- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выйсці з тупіка. Установа адукацыі “Пяцігарская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” месціцца ў вёсцы Пяцігарск, што ляжыць на тэрыторыі гаспадаркі “АграВітВін” з цэнтрам у вёсцы Дразды. На цэнтральнай сядзібе гаспадаркі ёсць толькі пачатковая чатырохкласная школа. Пяцігарская сярэдняя ляжыць... Болей »
Спадар Прэзідэнт! Чытаю тваю перадвыбарчую праграму і не магу пагадзіцца з мноствам спрэчных месцаў. Ты падкрэсліваеш, што ўсе гады твайго кіраўніцтва “мы делали тяжёлую, но нужную для государства работу ВМЕСТЕ”. А я думаю: рабілі то мы разам, але каму было цяжэй, нам ці табе, яшчэ можна паспрачацца.... Болей »
Пачынаючы з 21-га студзеня знайсці на сваім працоўным месцы галоўнага ўрача Бешанковіцкай ЦРБ Аляксандра Керэмшу было немагчыма. Дзе ён знаходзіцца — нібыта нікому невядома. Рабочы тэлефон галоўурача на сайце ўстановы аховы здароўя не адказвае. У прыёмнай установы тлумачаць, што ўрача няма на працы... Болей »
21-га красавіка 2018 года кіраўнік федэрацыі біятлону і адначасна старшыня камітэту дзяржбяспекі Валер Вакульчык на сваёй малой радзіме ўручыў вучням мясцовай школы ў якасці падарунка 10 пнеўматычных вінтовак, гімнастычныя кілімкі і мячы, а таксама плазменны тэлевізар.... Болей »
Спіс вакансій у нашым раёне па стану на канец сакавіка застаўся ранейшы. Галоўнаму бухгалтару з АТП-21 прапануюць 6 мільёнаў, інспектару прапаганды Бешанковіцкага РАНС – 5 мільёнаў, інжынеру з раённага спажывецкага таварыства (РСТ) і начальніку аддзела ДРСП – 110 па 4 мільёны. А просты трактарыст ці... Болей »
“У калгасе імя А.М.Варанецкага скошана палова зерневых. Хлебаробы намалочваюць у сярэднім па 40 цэнтнераў зерня з гектара…” “За ўраджай у адказе кожны. Нядаўна наш карэспандэнт пабываў у Ганцавіцкім раёне, размаўляў з механізатарамі, камсамольскімі работнікамі…” “Докшыцкі раён. Камбайнер калгаса “Зара... Болей »
Пасля выбараў жыццё будзе працягваецца па-ранейшаму. Змен у лепшы бок, думаю я, нам чакаць не прыходзіцца. Патлумачу, чаму. Тыя “народныя абраннікі”, якія займуць крэслы ў новай Палаце, скрозь праўладныя. То бок, тое, што яны “перамаглі” на выбарах, не выпадковасць. Спачатку іх адабралі з вялізнай абоймы... Болей »
Вось ужо амаль два месяцы мінула з таго часу, як я стаў рэгулярна завітваць у Паўазерскую школу. Звыкся з новым калектывам настаўнікаў і новымі вучнямі. Звыкся з тым, што дарога туды – назад займае паўтары гадзіны асабістага часу. Вось толькі да таго, што дарога Бачэйкава – Паўазер’е такая пабітая, прывыкнуць... Болей »
У апошні час пераважную бальшыню насельнікаў нашага раёна займае ці не адно выключна пытанне: “Чаму нам плоцяць такія малыя заробкі?” Нават згодна з афіцыйнай статыстыкай абсалютная бальшыня з нас не атрымоўвае тых абяцаных 500 даляраў у месяц. Але ж і тыя 500 даляраў зусім не макушка нашага дабрабыту... Болей »
77 гадоў таму, 26 чэрвеня 1941 года, у вёсцы Мікалаева, каля мястэчка Вула Бешанковіцкага раёна, савецкія канваіры расстралялі калону вязняў беразвецкай турмы. У Беразвеччы (зараз частка Глыбокага) знаходзілася турма НКВД. Калі пачалася вайна, савецкія ўлады вырашылі эвакуяваць здаровых вязняў, якія... Болей »
