- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась адчыніў шафу і дастаў з верхняй паліцы скручаны ў невялічкі рулончык махровы, упрыгожаны рознакаляровымі палоскамі ручнік. Яму захацелася ў чарговы раз зірнуць на яго. Ручнік быў настолькі стары, што практычна згубіў сваю ранейшую мяккасць. Махры абцёрліся, расплюшчыліся і залубянелі, адзін край ручніка быў трохі абдрыпаны. Затое палоскі, усё адно як учора нафарбаваныя пастэллю далікатна падабранымі колерамі, амаль зусім не згубілі сваёй выразнасці. І гэта пры тым, што ручнік быў набыты пяцьдзясят з гакам гадоў таму. (фрагмент)