- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У імгненне вока па нашай краіне разнеслася радасная вестка, што Святы Айцец Францішак прызначыў былога дапаможнага біскупа і генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. У асобе новапрызначанага арцыбіскупа Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і ўся Мітраполія Каталіцкага Касцёла ў Беларусі атрымалі заўзятага і разважлівага пастыра, які ў духу любові да Хрыста Пана, у духу адказнасці і клопату пра дабро Божага люду будзе весці даручаную яму супольнасць мясцовага Касцёла па шляху веры да Хрыста, адзінага Збаўцы свету і Адкупіцеля чалавека. Паказальна, што гэтае прызначэнне адбылося ў той час, калі ў Бялынічах на Магілёўшчыне адзначаліся галоўныя ўрачыстасці з нагоды 30-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.