be

Пошук

"belsat-music-live-post-58667" Вынікі:
Belsat Music Live

Belsat Music Live

«O.Torvald» у акустыку і па-беларуску ў #BML

У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – госці з Украіны, топавы беларускі рок-гурт «O.Torvald». Ягоныя заснавальнікі Жэня Галіч і Дзяніс Мізюк раскрылі дэталі гісторыі свайго 25-гадовага сяброўства, падзеліліся ўражаннямі ад Беларусі, паразважалі пра моўную сітуацыю ды распавялі... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Гурт, які вярнуў моду на пост-панк. Super Besse – у #BML

Гэтыя музыкі падпісаныя на латышскі лэйбл, ездзяць з турамі па Еўропе і Азіі, адкрылі ўласную студыю ў Берліне, пры гэтым падкрэсліваюць паўсюль, што яны – беларусы. Госці новага выдання аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Super Besse», гурт, які вярнуў моду на пост-панк у Беларусі.... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Крама» у «BML Premium» – галоўныя гіты, рэдкія песні і дзве прэм’еры

Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. Гурт «Крама» зайграе свае этапныя і новыя песні ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» у фармаце Premium. У размове з... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Michael Soul у #BML – пра свой вобраз, пінок пад зад ад БТ і танцы з Зяленскім

Госць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – Michael Soul, прадстаўнік новай хвалі ў беларускай поп-музыцы. У размове з Міраю Шульц выканаўца распавёў пра свой поспех ва Украіне і забарону на ўезд у гэтую краіну, паразважаў пра сітуацыю на айчыннай поп-сцэне і адказаў, ці трымае яго... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«##### (5diez)» вяртаюць 2007 год у #BML

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – зоркі альтэрнатыўнай музыкі, гурт «##### (5diez)». У размове з Міраю Шульц яны распавядуць, як ставяцца да рэп-музыкі і да таго, што іх называюць «дысідэнтамі з Беларусі», а таксама падзеляцца сваім меркаваннем пра сітуацыю ў Расеі, дзе... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Litesound у #BML – пра забарону на БТ, беларускую мову і гатоўнасць да гайпу

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – поп-рок-гурт «Litesound», які здабыў шырокую вядомасць пасля ўдзелу ў «Еўрабачанні» ад Беларусі ды скандалу, звязанага з ім. Браты Уладзімір і Дзмітрый Каракіны ў размове з Мірай Шульц распавялі пра свой канфлікт з Беларускім тэлебачаннем... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Groove Dealer – фанк родам з Беларусі ў #BML

Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Groove Dealer», адная з самых перспектыўных камандаў краіны. У размове з Міраю Шульц музыкі распавялі пра тое, што іх раздражняе ў сучаснай Беларусі, і патлумачылі, чаму ўсё ж яны хочуць жыць тут, а не ў сонечнай Каліфорніі... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«J:Морс» у «BML Premium»: 5 галоўных гітоў + прэм’ера!

Cамы рамантычны гурт на беларускай музычнай сцэне з нагоды 20-годдзя зайграе жывы сэт з найлепшых песень у студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». У размове з Міраю Шульц Уладзімір Пугач распавядзе пра самыя захапляльныя моманты з біяграфіі гурта, прыгадае сваю першую песню ды прэзентуе... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Duся пра нарказалежнасць, дуэт з Найкам Барзовым і кастынг у Цімы Беларускіх

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – адзін з самых перспектыўных беларускіх праектаў duся. Спявачка з Менску Еўдакія Шукшына ў музыцы крыху больш за год, але ўжо рыхтуе трэці альбом, мае некалькі кліпаў, сумесны сінгл з Найкам Барзовым ды яшчэ і сайд-праект. У размове з Міраю Шульц яна распавяла... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Лявон Вольскі згадае ўсё ў BML Premium!

Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. Напярэдадні вялікага канцэрту ў Prime Hall Лявон Вольскі разам з сваім гуртом стаў госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Поп-музыка для эстэтаў. Павал Козіч і Ціхан Букраба у Belsat Music Live

Новы беларускі джаз і густоўная поп-музыка ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Пераможца пятага сезона конкурсу «Заспявай» – гурт Паўла Козіча і Ціхана Букрабы прэзентуе песні са сваёй дэбютнай праграмы на вершы сучасных беларускіх паэтаў. У сваім першым тэлеінтэрв’ю музыкі... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Dzieciuki: Мы ідэалагічна няправільныя. BML Premium

Госці новага выдання аўтарскай праграмы Cяргея Будкіна – «Dzieciuki». Музыкі ў прысутнасці гледачоў зайграюць песні з альбому «Радыё Harodnia», які толькі што пабачыў свет, а таксама свае галоўныя гіты. У размове з Міраю Шульц «Dzieciuki» прэзентуюць свайго новага вакаліста, распавядуць пра самыя скандальныя... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Зборная #BML: Murovei, Re1ikt, Leibonik, The UNB ды іншыя

«Belsat Music Live» распачынае новы сезон! Аўтар праграмы Сяргей Будкін склаў з гэтай нагоды адмысловае выданне з песень, якія не былі яшчэ паказаныя. Будзе шмат добрай і разнастайнай музыкі. Сярод герояў выдання – рэпер Murovei і бард Шалкевіч, старэйшыны беларускага андэграўнду «The UNB» і гурт актораў... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

#BML100. Тэлеверсія спектаклю «З жыцця інсектаў»

У юбілейным, сотым з ліку, і завяршальным у гэтым сезоне выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» акторка і спявачка Святлана Бень пакажа спектакль «З жыцця інсектаў» пад жывы музычны акампанемент. Незалежная тэатральная пастаноўка на музыку Валерыя Воранава і на словы расстралянага... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Музычная сенсацыя 2019-га. Гурт «Молчат дома» ў #BML

Па вяртанні са свайго першага туру па Еўропе ў студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітаў гурт «Молчат дома». Летась іхны альбом трапіў у лік найлепшых рэлізаў сусветнага пост-панку, яны збіраюць поўныя клубы ў Варшаве, Хельсінкі і Берліне, але пры гэтым практычна невядомыя... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«У нескладовае» у #BML. Музыка для дарослых

Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна грае праект «У нескладовае», які праз пяцігадовы перапынак вярнуўся на сцэну ў фармаце музычнага гурта.... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Belsat Music Live»: новыя песні «Akute»

Госці другога выдання «Belsat Music Live» – гурт «Akute», які нядаўна выдаў альбом «Plastyka». Стас Мытнік і Рома Жыгараў зладзяць экскурсію для Сяргея Будкіна па нефармальным Магілёве ды распавядуць Міры Шульц, чаму яны дасюль не з’ехалі з роднага гораду, а таксама паразважаюць, ці ёсць групіз у беларускай... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Песні з новага альбому гурта «Дай дарогу!»

Госці трэцяга выдання «Belsat Music Live» – гурт «Дай дарогу!» з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць музыку за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Удзельнікі «Еўрабачання–2017» Naviband: сакрэты кахання і сцэны

Госці чацвёртага выдання «Belsat Music Live» – «Naviband». Вядоўца Міра Шульц закране ў размове з Арцёмам Лук’яненкам і Ксюшай Жук тэмы, нашмат важнейшыя і цікавейшыя за «Еўрабачанне». Як музыкам удаецца гарманічна пачувацца і ў афіцыйным і ў незалежным медыяполі? Ці важна ім, для каго выступаць, і ад... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Кавэр на AC/DC ад Старога Ольсы i другiя песнi aд «гонару і годнасцi беларускае музыкі»

Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучаснасці. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок-класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы – неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org