- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Літургічны ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, – патранальны дзень і свята ўсіх каталіцкіх журналістаў. Таму дазвольце з гэтай нагоды выказаць удзячнасць за ўсе добрыя словы і пажаданні, якія Вы адрасуеце нам. Як галоўны рэдактар нашай дыяцэзіяльнай газеты ў патранальнае свята... Болей »
Бог, ствараючы чалавека па сваім вобразе і падабенстве, стварыў яго з любові і дзеля любові. Гэта найважнейшая асаблівасць, якая адрознівае нас ад іншых істот. Любові трэба вучыцца. Дзіця вучыцца ёй у маці і бацькі, якія яго кормяць, песцяць, абдымаюць. Так маленькі чалавек упершыню спазнае любоў, засвойвае... Болей »
У Папяльцовую сераду пачаўся чарговы Вялікі пост нашага жыцця. Многія з нецярпеннем ча- каюць гэтага часу, калі зможам дадаць уласныя смуткі да смуткаў церпячага Езуса Хрыста, на- шага Пана і Валадара. Часу, калі здолеем глыбей зразумець тое, што не заўсёды можна цалкам зразумець: жыццё, пакуты, страту... Болей »
Час Вялікага посту звязаны з рознымі пастановамі. Хтосьці можа на 40 дзён адмовіцца ад піцця кавы ці спажывання салодкага. Некаторыя бяруцца за дадатковую малітву, удзел у штодзённай Эўхарыстыі або здзяйсняюць дадаткова адну добрую справу. Ёсць асобы, якія могуць выключыць прагляд тэлевізара і любімых... Болей »
Можна абыякава прайсці міма крыжа. Асабліва калі не заўважаеш на ім Езуса. Так робяць мільёны людзей ва ўсім свеце. Аднак, калі ўбачыць пакутуючага Хрыста, крыж перастае быць абыякавым сімвалам, а становіцца люстэркам, у якім чалавек пачынае бачыць розныя вобразы. Перш за ўсё, ён бачыць там уласнае адлюстраванне.... Болей »
Кожны чалавек, які прыходзіць у свет, шукае цяпла і любові на працягу ўсяго жыцця. Ён шукае людзей, якія б яго прынялі і палюбілі, у якіх знойдзе прытулак і бяспеку. Мы адкрываемся перад імі, паказваем сваё нутро, запрашаем у яго, быццам у дом, адкрыты для сяброў. Як веруючыя людзі, нам таксама патрэбна... Болей »
Езус – Найвышэйшы Пастыр – параўноўвае нас з авечкамі, якія ідуць за голасам пастуха. Ён як Добры Пастыр клапоціцца пра авечак, даручаных Яго апецы Айцом. Перш за ўсё, дае вечнае жыццё, непакоіцца пра бяспеку. Ён заўсёды побач і ведае нас лепш за ўсіх. Мы атрымліваем гэты надзвычайны клопат як бескарыслівы... Болей »
Май, здаецца, з'яўляецца самым любімым часам для многіх людзей. У касцёлах упрыгожваюцца алтары, аздабляюцца кветкамі прыдарожныя каплічкі і крыжы. У маі ўсё ажывае. Усё становіцца новым і прыгожым. У гэты час можна пачуць, як расце трава, і ўбачыць, як яна раніцай купаецца ў кроплях расы. Акрамя таго... Болей »
Месяц май унікальны ва ўсіх адносінах. Кожны можа знайсці ў гэты час нагоду для радасці. Хтосьці заканчвае школу альбо выбірае для сябе прафесію, пачынаючы дарослае жыццё, іншыя ж адзначаюць важныя гадавіны ці юбілеі. Для пастыра нашай дыяцэзіі кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча май таксама поўніцца... Болей »
Сёлета, калі перажываем 30-ую гадавіну адраджэння касцёльных структур у Беларусі, нам давялося дасведчыць боль і смутак, выкліканы бездапаможнасцю перад пажарам, які атакаваў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. З Божай дапамогай былі выратаваны Найсвяцейшы Сакрамант і цудатворны абраз Маці... Болей »
