- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вернісаж знакамітага мастака са сталіцы сабраў, калі можна так сказаць, увесь віцебскі беларускамоўны бамонд. Адкрыццё выставы наведалі мастакі Міхась Ляўковіч, Святлана Баранкоўская, пісьменнік Сяргей Рублеўскі, акцёр Пятро Ламан, грамадскі актывіст Барыс Хамайда і іншыя вядомыя ў нашым горадзе людзі.... Болей »
У гэтай кнізе, як і ў ранейшых, аўтар добра пазнавальны ў сваёй пачуццёвай узрушанасці, у вясёлай іроніі і філасофскай разважлівасці. Пераканаўчая стылёвая аснова твораў спрыяе лёгкаму быццю чытача ў беларускім вербальным свеце.... Болей »
Аўтар вызначыў сваё новае выданне як кнігу-паклон. Амаль кожны твор з сабраных пад яе вокладкай асветлены імем маці, натхняльным замілаваннем яе духоўнай постаццю, напісаны з удзячнасцю за дабрыню і ласку, за незабыўныя ўрокі жыцця. I асабліва - за адкрыццё спеўнага вытоку роднай мовы. У адным з раздзелаў... Болей »
На аснове шырокага збору архіўных дакументаў аўтар раскрывае перадумовы пратэстных паводзін так званых маўчальнікаў — жыхароў Пышнянскага і Стайскага сельсаветаў Лепельскага раёна — падчас перапісу насельніцтва СССР у 1937 годзе. Пра гэтую прыкрую неспадзяванку для ўлады было паведамлена ў Крэмаль самому... Болей »
Аўтар працягвае ўплятаць каснікі жыцця ў плынь свайго літаратурнага ўяўлення, якая пазначана берагамі папярэдніх кніжак «Апостраф» і «Азярод».... Болей »
Калі выставіць вайсковы шэраг, дык Федзечка Патоцкі стаяў бы ў ім апошнім. Калі б наогул быў у гэтым шэрагу. А мусіць жа, не быў бы. У Савецкую армію заклікалі людзей ростам не ніжэй за 150 сантыметраў, а ў Федзечкі столькі наўрад ці набіралася. Таму ж яго і звалі – Федзечка, а не Фёдар ці Хвёдар, як... Болей »
Надарылася мне ў Кёльне паглядзець рэтрасьпектыўную выставу Казіміра Малевіча. Бадай, усё, што стварыў славуты мастак, ды яшчэ палотны, кераміка вучняў... Здавалася, канца ня будзе абвешаным карцінамі сьценам. А я з цікавасьцю доўжыў і доўжыў свой шлях ад аднаго твору — да другога, ад аднаго, існага... Болей »
Вольга ехала ў Нямеччыну ў цесным, слаба асьветленым купэ і па лязгатаньні колаў лічыла рэйкавыя стыкі. Потым – мільгаценьне ліхтароў станцыяў, гудкі цягнікоў на шырокіх пераездах... Яна гатовая была лічыць што заўгодна – абы знак. Час, здавалася, застыў, як начная цемра, і жанчына імкнулася раскатурхаць... Болей »
Напрыканцы жніўня возны Віцебскага земскага суда Фёдар Альфяровіч трусіў на сваім кані па вузкай пясчанай дарозе, якая вілася сярод хмызоў уздоўж добра абмялелай гэтым летам Касплі. Учора ён атрымаў загад суддзі з’ездзіць ва ўрочышча Масілоўшчына ды наведаць Матыса Кізіка і Ганну Камар, паміж якімі... Болей »
Невядома чаму, але Уладзіслаўка з нядаўняга часу пачала звяртацца да свайго дзеда як да хлопчыка – па імені Сяргейка. Звычайна ўнукі звяртаюцца да дзядоў паважна, вымаўляючы поўнае імя, напрыклад, дзед Іван або дзед Мікіта, а не змяншальнае – Іванька, Мікітка… А тут – Сяргейка замест Сяргея… Не дзед... Болей »
