- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бешанковіцкага раёна на сённяшні дзень кадравы голад не толькі на падрыхтаваных ідэолагаў, але і на журналістаў. Калі прыўладныя чыноўнікі пачынаюць казаць пра палітычныя задачы на гэты год, іх ахоплівае паніка. А як жа, сёлета – зноў прэзідэнцкія... Болей »
Першага лютага горад Віцебск прымаў лепшых людзей 2012-га года. Заахвочванне званнем “Чалавек года” з’яўляецца адным з шоў, на якія існая ўлада вельмі шчодрая. Тут варта ўспомніць пра шматлікія “спаборніцтвы”, што арганізуюць для сялян на розных стадыях бітвы за ўраджай. Праўда, калі пераможцам тых спаборніцтваў... Болей »
Родная мова. Я вучу дзяцей нямецкай мове не толькі ў Пяцігарскай школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску. Двойчы на тыдзень я працую ў Асінаўскай пачатковай школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца на мове суседняй, няхай і брацкай краіны. Але вялікай розніцы ў мовах дзяцей, шчыра кажучы, няма.... Болей »
Раён співаецца. Як сведчаць статыстычныя дадзеныя па нашаму раёну за 11 месяцаў 2008-га года, яго насельнікі піць меней, чым раней, не сталі. Наадварот, колькасць грошай, выдаткаваных жыхарамі раёна на алкагольныя напоі, ў параўнанні з папярэднім годам узрасла на 5,4 %. Гэты рост ўстойліва назіраецца... Болей »
У снежні 1979-га савецкае кіраўніцтва, каб падтрымаць тамтэйшую апазіцыю, рашылася на ўвод савецкіх войск у Аўганістан. Да таго часу савецкія хлопцы “дапамагалі” будаваць камунізм у розных кропках зямной кулі. Ваявалі яны і ў Паўночнай Карэі ў 1953-м, і ў Віетнаме, у афрыканскіх Анголе і Мазамбіку ў... Болей »
Нядаўна на цэлай старонцы “Зара” расказвала, як наш дэпутат Мацюшка, правая рука самаго Косінца, амаль што ночы не дасыпаў, а за чатыры гады перааснасціў нашу бальніцу, замяніў вокны ў гімназіі, адрамантаваў кавалак дарогі і г.д. На справе ж усё тое зроблена было не за Мацюшкавы, а за народныя, за бюджэтныя... Болей »
Цалкам вымерлі вёскі Бычкова, Мураўшчына, Паніззе, Прудзіны, Сапегі і Шаурына. Тут не засталося ніводнага чалавека. Вось-вось да іх далучацца Галі (засталося 3 чалавекі), Гарані (застаўся 1 чалавек), Ермолаўшчына (застаўся 1 чалавек), Зарэчча (засталося 2 чалавекі), Мартынава (засталося 3 чалавекі)... Болей »
Што значаць гэтыя ягоныя словы, і калі прадпрыемства аддасць сумленна заробленыя грошы механізатарам, дырэктар “Аграсервіса” мусіць патлумачыць у судзе, куды механізатары рыхтуюць паперы. Трэба адзначыць, што раённая пракуратура, куды звярнуліся механізатары, стала на бок пакрыўджаных і патрабуе адмены... Болей »
Колькасць народжаных у 2015-м годзе ў Бешанковіцкім раёне зменшылася да папярэдняга года на чатыры дзіцяняці. Калі залетась дзетак нарадзілася 149, то летась толькі 145. Але абсалютная большасць немаўлятак у 2015-м з’явілася у райцэнтры – 106. Ва ўсіх жа вёсках раёна нарадзілася аж 39 немаўлятак.... Болей »
Летась на тэрыторыі Верхнякрывінскага сельскага Савета знаходзілася 55 вёсак, у якіх пражывала 2030 чалавек. Сёлета колькасць вёсак засталася нязменнай, а вось колькасць жыхароў склала толькі 1950. Жанчын паменела на 35, а мужчын на 45.... Болей »
