- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вольга ехала ў Нямеччыну ў цесным, слаба асьветленым купэ і па лязгатаньні колаў лічыла рэйкавыя стыкі. Потым – мільгаценьне ліхтароў станцыяў, гудкі цягнікоў на шырокіх пераездах... Яна гатовая была лічыць што заўгодна – абы знак. Час, здавалася, застыў, як начная цемра, і жанчына імкнулася раскатурхаць яго, адчуць звыклую рытмічнасьць. Давалася гэта дужа цяжка. Зноў і зноў прыходзілі гнятлівыя згадкі пра Андрэя: як ён там, абрынуты ў крухмальны холад шпітальнага ложку ды яшчэ ў чужынскай далечыні? Ці вярнулася прытомнасьць і наогул ці дыхае? Ёй вельмі хацелася пачуць менавіта яго дыханьне, і тады можна было б адцурацца ад усіх іншых праяваў сьвету. Але пакуль – толькі цяжкое сапеньне незнаёмца на верхняй паліцы, яго перарывісты храп ды грукат дарогі. (фрагмент)