be
pdf

Брылеўскі летапіс 01

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Дзень добры, шаноўны чытач! Магчыма, бяруся я не за сваю справу, але, думаю, час пакажа – ці спраўдзіліся мае жаданні. Ды і твае меркаванні, шаноўны, усё паставяць на сваё месца. Адкуль усё пайшло? Узнікла думка, што нам, мясцовым, трэба мець сваё друкаванае выданне. Каб ведаць гісторыю нашых мясцін. Каб чуць апошнія навіны. Каб бачыць і разумець адзін аднаго.. Бо мы, як ні круці, усёткі сям’я – жывём на адной зямлі і пад адным небам. Мы – аднавяскоўцы. І гэта – на усё жыццё. Вельмі спадзяюся на тваю дапамогу, мой аднавясковец. Магчыма, ляжаць у сямейных архівах цікавыя фотаздымкі, варушацца ў памяці нейкія ўспаміны – няхай гэтыя цаглінкі кладуцца ў падмурак нашага “Брылеўскага летапісу”. Трэба, каб памяць заставалася. Бо той, хто ведае мінулае, пачынае больш упэўнена крочыць у будучыню. І хочацца сказаць “У добры час!” гэтаму нашаму агульнаму пачынанню. Мікола Яцкоў

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2006-05
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org