- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 красавіка 2008 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне павесткі дня -- стан пажарнай бяспекі на тэрыторыі сельсавета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў зрабіў агляд спраў у гэтай важнай сферы нашага жыцця, падкрэсліўшы, што неабходныя мерапрыемствы... Болей »
Вечны рухавік Да 70-годдзя Сакрата Яновіча Вельмі я здзівіўся, калі напачатку 1995 года атрымаў запрашэнне з Варшавы на ўдзел у фестывалі сучаснай паэзіі “Art Zine Show”. І калі туды прыехаў, даведаўся, што рэкамендаваў мяне зусім невядомы мне ў той час чалавек - Сакрат Яновіч. Мне зрабілася цікава... Болей »
У нашай дзяржаве існуе шмат каналаў, па якіх улада зносіцца з народам. Апошнім часам асаблівую папулярнасць атрымалі “гарачыя лініі” Камітэта Дзяржкантролю. Туды можна патэлефанаваць і расказаць пра набалелае. Вось і настаўніца Брылеўскай школы Тамара Фёдараўна Пруднікава не так даўно вырашыла спытаць... Болей »
Крест — красота церковная, хранитель всей Вселенной и ангелов слава. Такие воистину поэтические слова звучали при освящении крестов для водружения их на купола строящегося храма в честь святого великомученика и целителя Пантелеймона в деревне Кадино. Освятил сияющие золотом кресты епископ Могилевский... Болей »
Права на выбар Выбары ў мясцовыя Савета пачалі свой адлік з 9 студзеня - з моманту пачатку датэрміновага галасавання. Пяць дзён члены Брылеўскай участковай выбарчай камісіі з раніцы і да вечара працавалі. Суткамі дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі. Працэс, як кажуць, ішоў, і к вечару 13 студзеня планка яўкі... Болей »
Дзень добры, шаноўны чытач! Магчыма, бяруся я не за сваю справу, але, думаю, час пакажа – ці спраўдзіліся мае жаданні. Ды і твае меркаванні, шаноўны, усё паставяць на сваё месца. Адкуль усё пайшло? Узнікла думка, што нам, мясцовым, трэба мець сваё друкаванае выданне. Каб ведаць гісторыю нашых мясцін.... Болей »
ЗЫЛІ - вёска. Вядома па рукапісных крыніцах з 17 стагоддзя. У 1635 г. абруб, у Брылеўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзяржаўная ўласнасць. У 1777 г. вёска ў Магілёўскай акрузе. У 1785 г. сяльцо Зылёва - 12 двароў, 105 жыхароў, у Магілёўскім павеце, уласнасць памешчыка. Меўся млын.... Болей »
Наш агульны “Брылеўскі летапіс” зрабіў свае першыя крокі. Няхай яны не вельмі ўпэўненыя, асцярожныя, але яны ёсць. І яны адгукнуліся ў тваёй, мой аднавясковец, зацікаўленасці. Уладзімір Ільіч Мажораў сказаў, што мясцовае выданне - справа добрая і патрэбная. Тамара Трафімаўна Жураўкова згадзілася рыхтаваць... Болей »
Спадзяванне на перамогу альбо як можна змагацца з ветрадуямі Паглядзелі ўважліва Людзміла Андрэеўна і Пётр Мікалаевіч Парфененкі на свае вокны і падумалі, што столькі наогул і не жывуць, колькі гадоў гэтым рамам. Бо дом будаваўся яшчэ пры Мікалае Цімафеевічы Коршунаве, і незлічона ўсялякіх падзей прашумела... Болей »
65 гадоў таму пачалася самая страшэнная і разбуральная вайна ў гісторыі беларускага народа. Незлічона гінулі людзі, перакручваліся лёсы. І, здавалася, не было ўжо ніякіх сіл усё гэта цярпець. Але вытрывалі. Бо беларусы заўсёды мелі вялікі запас трываласці. І вельмі добрую памяць. І чым далей адыходзяць... Болей »
