- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сістэматызаваны выклад крыніц, гістарыяграфіі па ўзнікненні і пачатковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Апісанне перадумоваў, чыннікаў і хады працэсу дзяржаваўтварэння. Шматлікія цытаты з важнейшых крыніц, аб’ёмная бібліяграфія маюць аблегчыць прыгатаванне лекцый і заняткаў для выклачыкаў ВНУ, а таксама самастойнае вывучэнне праблемы генезісу Вялікага Княства Літоўскага. Артыкулы, рэцэнзіі, дыскусіі ў Дадатках дэталізуюць важныя аспекты праблемы і паказваюць звязаныя з ёй супярэчнасці не толькі навуковага характару. Дапаможнік створаны на аснове манаграфій аўтара "Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага” і “Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248-1377 г.”