- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дадзены дапаможнік па гісторыі Беларусі для 9-га класа сярэдняй школы ахоплівае перыяд з 1917 года да нашых дзён. Яго галоўны змест вызначаецца пера-варотам, які ажыццявілі бальшавікі ў кастрычніку 1917 г., i ўстанаўленнем улады Саветаў. Шляхам дэма-гагічных абяцанняў аб светлай камуністычнай буду-чыні... Болей »
Кнгіа прысвечана разгляду нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі ў адзін з самых складаных і супярэчлівых перыядаў у яе гісторыі. На шматлікіх прыкладах паказана вырашальная роля дзяржавы ў рэгуляванні нацыянальна-культурнага працэсу, што ўяўляе сабою неацэнную каштоўнасць для выпрацоўкі канкрэтных захадаў... Болей »
Ужо амаль дзесяць гадоў настаўнікі гісторыі агульнаадукацыйных школ маюць велізарныя праблемы з вучэбнай літаратурай. Па сённяшні дзень адсутнічае падручнік па гісторыі Беларусі для 8 класа. І вось у мінулым навучальным годзе Міністэрства адукацыі зрабіла важны крок для вырашэння праблемы. Да новага... Болей »
У пятым томе адлюстравана гісторыя беларускага народа на працягу 1917-1945 гг., яго сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае, культурнае развіццёваўмовах БССР і Заходняй Беларусі, якая былаў складзе Полыпчы, учасы Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў... Болей »
У другой частцы на аснове аналізу канкрэтна-гістарычнага матэрыялу, узятага з архіваў, зборнікаў дакументаў, статыстычных даведнікаў, манаграфій, часопісаў і газет, зроблена спроба навуковага асвятлення праблем гісторыі Беларусі 1917—1997 гг. Для студэнтаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў... Болей »
У першай частцы падаецца айчынная гісторыя ад старажытных часоў па люты 1917 г. Зыходзячы з сучаснага стану гістарычнай навукі, аўтары асвятляюць праблемы этнагенезу (паходжання) беларусаў, фарміравання беларускай народнасці і нацыі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічнага, палітычнага... Болей »
Юныя сябры! У вашых руках зборнік пытанняў і заданняў па найноўшай гісторыі Беларусі з 1917 па 1945 гг. Гэта быў не просты для краіны час. Але ён напоўнены светлымі і добрымі ўчынкамі жыхароў нашай з табой Бацькаўшчыны. Яны шмат працавалі і моцна любілі свой край, сваю Беларусь.... Болей »
Хрэстаматыя змяшчае дакументы i матэрыялы па найноўшай гісторыі Беларусі з моманту Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Гэта ўспаміны i адозвы, адкрытыя лісты i законы, урадавыя пастановы i распараджэнні, самвыдат i артыкулы з перыядычных выданняў, фрагменты даследаванняў i... Болей »
У чацвёртым томе разглядаецца мінулае нашай Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі: з канца XVIII ст. да 1917 г. У гэты час натэрыторыі Беларусі адбываліся падзеі агульнарасійскага, еўрапейскага і нават сусветнага маштабаў. Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў... Болей »
У кнізе раскрываюцца карэнныя перамены ў культурным жыцці Беларусі, выкліканыя пераходам пад уплывам адпаведнай палітыкі царызму значнай часткі яе адукаваных і заможных людзей з польскіх на рускія культурна-моўныя стандарты. Паказана, якое ўпартае супраціўленне выклікала ў нацыянальна самасвядомай інтэлігенцыі... Болей »
Том 1 гэтага выдання выйшаў у 1997 г. пад агульнай назвай «Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да 1996 г.» У томе 2 на аснове вялікай колькасці разнастайных архіўных і друкаваных крыніц і абагульнення спецыяльнай літаратуры асвятляецца гісторыя сялянства Беларусі капіталістычнай эпохі.... Болей »
У кнізе паказана барацьба розных ідэалагічных канцэпцый, утварэнне органаў савецкай улады, абвяшчэнне Беларускай Народная Рэспублікі, а затым і ўтварэнне Беларускай ССР. Па-новаму асвятляюцца падзеі вайны і ўз'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР.... Болей »
Упершыню падаецца гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да падзей Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года з нацыянальнага пункту гледжання, які грунтуецца на прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнаса як суб'екта гісторыі. Аўтары шмат у чым пераасэнсоўваюць гістарычны шлях беларускага народа —... Болей »
Віктар Ярмалковіч нарадзіўся 23 снежня 1917 года ў вёсцы Юшкі Віленскага вая-водства. Вучыўся ў Беларускай гімназіі ў Вільні. Пасля прадаўжаў навуку на Юрыдычным факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя. Супрацоўнічаў з часопісам „Крыніца”. За дзейнасць у беларускім студэнцкім руху быў пасланы сана-цыйнымі... Болей »
У 2-ой частцы «Нарысаў гісторыі Беларусі» раскрываецца складаны шлях беларускага народа ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да сённяшніх дзён. На падставе аналізу пераважна новых архіўных матэрыялаў, статыстычных і іншых крыніц, аб'ектыўнага падыходу да гістарычных падзей пададзены працэсы, што адбываліся... Болей »
Гэта метадычка была забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Чаму? "Не соответствует государственной идеологии". Навіна пра "забароненую метадычку" выклікала вялікую цікаўнасць да маленькай... Болей »
Прапаноўваемы дапаможнік з'яўляецца працягам выдадзенага ў 2005 годзе вучэбнага дапаможніка. У ім асвятляюцца найбольш значныя праблемы сацыяльна-аграрнай палітыкі царскага ўрада ў дачыненні да сялянства і памешчыкаў Беларусі на этапе капіталізму. Адрасуецца студэнтам гістарычнага факультэта БДПУ, навукоўцам... Болей »
У дапаможніку асвятляюцца найбольш важныя праблемы сацыяльна-аграрнай палітыкі царскага ўрада ў дачыненні да сялянства і памешчыкаў Беларусі на этапе капіталізму. Адрасаваны студэнтам гістарычнага факультэта БДПУ, можа быць выкарыстаны навукоўцамі і выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў.... Болей »
Зборнік змяшчае даклады і паведамленні, прачытаныя падчас гістарычных семінараў у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ў 2001 г. У артыкулах разглядаюцца маладаследаваныя пытанні гісторыі Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце. Кніга будзе карыснай для навукоўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, аспірантаў... Болей »
Курс гісторыі Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ сталецьця дагэтуль ніколі ні ў водным з унівэрсытэтаў ня чытаўся. Як і агульны курс гісторыі Беларусі, апрацованы і выданы раней, ён першы раз чытаўся ў нашым Беларускія Дзяржаўным Універсытэце. У васнову курсу паложаны запісы стыдэнтаў, што слухалі лекцыі новае... Болей »