Купальская ночка плыла над Брылямі Як і заўсёды, ноч на Івана Купалу мільгнула цудоўнай ліпеньскай знічкай, закрануўны нашы сэрцы сваёй спрадвечнай тайнай. Высока ў неба ўзляцелі водбліскі купальскага вогнішча, загадваліся жаданні, пляліся вяночкі, і хвалі старажытнай Рудэі аб нечым шапацелі ў цемры.... Болей »
Брылеўскі шлях гетмана Мазепы Плынь гісторыі нетаропка і няспынна вандруе з дня сёняшняга ў дзень мінулы. І часам над гэтай таемнай ракой уздымаюцца хвалі ўспамінаў аб мінулым - і мы пачынаем слухаць галасы сведкаў. А калі ў гэтай гаворцы мільгаюць знаёмыя назвы, то пачынаеш разумець, наколькі цікавымі... Болей »
Пайсці, каб застацца У ноч на 25 ліпеня на 89-м годзе жыцця памёр народны пісьменнік Беларусі, класік айчыннай літаратуры Янка Брыль. Менавіта для мяне гэтае імя заўсёды гучала магічна. Бо здавалася, што паміж словамі “Брыль” і “Брылі” існуе не толькі аднакарэнная сувязь. І аднойчы лёс скрыжаваў нашыя... Болей »
Надзея майго сябра Днямі з Мінску патэлефанаваў мой сябра - вядомы беларускі паэт Мікола Шабовіч і паведаміў, што з друку толькі што выйшла ягоная новая кніжка “Мая надзея”. Я, вядома ж, папрасіў даслаць мне гэты зборнік, і літаральна праз дзень ужо трымаў яго ў руках. Было прыемна ўбачыць на першай... Болей »
Скарбы фамільных архіваў Спадзяванні “Брылеўскага летапісу”, аб якіх нагадвалася у № 1, спраўдзіліся: пакрыху пачалі адчыняцца дзверы фамільных архіваў нашых аднавяскоўцаў. І адразу ўзняўся векапомны і магутны подых мінулых часоў. І Памяць, варухнуўшыся, прынесла незабыўнае хваляванне. Бо без мінулага... Болей »
Жаданне разумець Да 70-годдзя Генадзя Бураўкіна Гэтага чалавека ведаюць усе: вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў з экранаў беларускага тэлебачання кожны вечар маленькіх беларусаў вітае бессмяротная “Калыханка”: “Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі…” Словы гэтыя напісаў паэт Генадзь Бураўкін. Яны... Болей »
Урачыстая песня Хтосьці кажа, што толькі дзяржава павінна мець гімн, а гімны гарадоў, працоўных калектываў, школ - гэта нейкія дробязі, не вартыя ўвагі. Але з гэтым сцвярджэннем згадзіцца нельга. Бо ўрачыстая песня, якая аб’ядноўвае і натхняе на добрыя справы, - гэта не дробязь. Аднойчы з’явілася думка... Болей »
6 кастрычніка ў Бабруйску пачалося свята - 10-ы рэспубліканскі фестываль - кірмаш “Дажынкі 2006”. Наш Магілёўскі раён быў там прадстаўлены вельмі дастойна. Трэба адзначыць, што сёлета па вобласці менавіта ў Магілёўскім раёне была самая высокая ўрадлівасць зерневых і зернебабовых культур - 31,5 цэнтнера... Болей »
Падрыхтоўка да выбараў пачалася 14 студзеня 2007 года адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы. Мы прыдзем на выбарчыя ўчасткі, каб прагаласаваць за кандыдатаў у дэпутаты Брылеўскага сельскага, Магілёўскага раённага і Магілёўскага абласнога Саветаў дэпутатаў. Народ будзе выбіраць сваіх прадстаўнікоў, якія... Болей »
Тэатральная сустрэча Вучні малодшых класаў Брылеўскай школы раптоўна апынуліся ў казцы. Гэта здарылася 2 лістапада ў памяшканні Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра на спектаклі “Залатое сэрцайка”. Дзеці ўважліва назіралі за тым, як Ліса і Воўк скралі ў Дзеда і Бабы залатое яечка, каб з яго вылупілася... Болей »