Сёння дажджлівае надвор’е, і на дарогах па райцэнтру прыходзіцца трапляць у шматлікія лужыны. Напрыклад, насупраць аўтастаянкі каля бальніцы, ці па вуліцы Віцебская шаша каля бешанковіцкага лясніцтва і далей па ўсяму райцэнтру. Пытанне гэта лёгка вырашальнае, хто дапаможа яго вырашыць?... Болей »
16-га чэрвеня 2018 года у ходзе наўпроставай лініі я задаваў пытанне намесніку старшыні райвыканкама Мікалаю Заблоцкаму наконт ліквідацыі лужын з праезджай часткі вуліц у Бешанковічах. Намеснік старшыні згадзіўся з слушнасцю пастаўленага пытання і даў даручэнне дырэктару «Бешанковіцкага камунальніка»... Болей »
У Бешанковічах ідзе рамонт вуліцы імя Чарняхоўскага. Па вуліцы кладуць ходнікі. Прычым кладуць няякасна, ужо свежапакладзены асфальт на ходніках ідзе хвалямі і ямкамі. Праверана: пасля дажджу на новых ходніках стаіць вада.... Болей »
Паважаныя чытачы! Вось ужо восьмы год “Крывінка” разнастаіць не такі ўжо і вясёлы пейзаж нашых нешматлікіх мясцовых СМІ. Спадзяюся, што дзякуючы ёй Вы маеце шырэйшы погляд на праблемы, з якімі мы сутыкаемся штодзень. Са свайго боку “Крывінка” шчыра ўдзячна тым чытачам, хто адважыўся патэлефанаваць на... Болей »
Падключыўшыся напярэдадні новага года да хуткаснага інтэрнэту, я з цікавасцю сачыў за падзеямі ў свеце. І калі паслухаць прэзідэнцкае віншаванне можна было без цяжкасцей па любой тэлепраграме, то віншаванні іншых слынных беларусаў ад нас схавалі. Як і шмат чаго іншага, што ёсць у свеце, калі тое розніцца... Болей »
Прэс-канферэнцыя А.Лукашэнкі 15.01.2013 года сабрала больш за 350 журналістаў, што прадстаўлялі 285 сродкаў масавай інфармацыі. Доўжылася яна больш за пяць гадзін, цягам якіх Прэзідэнту было зададзена больш за 60 пытанняў. Але анічога новага, цікавага, на мой погляд, у адказах не было. Абсалютна ўсе... Болей »
1-га верасьня ў васьмі школах Бешанковіцкага раёна, якія засталіся пасля праведзенай «аптымізацыі», распачаўся новы навучальны год. Сёлета не прагучаў званок у Вярхоўі. Вярхоўская СШ, якая пасьпела пабыць год ці два базавай, перастала існаваць.... Болей »
Першага лютага горад Віцебск прымаў лепшых людзей 2012-га года. Заахвочванне званнем “Чалавек года” з’яўляецца адным з шоў, на якія існая ўлада вельмі шчодрая. Тут варта ўспомніць пра шматлікія “спаборніцтвы”, што арганізуюць для сялян на розных стадыях бітвы за ўраджай. Праўда, калі пераможцам тых спаборніцтваў... Болей »
28-га лютага на нарадзе ў прэзідэнта аб перспектывах развіцця спорта і турызму прысутнічалі людзі, адказныя за гэта пытанне. Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь у спорце патрэбны канкрэтныя вынікі. То бок, калі не перамогі па розных відах спорту на сусветным роўні, то яўныя прызавыя месцы. Ён лічыць, што... Болей »
Ёсць інфармацыя, што за 2012-ы год на тэрыторыі Віцебскай вобласці раскрыта 333 злачынствы, якія звязаныя з карупцыяй, на суму больш 14 мільярдаў рублёў. (Пад карупцыяй сёння разумеюць атрыманне ці дачу хабару або крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам.) Такія злачынствы ёсць не толькі ў прамысловасці... Болей »