- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга для пачатковага азнаямлення з фанетычнай і граматычнай сістэмай нашае мовы, яе правапісам і лексікай. Для ўсіх, хто хоча вывучыць беларускую мову і размаўляць на ёй.... Болей »
У кніэе расказваецца пра пачатковы перыяд гісторыі Вялікэга княства Лігоўскага з сярэдзіны ХIII да канца XIV ст. Прыведзены малавядомыя звесткі пра гістарычных асоб — князёў і палкаводцаў, пра войны, перыпетыі палітычнай барацьбы таго часу. Беларускі чытач упершыню атрымае магчымасць пазнаёміцца з генеалогіяй... Болей »
Сістэматызаваны выклад крыніц, гістарыяграфіі па ўзнікненні і пачатковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Апісанне перадумоваў, чыннікаў і хады працэсу дзяржаваўтварэння. Шматлікія цытаты з важнейшых крыніц, аб’ёмная бібліяграфія маюць аблегчыць прыгатаванне лекцый і заняткаў для выклачыкаў ВНУ... Болей »
Аб Пачатках Полацка У беларускім гісторыка-культурным дыскурсе Полацк мае першаснае і фундаментальнае значэнне: ад яго наш народ вядзе свой адмысловы „нацыянальны радавод”. Ранняй гісторыя ўрбаністыкі Полацка падзяляецца на тры перыяды: 1) палачанскі (славянскі) (VIII – I пал. X ст.); 2) варажскі (50-70-я... Болей »
Алгебра і пачаткі аналізу, Падручнік для 10—11-х класаў сярэд. шк. Аўтары: Ш. А. Алімаў, Ю. М. Калягін, Ю. В. Сідараў, Н. Я. Фёдарава, М. I. Шабунін. Падручнік заняў трэцяе месца на Усесаюзным конкурсе падручнікаў для сярэдніх агульнаадукацыйных школ. Выданне падрыхтавана пад навуковым кіраўніцтвам акадэміка... Болей »
Валеры Дубоўскі – нарадзіўся 4.06.1948 г. у вёсцы Хацькова Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Першыя паэтычныя спробы зроблены яшчэ ў пачатковай школе. У старэйшых класах некаторыя вершы адзначаліся на радыё – у праграме „Рамантыкі”. Літаратурную творчасць прыпыніў у васьмідзесятыя... Болей »
«Я зрабіў пераклады помнікаў старажытнага беларускага пісьменства на рускую мову — яны шырока выкарыстоўваюцца студэнтамі краін СНД. Таксама ёсць гістарычныя кнігі з нарысамі і эсэ. «Улада пячаткі», напрыклад, «Бляск Кароны». Гэта пра нашых знакамітых асобаў, пачынаючы ад Рагвалода, у тым ліку пра Міндоўга... Болей »
Змест кнігі склалі літаратуразнаўчыя даследаванні: артыкулы, эсэ пра надзвычай плённы перыяд развіцця нашага прыгожага пісьменства – пачатак ХХст. – час Адраджэння беларускай культуры, літаратуры. У цэнтры ўвагі аўтара – творчасць Я. Купалы, А. Пашкевіч, М. Багдановіча, Я. Коласа, З. Бядулі і іншых... Болей »
"Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыя-лах" – гэта зборнік гістарычных дакументаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню, а таксама фрагментаў навуковых даследаванняў і публіцьістьічньіх твораў. Хрэстаматыя дазваляе пазнаёміцца з заканамернасцямі і асаблівасцямі гісторыі Беларусі... Болей »
Выданне змяшчае тэматыку і планы заняткаў па спецкурсу, крыніцы і літаратуру, метадычныя рэкамендацыі па іх вывучэнню. Прапануюцца тэмы рэфератаў, пытанні да самакантролю.... Болей »
Старыя паштоўкі - своеасаблівы летапіс мінулага стагоддзя - дапамагаюць многіе ўбачыць і зразумець. Яны беражліва захоўваюцца ў прыватных калекцыях і фондах музеяў. Арыгіналы прапанаваных паштовак захоўваюцца ў калекцыі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Гэта другі выпуск старых паштовак... Болей »
Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак... Болей »
У IX томе Даследаванняў і матэрыялаў мы спрабуем разгледзець перыпетыі жыццёвага шляху і творчасці Юльяна Ляскоўскага і Марыі Косіч. Шмат падобнага ў іхнім лёсе: яны абое з маладых гадоў шчыра палюбілі родны край ды ягоных жыхароў, у першую чаргу – пагарджанага, прыгнечанага і абяздоленага беларускамоўнага... Болей »
Манаграфія прысвечана музеям Віцебска пачатку ХХІ ст. У першай частцы змешчаны нарыс музейнага будаўніцтва ў Віцебску з ХVІІІ да пачатку ХХІ ст. У другой частцы пададзена інфармацыя пра больш як за сотню музеяў, экспазіцый, галерэй горада рознага ўзроўню і рознай падначаленасці. Можа быць цікавай для... Болей »
У дапаможніку сцісла апісаны асноўныя стылі і плыні мастацтва ХХ стагоддзя, згадваюцца іх асноўныя прадстаўнікі і асаблівасці іх творчасці. У канцы дапаможніка падаецца тэрміналагічны гласарый.... Болей »
У дапаможніку разглядаюцца рэарганізацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення, уласцівасці іерархіі кіраўніцтва і склад дакументаў архіваў хрысціянскіх і нехрысціянскіх канфесій, якія былі распаўсюджаны на беларускіх землях у XVIII - пачатку XX ст. і пакінулі аб’ёмную спадчыну ў архівасховішчах Беларусі.... Болей »
У хрэстаматыі сабраны і сістэматызаваны артыкулы, рэцэнзіі, пісьмы, якія даюць уяўленне аб шляхах фарміравання крытычнай думкі ў беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст. Большасць матэрыялаў з’яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю. Адрасуецца выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў універсітэтаў... Болей »
У трэці том Даследаванняў і матэрыялаў увайшлі асобныя тэксты, якія датычаць жыцця і творчасці двух літаратараў канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Аляксандра Ельскага і Ядвігіна Ш. Узноўлена тут таксама славутая “Biełarusskaja Chrestomatija” Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Беларускамоўныя творы і матэрыялы падаюцца... Болей »
Шмат у якіх краінах свету царква адыграла важную і станоўчую ролю ў фарміраванні грамадзянскай супольнасці. Таксама і ў Беларусі, дзе не ў зусім станоўчую ролю ў развіцці грамадства адыграла Расейская праваслаўная царква. Але нельга пакінуць у баку і шэраг іншых цэркваў, якія не толькі прапаведавалі... Болей »
Курс гісторыі Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ сталецьця дагэтуль ніколі ні ў водным з унівэрсытэтаў ня чытаўся. Як і агульны курс гісторыі Беларусі, апрацованы і выданы раней, ён першы раз чытаўся ў нашым Беларускія Дзяржаўным Універсытэце. У васнову курсу паложаны запісы стыдэнтаў, што слухалі лекцыі новае... Болей »