- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падбрэхічы яго вялікасці. Раз на пяць гадоў афіцыйныя СМІ прымушаны ўпусціць на тэлеэкраны, радыё і старонкі падуладных газет апазіцыю. А таму сёння ўжо ніхто больш не задае пытання: “А хто акрамя Яго?” Маладыя і пажылыя, але ўсе таленавітыя, амаль усе з іскрынкай Божай, бальшыня кандыдатаў у Прэзідэнты... Болей »
Падзяка старшыні. Людзі на Бешанковіччыне жывуць цярплівыя. Яны прывыклі працаваць за так, яны прывыклі, што ўсе чыноўнікі да іх просьбаў глухія. Яны ведаюць, каб дастукацца да начальства і вырашыць нейкую праблему, трэба не адны боты стаптаць. Механізм вырашэння розных пытанняў сёння прыкладна такі.... Болей »
Шаноўныя чытачы "Крывінкі"! Перад вамі апошні ў 2020 годзе нумар газеты. Нягледзечы на вельмі складаны год, "Крывінка" рэгулярна з'яўлялася ў свет. І, калі хтосць з нейкай прычыны не атрымаў нейкі нумар, то шукайце яго ў Сеціве на сайце kamunikat.org. Падзей самых нечаканых 2020 год меў вельмі шмат.... Болей »
У суботу, 20-га лютага 2021 года, у Бешанковічах прайшло спартова-мастацкае лыжнае свята «Бешанковіцкая лыжня 2021». Прынамсі, так яго назвалі тыя, хто арганізоўваў. З гэтай нагоды хацелася б крыху паразважаць. Справа ў тым, што свята гэтага я так і не ўбачыў, хаця быў адным з 200 ягоных удзельнікаў.... Болей »
Неаб’яўленая вайна. Гадоў 20 назад адзін наш кіраўнік загадаў знішчыць пасадкі дрэў уздоўж дарог (відаць хацеў аглядаць палі проста з “Волгі”). І іх знішчылі. Пасьля пачалі аднаўляць, бо ўсё ж дрэвы ахоўваюць палі ад шкодных выкідаў аўтамабіляў, засцерагаюць нас ад пылу, а дарогі ад снегавых заносаў.... Болей »
Сустрэча ў Старых Ранчыцах. Насуперак усім перашкодам сустрэча з пісьменнікамі адбылася, як і планавалася, 20-га жніўня, але толькі ў Старых Ранчыцах, у доме, дзе месціцца рэдакцыя “Крывінкі”. Яна доўжылася цягам амаль дзвюх гадзін. Спачатку выступіў Валер Булгакаў, які расказаў пра свой часопіс і... Болей »
Застаецца падсумаваць перажытае, у першую чаргу для сябе самога. Я прысутнічаў у дзень выбараў на падліку галасоў. Яны лічыліся з 20-00 да 23-30. Мне не было ніякай магчымасці бачыць, якія бюлетэні пададзены за майго канкурэнта, як там пазначана воля выбаршчыка. Калі ўсё чэсна – дык пакажыце сваю праўду!... Болей »
Пра тое, што справы на прадпрыемстве ніжэй усялякай крытыкі, beshankovichy.by пісалі неаднаразова. Варта толькі прачытаць артыкул ад 20-га лютага 2015 года “Механізатары “Аграсервіса” з Двор Нізгалава і Сокарава змагаюцца за праўду”. У ім мы распавялі пра тое, як людзям пераналічылі заробкі і “зэканомілі”... Болей »
Многія жыхары Бешанковіцкага раёна працуюць у Сенненскім раёне. Яно і зразумела: паміж райцэнтрамі ўсяго 30 км добрай асфальтоўкі. Дабрацца да Сянна з Бешанковічаў можна за нейкіх 20 хвілін. Мы паглядзелі вакансіі, якія прапануе Сенненскі раён. Яны ўсе размешчаныя на сайце раённай газеты “Голас Сенненшчыны”... Болей »
Аддзяка за шчырую працу. Я – шараговы настаўнік, такі, якіх у раёне большасць. Працую я на дзве школы, а шчэ нядаўна працаваў на тры. І тая Стрыжаўская школа, куды я даязджаў на сваім аўта за свой кошт, знаходзілася ад маёй хаты за 20 км. Мой месячны заробак, як і ў большасьці шараговых настаўнікаў... Болей »
