- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раён співаецца. Як сведчаць статыстычныя дадзеныя па нашаму раёну за 11 месяцаў 2008-га года, яго насельнікі піць меней, чым раней, не сталі. Наадварот, колькасць грошай, выдаткаваных жыхарамі раёна на алкагольныя напоі, ў параўнанні з папярэднім годам узрасла на 5,4 %. Гэты рост ўстойліва назіраецца апошнія гады. Выручка ад алкаголю ў 2008-м годзе склала 30,4 % ад агульнага продажу харчовых тавараў. Уражвае агульная сума, якая растрачана жыхарамі нашага раёна на набыццё алкаголя цягам 2008 –га году: 9 063 100 000 рублёў. Калі гэту лічбу падзяліць на 20 000 усяго нашага насельніцтва, атрымаем больш чым 450 000 рублёў прапітых адным сярэднестатыстычным жыхаром раёна любога ўзросту. На такія грошы алкаголік мог набыць каля 75-ці бутэлек гарэлкі ці 150 бутэлек віна. Калі ж улічыць, што немаўляты і школьнікі гарэлку ўвогуле не п’юць, карціна вымолёўваецца вельмі жудасная. Ствараецца ўражанне, што ў большай паловы дарослага насельніцтва нашага раёна гарэлка прысутнічае ў рацыёне кожны дзень і ў салідных дозах. Зразумела, што ні нармальна працаваць, ні быць нармальнымі сямейнікамі такія людзі не могуць. Тая антыалкагольная работа, якая праводзіцца нашымі ўладамі, каб неяк утрымаць сітуацыю пад кантролем, яўна недастатковая.