be

Пошук

"noch-valpurgii-mayrynk-gustaw" Вынікі:
Ноч Вальпургіі
html pdf

Ноч Вальпургіі

Раман
Майрынк Густаў

Забрахаў сабака. Раз. Другі раз. Пасьля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч,- якая там яшчэ прыгода нахапілася. - Мне здаецца, забрахаў Брок, - сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, - мусіць, ідзе пан раднік. - Гэта, душа мая, яшчэ ня прычына, каб брахаць, - строга кінула графіня Заградка... Болей »

Ноч расстраляных паэтаў
pdf

Ноч расстраляных паэтаў

1937

Зборнік выбраных вершаў паэтаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях турмы НКУС у Менску. Зборнік неверагодна эстэтычна падрыхтаваны беларускай мастачкай і дызайнэркай Настай Чарновай.... Болей »

Ноч цмока
pdf

Ноч цмока


Гапееў Валеры

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае... Болей »

Ноч без зор
epub

Ноч без зор

Апавяданне
Мележ Іван

Прытомнасць прыйшла да яго нечакана. Ён расплюшчыў вочы, але нічога не ўбачыў. Скрозь была шчыльная непраніклівая цемра. Імжыў дробны веснавы дожджык. Гэты дожджык, мабыць, і вярнуў яго да прытомнасці. Увесь рот чалавека быў набіты зямлёю. З таго, што дожджык падаў на патыліцу, ён мог бы вывесці, што... Болей »

Ноч

Ноч


Марціновіч Віктар

Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую... Болей »

Ноч Цмока
epub

Ноч Цмока

Раман
Гапееў Валеры

Калі непрыемнасці пачынаюцца з раніцы – значыць, гэта будуць вялікія непрыемнасці. Палова на сёмую. Гарадок пусты. Я іду па праезнай частцы, бо на гэтай вуліцы, якая сцелецца ўздоўж высачэзнай сцяны-агароджы калоніі, няма ходніка. Цёмна-шэрая, амаль чорная ад вільгаці стужка асфальту бяжыць уніз, да... Болей »

Ноч Цмока
mp3

Ноч Цмока

Раман
Гапееў Валеры

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае... Болей »

Ноч Цмока

Ноч Цмока

Раман
Гапееў Валеры

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае... Болей »

У ноч на Пакровы
pdf epub

У ноч на Пакровы

новыя вершы
Гілевіч Ніл

Новая кніга паэзіі Ніла Гілевіча «У ноч на Пакровы » — працяг той неспакойнай размовы, якую паэт вядзе з чытачамі не адзін дзесятак гадоў. Галоўны балючы нерв размовы — па ранейшаму лёс Беларусі, беларускай мовы і культуры.... Болей »

Адна ноч
pdf

Адна ноч


Быкаў Васіль

Дарагі сябра чытач! Выдаючы гэтую невялічкую кніжку, аўтар хацеў узнавіць на яе старонках некалькі сціплых вобразаў. нашых людзей, якім у памятныя гады вайны было наканавана лёсам выканаць свой часам непрыкметны, але заўжды мнагатрудны абавязак у барацьбе з нямецкім фашызмам. Гэта не прыгожае апісанне... Болей »

Лонданская ноч
pdf

Лонданская ноч


Хендэрсан Брус, Яцкоў Мікола - пераклад

We had to leave our house behind, They said "Don't worry", but we had to mind. We'd lived in it for years you see, But now it was owned by the sea.... Болей »

Святая ноч
pdf

Святая ноч

Выбранае
Акулін Эдуард

Пад вокладкай кнігі «Святая ноч» Эдуард Акулін сабраў свае лепшыя творы, напісаныя цягам трыццаці трох гадоў творчай працы. Тут жа змешчаны паэтычны зборнік «Радно», наклад якога быў знішчаны ў 2000 годзе... Друкуюцца таксама пераклады з украінскай, балгарскай, славенскай, македонскай, літоўскай і польскай... Болей »