Гульня ў дэмакратыю. Мая скарга ў абласную выбарчую камісію, якую я адаслаў паўторна лістом ад 6.04., разглядалася толькі 15-га красавіка. Пісьмовы ж адказ на яе я атрымаў толькі праз 5 дзён, то бок 20-га. Там стаяла прыкладна тое ж, што і ў рашэнні раённай камісіі. То бок пра неадпаведнасць майго выступу... Болей »
У кожнага чалавека ёсьць мясьціны, дзе ён сябе адчувае найбольш утульна. Для многіх гэта лес. Ён дае чалавеку адпачынак, корміць, натхняе.Ёсьць і ў мяне ў лесе блізу Бешанковічаў такія мясьціны, дзе я адпачываю душой. 20-га кастрычніка я зноў наведаў іх і ўбачыў там такое, што ледзьве не страціў прытомнасьць.... Болей »
Мы цалкам страцілі беларускую вёску і яе гаспадара – селяніна. Як вынік – дзясяткі і дзясяткі выміраючых вёсак у раёне. Нават тыя вёскі, што доўгія гады былі цэнтрамі калгасаў, сёння занядбаныя данельга. Двор Нізгалава, Плісы, Паліцы, Ганкавічы, Рубеж, Сокарава… Яшчэ 20 гадоў таму, здаецца, анічога не... Болей »
Магчыма вы не ведаеце, што ў Бешанковіцкім райвыканкаме па вул. Чуклая, 13, 1-й паверх, кабінет 15, два разы на тыдзень, па серадах і пятніцах, з 16 да 20 гадзін працуе грамадская прыёмная па зборы грамадска-значных ініцыятыў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і іншых актуальных пытаннях краіны і раёна.... Болей »
Сёння шмат гавораць пра экалогію, пра тое, што нельга раскладваць вогнішчы, спальваць смецце. У школы рэгулярна прыязджаюць МНС-нікі, праводзяць з дзецьмі гутаркі... Але ўсё тое — марная праца, калі самі дарослыя навідавоку твораць абы што. 20-га сакавіка я тэлефанаваў на наўпроставую лінію, дзе распавёў... Болей »
“У калгасе імя А.М.Варанецкага скошана палова зерневых. Хлебаробы намалочваюць у сярэднім па 40 цэнтнераў зерня з гектара…” “За ўраджай у адказе кожны. Нядаўна наш карэспандэнт пабываў у Ганцавіцкім раёне, размаўляў з механізатарамі, камсамольскімі работнікамі…” “Докшыцкі раён. Камбайнер калгаса “Зара... Болей »
Пасля выбараў жыццё будзе працягваецца па-ранейшаму. Змен у лепшы бок, думаю я, нам чакаць не прыходзіцца. Патлумачу, чаму. Тыя “народныя абраннікі”, якія займуць крэслы ў новай Палаце, скрозь праўладныя. То бок, тое, што яны “перамаглі” на выбарах, не выпадковасць. Спачатку іх адабралі з вялізнай абоймы... Болей »
Вось ужо амаль два месяцы мінула з таго часу, як я стаў рэгулярна завітваць у Паўазерскую школу. Звыкся з новым калектывам настаўнікаў і новымі вучнямі. Звыкся з тым, што дарога туды – назад займае паўтары гадзіны асабістага часу. Вось толькі да таго, што дарога Бачэйкава – Паўазер’е такая пабітая, прывыкнуць... Болей »
У апошні час пераважную бальшыню насельнікаў нашага раёна займае ці не адно выключна пытанне: “Чаму нам плоцяць такія малыя заробкі?” Нават згодна з афіцыйнай статыстыкай абсалютная бальшыня з нас не атрымоўвае тых абяцаных 500 даляраў у месяц. Але ж і тыя 500 даляраў зусім не макушка нашага дабрабыту... Болей »
77 гадоў таму, 26 чэрвеня 1941 года, у вёсцы Мікалаева, каля мястэчка Вула Бешанковіцкага раёна, савецкія канваіры расстралялі калону вязняў беразвецкай турмы. У Беразвеччы (зараз частка Глыбокага) знаходзілася турма НКВД. Калі пачалася вайна, савецкія ўлады вырашылі эвакуяваць здаровых вязняў, якія... Болей »