- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу выдатнага дзеяча беларускага адраджэння, каталіцкага святара, кандыдата багаслоўя Адама Станкевіча (1891–1949), загубленага карнымі органамі бальшавіцкай улады, склалі самыя значныя яго працы — манаграфіі, казанні, публіцыстычныя артыкулы. Сорак чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка і фалькларыста А. Ліса (нар. 1934) увайшло ўсё самае значнае з яго творчага набытку. Першы раздзел «Дойліды беларускай дзяржаўнасці» склалі нарысы пра выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага Адраджэння. У раздзеле «Паэзія земляробчага календара» раскрываецца... Болей »
Беларускі чытач упершыню пазнаёміцца ў гэтым томе са спадчынай славутага беларускага славяназнаўца Зарыяна Далэнгі-Хадакоўскага (Адама Чарноцкага; 1784—1825), якога А. Пушкін называў «нзвестным любителем древностей» і якога высока цанілі М. Гогаль, А. Міцксвіч, I. Лялевель і іншыя вядомыя дзеячы культуры.... Болей »
Аднатомнік «Выбранае» выдатнага беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, сапраўднага члена міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі Анатоля Грыцкевіча (нар. 1929) адкрываецца вялікім даследаваннем ці не самых драматычных падзей у гісторыі Беларусі 1917-1921 гадоў «Барацьба за Беларусь».... Болей »
Манаграфія прысвечана адной з малавядомых старонак гісторыі грамадска-палітычнага руху на землях Беларусі і Літвы ХІХ ст. – эміграцыі ўдзельнікаў паўстання 1830 1831 гг. На падставе шырокага кола разнастайных крыніц даследуецца вялікая колькасць звязаных з эміграцыяй пытанняў.... Болей »
Вы, што яшчэ не паўсталі.— Ведайце ў спратах зямлі: Сад гефсіманскай пячалі Вырас на нашай крыві. Вы, што мой боль не спазналі, Ведайце з хмары тугой: Сад гефсіманскай пячалі Змераны нашай хадой. Вы, хто не роджаны сталі, Знайце ў спаленні дажджом: Сад гефсіманскай пячалі Нас — не сустрэне ужо.... Болей »
Яку́б Ко́лас, Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Мінск; Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец... Болей »
Браніслаў Тарашкевіч вядомы сёння як аўтар першай граматыкі беларускай літаратурнай мовы, а таксама сваімі перакладамі несмяротных твораў Адама Міцкевіча і Гамера. Даваенная Заходняя Беларусь і шырэй — свет — ведалі яго як лідэра нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальніка і кіраўніка статысячнай Беларускай... Болей »
Гэты зборнік - апошні, які сюіала пры жыцці выдатная беларуская паэтка і грамадская дзеячка Валянціна Коўтун. У яго ўвайшлі лепшыя творы Валянціны Міхайлаўны, у тым ліку вядомая нізка вершаў «Малітва да Калымы», напісаных ад імя Лесі Беларускі - увасаблення подзвігу беларускіх жанчын, паэмы, лібрэта... Болей »
Васіль Каваль: «Лірык-апавядальнік», «паэт зямлі»,— так у свой час крытыкі называлі Васіля Каваля. Пісалі нават, калі выйшлі ў свет першыя зборнікі яго апавяданняў, што з беларускіх празаікаў — не толькі маладзейшых, але і старэйшых — ніхто, быццам бы, «не ахапляе так эмацыянальна сілу зямлі і цягу да... Болей »
Літаратурная спадчына Максіма Гарэцкага невялікая. Яна складаецца з якіх двух дзесяткаў апавяданняў, некалькіх аповесцей, запісак і шэрага невялікіх сцэнічных твораў. Яго пяру належыць таксама літаратуразнаўчая праца «Гісторыя беларускай літаратуры» (Вільня, 1920, Мінск, 1924 і 1926 гг.). Шмат якія творы... Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка-культурныя творы аўтара — яго першая кніга «Творчае пабрацімства», прысвечаная беларуска-польскім літаратурным узаемасувязям ХІХ ст., скарочаны варыянт даследавання «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.», апісанні пошукаў, знаходак... Болей »
У гэты свет — у свет паэзіі Максіма Багдановіча — уваходзіш наперш, як у зачарованае царства. «У зачарованым царстве» — так бо і назваў М. Багдановіч цыкл вершаў, якім адкрываўся першы і адзіны прыжыццёвы зборнік паэта «Вянок». І гэтае царства населена ў яго не толькі міфалагічнымі вобразамі лесуна... Болей »
Кніга “Выбранае” Уладзіміра Самойлы — другая ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” — гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я.... Болей »
Першая кніга падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўяўляе з сябе складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя... Болей »
Кніга «Выбранае» Вітаўта Тумаша – пятая кніга з падсерыі «Спадчына: агледзіны» серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» – складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта... Болей »