Śviataja noč = Święta noc

Śviataja noč = Święta noc


Šachovič Michaś

Шаховіч Міхась (псеўд. Міхаль Пашкоўскі; 20.11.1953, в. Сакі Беластоцкага ваяв., Польшча — 5.6.2000, Кнышын, Польшча), беларускі і польскі журналіст, паэт, фалькларыст, выдавец. М. Шаховіч паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Бельскім беларускім ліцэі. Скончыў беларускае адцзяленне філалагічнага факультэта... Болей »

Арабінавая ноч
pdf epub

Арабінавая ноч

апавяданні, абразкі, аповесць
Жуковіч Васіль

Гэтая кніга — пра чалавечнае і звярынае ў людзях, а значыць — пра дабро і зло. Дзе б ні дзейнічалі станоўчыя героі твораў Васіля Жуковіча — у бязмежжы беларускае рэчаіснасці ці на чужыне, яны і ў экстрэмальных умовах захоўваюць сваю самасць, супрацьстаяць разбуральным сілам і, праяўляючы моц духу, трывала... Болей »

Арабінавая ноч
epub

Арабінавая ноч

апавяданне
Жуковіч Васіль

Васіль Жуковіч нарадзіўся на Камянеччыне (хутар Забалацце) 21.09.1939 г. Беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык. Аўтар кніг паэзіі: "У храме хараства і смутку" (2003), "He завіце радзіму малой" (2009), "Няўжо'і (2011), "Золата лістападу" (2012), "Замова ад рабства" (2017), "Боль, і вера, і любоў"... Болей »

Адна ноч
pdf epub

Адна ноч

Аповесць, апавяданні
Быкаў Васіль

Выдаючы гэтую невялічкую кніжку, аўтар хацеў узнавіць на яе старонках некалькі сціплых вобразаў нашых людзей, якім у памятныя гады вайны было наканавана лёсам выканаць свой часам непрыкметны, але заўжды мнагатрудны абавязак у барацьбе з нямецкім фашызмам. Гэта не прыгожае апісанне незвычайных подзвігаў... Болей »

Адна ноч
epub

Адна ноч

Апавяданне
Быкаў Васіль

«Юнкерсы» з’явіліся раптоўна. Іх крыжастыя імклівыя цені нечакана выслізнулі з—за стромкіх, разбітых мінамі чарапічных дахаў і абрынулі на горад імпэтны грымотны рэў. Запаволіўшы бег, Валока ўстрывожана глянуў у задымленае пажарамі неба і, заўважыўшы, што ад бліжэйшага самалёта ўжо адваліліся першыя... Болей »

Крыштальная ноч

Крыштальная ноч

Апавяданні
Трайдэн Дар’я

“Крыштальная ноч” — гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае.... Болей »

Дзе ноч агорне, хай там разбудзяць
epub

Дзе ноч агорне, хай там разбудзяць

З цыкла фантастычных апавяданняў “Дарогі”
Захаранка Мікола

Яна вярталася з радзімы. Сядзела ў “маршрутцы” з папяро­вым скруткам на каленях і пільна ўглядалася ў знаёмыя да болю і да болю родныя краявіды за вакном. Было незразумела, куды едзе, чаму і ці вернецца? Такое адчуванне накрывала яе кожны раз, як па гэтай шашы ад’язджала ад роднага Брагіна. І ў дзяцінстве... Болей »

У ноч на сямнаццатага ліпеня
epub

У ноч на сямнаццатага ліпеня

Апавяданне
Значонак Дар’я

– Дзе ты быў? “Сёння! Ноччу! Гэта здарыцца ноччу!” – скавытаў ускалмачаны спаніэль, дрыжучы на парозе пакоя. – Дзе ты бадзяўся, дурненькі? Мы з ног збіліся! – пра­шчабятала Настасся, узяўшыся абіраць з густой каштанавай поўсці травінкі. – Гэй, дзяўчаты, глядзіце! Знай-шоў-ся! Рукі, рукі і рукі – мяккія... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org