Душа пісьменніка Артура Казюры патрэскалася, нібы шыбіна ад кінутых у яе шчодрай жменяй каменьчыкаў. Яго заціскалі нястача, непаразуменні з роднымі, звадкі ды іншая побытавая чамярыца. Колькі такіх каменьчыкаў! Апроч усяго, балюча калола сэрца растанне з Зойкай, гарачай каханкай, якая колькі гадоў таму... Болей »
Мы спім утраіх – я, мама і смерць у калідоры. Аніяк не скажаш «у вітальні», бо хто з людзей надумае яе прывеціць… Дык у калідоры. Не ведаю, як і калі смерць праціснулася ў наша жытло. Можа, у фортку пратачылася… Чуў жа аднойчы скрозь сон грукат, нібы хто вядро буракоў высыпаў на падлогу, мусіць, звалілася... Болей »
Навукова-даследчыцкі інстытут, у якім працаваў Мікола Крываловіч, месціўся непадалёк ад яго дома. Так што на працу ездзіць не трэба было: прайшоў метраў чатырыста напрасткі – абсаджанымі клёнамі ды ліпамі дварамі – і вось ён, пяціпавярховы гмах са шкляным, як акварыум, калідорчыкам, які на фасадзе трохі... Болей »
Міхась адчыніў шафу і дастаў з верхняй паліцы скручаны ў невялічкі рулончык махровы, упрыгожаны рознакаляровымі палоскамі ручнік. Яму захацелася ў чарговы раз зірнуць на яго. Ручнік быў настолькі стары, што практычна згубіў сваю ранейшую мяккасць. Махры абцёрліся, расплюшчыліся і залубянелі, адзін край... Болей »
У дзяцінстве Максім быў адным з тых хлопчыкаў, якія спачатку вучацца маляваць, а потым пісаць. Але і пісаць ён пачынаў з “выкрунтасамі”. Настаўніца пачатковай школкі Антаніна Канстанцінаўна казала неслуху: “Не вымалёўвай ты мне літаркі, Максімка, не ўпрыгожвай іх! Пішы па правілах, як я вас вучу!” Лепшым... Болей »
Мышка нарадзілася ў Мінску, у мураваным шматпавярховым доме па вулі-цы Волаха, недалёка ад хаты, дзе жыў вялікі сябраўсіх дзецей, таксама і „Зор-чыных", дзед паэт Сяргей Новік-Пяюн. Можа, ведалі яе яшчэ раней і Валян-ціна Коўтун, і Васіль Зуёнак, пісьменнікі, якія раней жылі ў гэтай кватэры. Ды, мабыць... Болей »
Паэзія * Генадзь Бураўкін. Зорка вечаровая. Вершы * Аксана Данільчык. Нанова вучуся хадзіць. Вершы * Сяргей Балахонаў. Перламутравае порна... Вершы * Юрась Шамецька. Атаўскага неба палёт. Вершы * Віктар Вабішчэвіч. Паратунак знаходжу я ў слове. Вершы * * Проза * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула.... Болей »
Сяргей Фамін (1906–1941) — адзін з апошніх паэтаў, расстраляных у часы сталіншчыны. Нарадзіўся на Мсціслаўшчыне, скончыў Магілёўскі Белпедтэхнікум, пасля ўступіў у «Маладняк» і пераехаў у Менск. Фамін прымае ўдзел у драбленні літаратурнага руху, уступіўшы ў аб’яднанне «Пралетарска-сялянская беларуская... Болей »
Сяргей Горбік, выводзячы пачатак беларускага катэхізму, сягае да дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Нягледзячы на тое, што сёння існуе даволі вялікая колькасць разнастайнай рэлігінай літаратуры, даследчыка цікавіць перадусім уласна беларуская. У сваёй працы "Гісторыя катэхізму на Беларусі" аўтар ставіць... Болей »
Сяргей Чыгрын нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. У 1974 годзе закончыў Хадзявіцкую няпоўную сярэднюю школу, а ў 1977 годзе — тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча. Служыў у войску. У 1985 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Жыве... Болей »