- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вы, што яшчэ не паўсталі.— Ведайце ў спратах зямлі: Сад гефсіманскай пячалі Вырас на нашай крыві. Вы, што мой боль не спазналі, Ведайце з хмары тугой: Сад гефсіманскай пячалі Змераны нашай хадой. Вы, хто не роджаны сталі, Знайце ў спаленні дажджом: Сад гефсіманскай пячалі Нас — не сустрэне ужо.