- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У юбілейным, сотым з ліку, і завяршальным у гэтым сезоне выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» акторка і спявачка Святлана Бень пакажа спектакль «З жыцця інсектаў» пад жывы музычны акампанемент. Незалежная тэатральная пастаноўка на музыку Валерыя Воранава і на словы расстралянага... Болей »
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць гурт «Recha». У гэта цяжка паверыць, але сёлета каманда Андруся Такінданга адзначае 18-годдзе! Пра выступы ў глыбінцы і карпаратывы, канцэртныя прыгоды ды іншыя цікавосткі музыкі распавядуць у размове з Міраю Шульц. А ў жывым сэце... Болей »
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – зоркі альтэрнатыўнай музыкі, гурт «##### (5diez)». У размове з Міраю Шульц яны распавядуць, як ставяцца да рэп-музыкі і да таго, што іх называюць «дысідэнтамі з Беларусі», а таксама падзеляцца сваім меркаваннем пра сітуацыю ў Расеі, дзе... Болей »
«Belsat Music Live» распачынае новы сезон! Аўтар праграмы Сяргей Будкін склаў з гэтай нагоды адмысловае выданне з песень, якія не былі яшчэ паказаныя. Будзе шмат добрай і разнастайнай музыкі. Сярод герояў выдання – рэпер Murovei і бард Шалкевіч, старэйшыны беларускага андэграўнду «The UNB» і гурт актораў... Болей »
Па вяртанні са свайго першага туру па Еўропе ў студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітаў гурт «Молчат дома». Летась іхны альбом трапіў у лік найлепшых рэлізаў сусветнага пост-панку, яны збіраюць поўныя клубы ў Варшаве, Хельсінкі і Берліне, але пры гэтым практычна невядомыя... Болей »
Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна грае праект «У нескладовае», які праз пяцігадовы перапынак вярнуўся на сцэну ў фармаце музычнага гурта.... Болей »
Госці другога выдання «Belsat Music Live» – гурт «Akute», які нядаўна выдаў альбом «Plastyka». Стас Мытнік і Рома Жыгараў зладзяць экскурсію для Сяргея Будкіна па нефармальным Магілёве ды распавядуць Міры Шульц, чаму яны дасюль не з’ехалі з роднага гораду, а таксама паразважаюць, ці ёсць групіз у беларускай... Болей »
Госці трэцяга выдання «Belsat Music Live» – гурт «Дай дарогу!» з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць музыку за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за... Болей »
Госці чацвёртага выдання «Belsat Music Live» – «Naviband». Вядоўца Міра Шульц закране ў размове з Арцёмам Лук’яненкам і Ксюшай Жук тэмы, нашмат важнейшыя і цікавейшыя за «Еўрабачанне». Як музыкам удаецца гарманічна пачувацца і ў афіцыйным і ў незалежным медыяполі? Ці важна ім, для каго выступаць, і ад... Болей »
Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучаснасці. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок-класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы – неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з... Болей »
У новым выданні «Belsat Music Live» – Паліна Рэспубліка, якую называюць галоўным адкрыццём у беларускай музыцы апошніх гадоў. Спявачка выступіць у зусім новым для сябе фармаце – без гітары і жывога бэнду. Прагучаць як зусім свежыя творы, гэтак і вядомыя песні ў іншых аранжыроўках. У размове з Міраю Шульц... Болей »
Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гонар беларускай рок-сцэны, гурт «Re1ikt», які атрымаў усе магчымыя ўзнагароды ў Беларусі і заслужыў пахвалу музычных экспертаў за мяжою. Музыкі распавядуць у размове з вядоўцай Мірай Шульц пра тое, як дасягнуць прызнання і як магчыма канвертаваць... Болей »
Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Intelligency» – прызнаныя адкрыццём 2016 года ў беларускай музыцы паводле версіі парталу «Tuzin.fm». Усевалад Доўбня і Юры Тарасевіч распавядуць Міры Шульц, як на іх паўплываў удзел у фэстах «Басовішча», «Halfway» ў Польшчы і «Джаз Коктебель»... Болей »
У адмысловым пашыраным выданні «Belsat Music Live» размова пойдзе пра таямніцы «Народнага альбому». Удзельнікі супольнага музычнага праекту перад прэм’ераю 20 гадоў таму пастанавілі выдаць свае песні за народныя. Выдуманае наклалася на рэальнае і зблыталася між сабою. Сяргей Будкін пагутарыць з аўтарам... Болей »
Упершыню гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стануць замежныя музыкі – пачынальнікі ўкраінскага рок-руху, гурт «Воплі Відоплясова». Зрэшты, яны ўтульна пачуваюцца на беларускай зямлі. Амаль як дома. У размове з Міраю Шульц Алег Скрыпка распавядзе, як яму ўдалося вылічыць, што ён на 25 % беларус... Болей »
«Крама» на сцэне чвэрць стагоддзя, а сам Ігар Варашкевіч яшчэ на 10-годдзе болей. Пры гэтым музыкі знаходзяцца ў выдатнай форме, у чым пераканаемся ў новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Што трымае іх разам і што натхняе, якія адкрыцці ў сучаснай музыцы яны для сябе зрабілі... Болей »
Гасцямі выдання, якое выходзіць у эфір 25 сакавіка, стане фолк-панк фармацыя з Горадні «Dzieciuki». Музыкі, якія пазбаўленыя магчымасці даваць легальна канцэрты на Радзіме больш за год, паразважаюць у размове з Мірай Шульц і Сяргеем Будкіным пра тое, чаму не для ўсіх беларусаў камунізм роўны нацызму... Болей »
Госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане ўлюбёны гурт музычных крытыкаў – «Петля пристрастия», які сыграе жыўцом некалькі сваіх галоўных гітоў. У размове з Мірай Шульц фронтмен адразу дзвюх вядомых камандаў і актор Ілля Чарапко распавядзе, як расстаўляе прыярытэты ў жыцці і як рэагуе, калі ягоную... Болей »
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – старэйшыны беларускай панк-рокавай сцэны, гурт «Neuro Dubel». Музыкі жыўцом зайграюць гіты з свайго крайняга альбому «На Марс!», а таксама анансуюць рэліз пад назвай «Першы». Чакаецца прэм’ера песні з яшчэ не выдадзенага дыску!... Болей »
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – рок-гурт «Naka» на чале са спявачкаю і акторкаю Настаю Шпакоўскай. У размове з Міраю Шульц яна паразважае, ці можа музыка паўплываць на развязанне сацыяльных праблемаў, ацэніць 12-гадовы шлях сваёй каманды і патлумачыць, чаму «рускі рок» для яе... Болей »