- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Папяльцовую сераду пачаўся чарговы Вялікі пост нашага жыцця. Многія з нецярпеннем ча- каюць гэтага часу, калі зможам дадаць уласныя смуткі да смуткаў церпячага Езуса Хрыста, на- шага Пана і Валадара. Часу, калі здолеем глыбей зразумець тое, што не заўсёды можна цалкам зразумець: жыццё, пакуты, страту самай блізкай асобы... Часу, калі зможам падзякаваць за тое, што маем такога добрага Сябра, які палічыў за лепшае памерці сам, каб мы маглі жыць. На парозе гэтага святога часу, які дае нам Пан, трэба крыху спыніцца і паразважаць пра сябе і сваё жыццё. Трэба па-новаму паглядзець на крыж, які з, яўляецца не толькі цяжарам, але, перш за ўсё, знакам вялікай любові Езуса да чалавека. Хрыстос запрашае нас у гэтым Вялікім посце ісці па Яго слядах. “Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною” (Лк 9, 23). Кожны мае свой крыж, большы ці меншы, адпаведны сабе, які пэўным чынам нас змярцвяе, заклікае адрачыся ад самога сябе, адмовіцца ад самалюбства, уласнага “я” і з любові да Бога прыняць свайго бліжняга такім, які ён ёсць, аказваючы яму любоў, цярплівасць, далікатнасць і пачцівасць, молячыся за яго. Ахвяруйма Усемагутнаму тое, што нам дарагога варта, што ламае нашу ўпартую волю, а не проста адмову ад салодкага ці якога-небудзь смачнага куска. Больш прыемным для Бога будзе, напрыклад, адмова ад нейкага серыяла, які не ўзбагачае душу, а толькі задавальняе цікаўнасць.