Некаторыя ўжо адправіліся на вакацыі, іншыя ўсё яшчэ чакаюць. Пачатак чэрвеня – добры час, каб падумаць пра адпачынак. Магчыма, некаторыя ўжо запланавалі водпускі, паездкі і варыянт правядзення гэтага часу. Падчас сёлетніх вакацый таксама нельга забываць пра Бога. Толькі Творца можа даць чалавеку перадышку... Болей »
Сэрца Езуса шырока адкрыта. Ён кліча да сябе ўсіх членаў Касцёла і тых, хто яшчэ не належыць да яго. У абразе, які Хрыстос наказаў намаляваць с. Фаўстыне Кавальскай, мы бачым Уваскрослага, які мае на руках і нагах сляды ўкрыжавання. З прабітага Сэрца выходзяць два прамяні: чырвоны і бледны. Езус тлумачыў... Болей »
У гэтым годзе мы ўпершыню адзначаем Сусветны дзень бабуль ды дзядуль і пажылых людзей, які быў устаноўлены па ініцыятыве Святога Айца Францішка. “Народ, які не клапоціцца пра бабуль ды дзядуль і не ставіцца да іх добра, – гэта народ без будучыні!” (Прамова папы Францішка падчас сустрэчы з пажылымі людзьмі.... Болей »
Чаму мы ўшаноўваем крыж, хоць ён з’яўляецца інструментам жорсткай смерці і сімвалам найгоршых пакут? Крыж блізкі і дарагі нашаму сэрцу. Змяшчаем яго на сцяну кватэры, паказваем дзецям, каб яны пазналі ды ўпадабалі любоў Езуса і ў святле крыжа выраслі смелымі ды ахвярнымі людзьмі. Маленькі крыжык бацькі... Болей »
У імгненне вока па нашай краіне разнеслася радасная вестка, што Святы Айцец Францішак прызначыў былога дапаможнага біскупа і генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. У асобе новапрызначанага арцыбіскупа Мінска-Магілёўская архідыяцэзія... Болей »
Дарагія Чытачы! Кожны кастрычнік прысвечаны Марыі і прыгожай Ружанцовай малітве, у якой спалучаюцца і ўзаемадапаўняюцца разнастайныя малітвы: праслаўленне, хвала, маленне, заступніцтва, падзяка. Папа Леў XIII бачыў у Ружанцы “скарачэнне ўсёй хрысціянскай рэлігіі” і “кароткі змест усяго Евангелля”. Св.... Болей »
З моманту пакутніцкай смерці св. Стэфана, першага дыякана, незлічоная колькасць мучанікаў уласнай кроўю пацвердзіла сваю вернасць Хрысту. На іх крыві расце і развіваецца Касцёл, таму што кроў – гэта насенне Касцёла. У той жа час яны з, яўляюцца нашымі заступнікамі перад Божым тронам. У ХХ стагоддзі пакутніцкую... Болей »
Касцёл павінен распазнаваць знакі часу і адносна іх выконваць свае заданні, якія выражаюць яго ўнутраную прыроду. Да галоўных задач Касцёла адносяцца прапаведаванне Божага слова, цэлебрацыя сакрамантаў і служэнне любові. Бясспрэчным знакам часу з'яўляецца пантыфікат Папы з Буэнас-Айрэса, які, прымаючы... Болей »
Св. апостал Андрэй – чалавек веры і надзеі, які нават праз сваю смерць прывёў да Хрыста вялікія тлумы людзей. Св. Андрэй у многіх атаясамліваецца з “андрэйкамі” або са шматлікімі народнымі прыказкамі, звязанымі з яго імем. Між тым, у імені св. Андрэя ўтоена нашмат глыбейшае пасланне – пасланне веры... Болей »
Разам з пачаткам Адвэнту мы пачынаем новы літургічны год. Для кожнага чалавека гэта новы этап жыцця, які нібыта чысты аркуш паперы для запісаў. Гэта яшчэ адзін шанс запрасіць Бога ў сваё штодзённае жыццё, таму што мы перажываем Адвэнт менавіта тут і цяпер, дзе знаходзімся: у нашых сем, ях, на месцах... Болей »