Сапраўды, назваць выбарамі тое, што адбывалася ў Бешанковічах з 13-га па 18-га лютага, аніяк не выпадае. І рэч нават не ў тым, што толькі па адной акрузе з 25 выбарцы маглі сапраўды выбіраць паміж двума кандыдатамі. І не ў тым, што амаль ўсе “народныя абранікі” вылучаліся не народам, а Бешанковіцкім... Болей »
У суботу, 20-га лютага 2021 года, у Бешанковічах прайшло спартова-мастацкае лыжнае свята «Бешанковіцкая лыжня 2021». Прынамсі, так яго назвалі тыя, хто арганізоўваў. З гэтай нагоды хацелася б крыху паразважаць. Справа ў тым, што свята гэтага я так і не ўбачыў, хаця быў адным з 200 ягоных удзельнікаў.... Болей »
24-га лютага Расія напала на Украіну, у тым ліку і з беларускай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні разгарнуліся на вялізнай лініі фронту – ад Чорнага мора, уздоўж усёй расейска-украінскай мяжы і з нашага Палесся. Пуцін, які аддаў загад на вайну, кіраваўся нейкімі дзіўнымі матывамі. Нібыта ўладу на Ўкраіне захапілі... Болей »
Запланаваны эканамічны эфект ад рэалізацыі праекта: гадавая выпрацоўка 130 млн кВт•г электраэнергіі, што эквівалентна замяшчэнню 41,3 тыс. тон умоўнага паліва ў год (у вартасным выразе 9.650.000 даляраў). Сацыяльны эфект: стварэнне новых працоўных месцаў, зніжэнне выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу... Болей »
У Бешанковіцкім раёне, які ўваходзіў у Лепельскую выбарчую акругу № 23, у выбарчых бюлетэнях было 7 кандыдатаў у дэпутаты. Вядома, што перамог тут Ігар Мартынаў, які ўжо 3,5 гады да гэтага адсядзеў у беларускім парламенце. Паспрабуем зразумець феномен гэтага выпадку. Я буду рабіць свае высновы на... Болей »
Першы паказнік, які сведчыць аб непарадках у малочнай галіне, гэта таварнасць малака. У параўнанні з мінулым годам яна склала па раёну 87,7% і знізілася роўна на 3%. То-бок, 3% зніжэнне таварнасці, гэта можа быць не выпітае цялятамі малако, а, найчасцей, прыпісанае, бо вельмі ўжо патрэбныя тыя надоі... Болей »
“У калгасе імя А.М.Варанецкага скошана палова зерневых. Хлебаробы намалочваюць у сярэднім па 40 цэнтнераў зерня з гектара…” “За ўраджай у адказе кожны. Нядаўна наш карэспандэнт пабываў у Ганцавіцкім раёне, размаўляў з механізатарамі, камсамольскімі работнікамі…” “Докшыцкі раён. Камбайнер калгаса “Зара... Болей »
Пасля выбараў жыццё будзе працягваецца па-ранейшаму. Змен у лепшы бок, думаю я, нам чакаць не прыходзіцца. Патлумачу, чаму. Тыя “народныя абраннікі”, якія займуць крэслы ў новай Палаце, скрозь праўладныя. То бок, тое, што яны “перамаглі” на выбарах, не выпадковасць. Спачатку іх адабралі з вялізнай абоймы... Болей »
Вось ужо амаль два месяцы мінула з таго часу, як я стаў рэгулярна завітваць у Паўазерскую школу. Звыкся з новым калектывам настаўнікаў і новымі вучнямі. Звыкся з тым, што дарога туды – назад займае паўтары гадзіны асабістага часу. Вось толькі да таго, што дарога Бачэйкава – Паўазер’е такая пабітая, прывыкнуць... Болей »
У апошні час пераважную бальшыню насельнікаў нашага раёна займае ці не адно выключна пытанне: “Чаму нам плоцяць такія малыя заробкі?” Нават згодна з афіцыйнай статыстыкай абсалютная бальшыня з нас не атрымоўвае тых абяцаных 500 даляраў у месяц. Але ж і тыя 500 даляраў зусім не макушка нашага дабрабыту... Болей »