be

Кароткі нарыс гісторыі Беларусі

Ярмалковіч Віктар
да 1914 года

Віктар Ярмалковіч нарадзіўся 23 снежня 1917 года ў вёсцы Юшкі Віленскага вая-водства. Вучыўся ў Беларускай гімназіі ў Вільні. Пасля прадаўжаў навуку на Юрыдычным факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя. Супрацоўнічаў з часопісам „Крыніца”. За дзейнасць у беларускім студэнцкім руху быў пасланы сана-цыйнымі ўладамі ў канцлагер у Картуз-Бярозе. У 1944 годзе разам з жонкай Аўгінняй трапіў у Біскупец, што на Мазурскім паазер’і. У 1949 г. былі яны арыштаваны энкавэдзістамі і вывезены ў Сібір, дзе прабывалі да 1956 года. Пасля вызвалення з сібірскай ссылкі Ярмалковічы вярнуліся ў Біскупец. Віктар Ярмалковіч, працуючы медыкам, цэлы свой свабодны час прысвяціў вывучэнню гісторыі свайго народа. Напісаў 17 прац, якія да 1989 года, ва ўмовах цэнзуры, не маглі друкавацца. Пасля ўспамінаў (у зборніку Лёс аднаго пакалення), Кароткі нарыс гісторыі Беларусі да 1914 года з’яўляецца яго другой працай, выдадзенай Праграмнай радай тыднёвіка „Ніва”. Раней некаторыя яго навуковыя распрацоўкі друкаваліся невялікім тыражом у эміграцыйных беларускіх выданнях. Віктар Ярмалковіч памёр у 1987 годзе.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1997
  • Рэдактар: Мірановіч Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
  • Памеры: 164 с.
  • ISBN: 83-904359-4-2
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 1997 by Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3999, 4000, EEDC — 4142
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org