be

Пошук

"zagadki-belaruskay-gistoryi-krawtsevich-alyaksandr-post-53825" Вынікі:
Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Вялікі паварот. Беларусь тварам да Захаду
Краўцэвіч Аляксандр

Адная з самых важных з’яваў у беларускай гісторыі – змена цывілізацыйнай арыентацыі, пераход ад дамінацыі візантыйскае традыцыі да заходнееўрапейскае. Чаму пра яго не пішуць у беларускіх падручніках? Калі і як гэты цывілізацыйны паварот адбываўся? Хто з кім змагаўся? Якія былі наступствы? Якія матэрыяльныя... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

«Ад Полацка пачаўся свет…» і Уладзімір Арлоў
Краўцэвіч Аляксандр

Самы старажытны беларускі горад з узростам больш за 1100 гадоў, сталіца першай беларускай дзяржавы, шмат пацярпеў ад бясконцых войнаў, і асабліва ад камуністычнай улады. Аднак Полацк захаваў сваю гістарычную аўру і ў незалежнай Беларусі пачаў пераўтварацца ў горад музеяў і помнікаў. Гістарычнае асяроддзе... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Мова як зброя
Краўцэвіч Аляксандр

Беларусь – адзіная краіна на постсавецкай прасторы, а магчыма і ў свеце, дзе пасля здабыцця незалежнасці нацыянальная мова не ўзмацніла свае пазіцыі, а наадварот, моцна страціла. Захаванне і развіццё беларускай мовы – справа свядомых грамадзянаў-патрыётаў, якія разумеюць яе важнасць як абарончай зброі... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Шчучын не ад слова «шчука»
Краўцэвіч Аляксандр

Мястэчка на Гарадзеншчыне ў даўняй кантактнай зоне паміж этнічнымі масівамі славянаў (беларусаў) і балтаў (яцвягаў). З канцэнтрацыяй г.зв. старакаталіцкага насельніцтва нашчадкаў язычнікаў – балтаў, якіх хрысціў яшчэ вялікі князь і кароль Ягайла ў 1387 г. Уладанне каралевы Боны, магнацкіх родаў беларускага... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Айчынныя войны Беларусі
Краўцэвіч Аляксандр

У Беларусі афіцыйна называюцца айчыннымі дзве расейскія вайны: з Францыяй у 1812-м і савецка-нямецкая 1941-45. Аднак, паводле даследаванняў беларускіх гісторыкаў, для нашага народу гэтыя войны ніяк нельга назваць айчыннымі. У 1812-м беларусы ваявалі з абодвух бакоў, прычым у Напалеона нашых добраахвотнікаў... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Ад барока да «барака». Савецкая перабудова Горадні
Краўцэвіч Аляксандр

У савецкай Беларусі было прынята разбурэнне помнікаў архітэктуры звальваць на нямецка-фашысцкіх акупантаў. Але элементарны падлік паказвае, што найбольш гістарычнай архітэктуры ў краіне знішчыла камуністычная ўлада пасля Другой сусветнай вайны. Гэта добра відаць на прыкладзе Горадні, якая лічыцца найбольш... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Назвы вуліцаў як ідэалагічная зброя
Краўцэвіч Аляксандр

Па ўсёй краіне ў назвах гарадоў, мястэчак, вёсак, а найбольш у гарадской тапаніміцы масава сустракаюцца тапонімы, якія не звязаныя з беларускай гістарычнай памяццю, або ўвогуле не маюць дачынення да Беларусі. Найбольш гэта датычыць цэнтраў гарадоў, дзе дамінуе савецка-камуністычнае назоўніцтва – вуліцы... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Сучасны іўрыт нарадзіўся у Беларусі
Краўцэвіч Аляксандр

Лужкі – добра захаванае мястэчка былога Полацкага ваяводства Рэчы Паспалітай. Пачыналася яно як прыватны маёнтак – баярскае, потым шляхецкае ўладанне. Cёння Лужкі аточаныя шырокімі высокатраўнымі лугамі, ад якіх, пэўна і атрымалі назву. Мястэчка слаўнае касцёлам у стылі адметнага віленскага барока і... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Менская мужчынская гімназія – расейская кузня нерасейскіх кадраў
Краўцэвіч Аляксандр

Створаная расейскімі ўладамі замест езуіцкай школы мужчынская гімназія была старэйшай сярэдняй навучальнай установай у Менску. Давала класічную адукацыю і выхоўвала інтэлігентных людзей – патрыётаў сваёй зямлі. Аказваецца, у царскай Расеі адукацыя была больш ліберальнай, чым у сучаснай Рэспубліцы Беларусь.... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Замак-прывід: ці варта адбудаваць сімвал Ляхавічаў?
Краўцэвіч Аляксандр

Ляхавічы ўпершыню згадваюцца ў дакументах XV ст., але ёсць аргументы на карысць версіі пра існаванне паселішча Ляхаў ужо ў XI ст. Сённяшняе невялікае ціхае мястэчка знакамітае замкам XVI–XVII ст. – адным з наймацнейшых у Рэчы Паспалітай, які вытрымаў некалькі маскоўскіх аблогаў у самай страшнай у гісторыі... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Лошыца: ад шляхецкага маёнтку да школы дыверсантаў
Краўцэвіч Аляксандр

Лошыца – нейкім дзівам часткова ацалелы сядзібна-паркавы комплекс у межах жылой і прамысловай забудовы Менску. Маёнтак з XVI ст., цэнтр гаспадарчага і культурнага жыцця ў XVIII–XIX ст. Палац Прушынскіх-Любанскіх, капліца-пахавальня, цэлы шэраг вытворчых будынкаў. У гісторыі Лошыцы хапала як радасных... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Ігнат Буйніцкі – шляхціч, які зрабіў шалёна папулярным беларускі фальклор
Краўцэвіч Аляксандр

Ад яго дзейнасці адварочвалі нос шмат хто з г.зв. адукаваных людзей ці то польскай, ці то расейскай культуры. А гэты чалавек – шляхціч старажытнага гербу «Лебедзь» не толькі ўбачыў агромністы мастацкі патэнцыял беларускіх народных спеваў і танцаў, але і паказаў яго на высокай тэатральнай сцэне. www.belsat.eu ... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Баранавічы – горад без помнікаў. Беларускіх
Краўцэвіч Аляксандр

Баранавічы разрасліся з невялікай вёскі дзякуючы чыгунцы і сталі другім па велічыні горадам Берасцейшчыны. Паселішча ў амаль 200 тыс. жыхароў – добрае месца для даследавання стану гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь. Усе помнікі, памятныя знакі, мемарыяльныя комплексы ў Баранавічах цяжка нават палічыць... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Вішнева – мястэчка свядомых беларусаў
Краўцэвіч Аляксандр

Кожны беларускі інтэлігент у другой палове ХХ ст. калі не бываў у Вішневе, то чуў пра яго. Менавіта там у старадаўнім касцёле больш за трыццаць гадоў служыў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які зрабіў свой прыход беларускім, перакладаў на беларускую мову літургічныя тэксты і Біблію, быў запрошаны ў Ватыкан... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Астрынá. Памяць пра
Краўцэвіч Аляксандр

Мястэчка на Шчучыншчыне вядомае найперш тым, што з яго наваколля паходзіць Алаіза Пашкевіч. Пасіянарную беларуску і пахавалі непадалёк – у вёсцы Стары Двор. У Астрыне быў пастаўлены першы ў гісторыі помнік Цётцы, а пазней яго адмыслова перанеслі на падворак Астрынскай сярэдняй школы. Аднак у сённяшняй... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Асаблівая місія гарадзенскіх бернардынцаў
Краўцэвіч Аляксандр

Ордэн бернардынцаў узнік як адгалінаванне больш старажытнага ордэну францішканцаў. З самога пачатку дзейнасці асаблівую ўвагу і высілкі бернардынцы канцэнтравалі на Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, найперш на яе ўсходніх землях. Бо асаблівай іхнаю місіяй была праца сярод праваслаўных. У Горадні бернардынцы... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Ад Скарыны да Мамонічаў. Вільня і пачаткі айчыннага кнігадруку
Краўцэвіч Аляксандр

Францішак Скарына не мог абмінуць Вільні – сталіцы сваёй Айчыны. Бо ягоным пакліканнем было несці друкаванае слова людзям паспалітым на роднай мове. Ён заклаў першую друкарню ў Вільні, зарганізаваў яе працу, хоць яшчэ не меў магчымасці ператварыць кнігадрук у даходнае рамяство. Тое зрабілі ягоныя наступнікі... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Сіндром халопа як нацыянальная хвароба
Краўцэвіч Аляксандр

Беларусы доўгі час не мелі ўласнае дзяржавы і мусілі прыстасоўвацца да чужое. Каб зрабіць кар’еру, «стаць чалавекам», трэба было дапасавацца да іншае культуры, звычаяў, мовы. Праз некалькі пакаленняў прыстасавання выявіўся сіндром хваробы, якая праяўляецца ў тым, што сваё беларусам апрыёры здаецца горшым... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Алаіза Пашкевіч. Чужая Цётка
Краўцэвіч Аляксандр

Прыклад будзіцеля народа, пасіянарыі, якая ў літаральным сэнсе аддала жыццё для свайго народа. Алаіза Пашкевіч рабіла ўсё для беларушчыны: грала ў тэатры, стварала гурткі, школы і літаратурныя творы. Змагалася за мову беларусаў, «каб не ўмёрлі». Шануецца ў Рэспубліцы Беларусь на афіцыйным узроўні мае... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Вільня – горад Крывічоў
Краўцэвіч Аляксандр

Цьмяныя пачаткі горада над ракой Віліяй праясняюцца ўжо праз аналогію з іншымі старажытнымі гарадамі, назвы якіх сугучныя мясцовым рэчкам.Полацак над Палатой, Віцебск над Віцьбай, Слуцак над Случчу і… даўнейшая Вільня а цяперашні Вільнюс над рэчкай Вільняй. Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што першым... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org