- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вучэбны дапаможнік уяўляе сабой кароткі нарыс гісторыі Беларусі, у якім у храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца факты і падзеі са старажытных часоў да нашых дзён, аналізуецца эканамічнае, палітычнае, культурнае развіццё кожнай гістарычнай эпохі. Разглядаюцца важнейшыя пытанні ўнутранай і знешнай палітыкі... Болей »
Беларуская літаратура — адна з найважнейшых галін мастац-кай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцверджання. Яе шматвяковая гісторыя — праўдзівы летапіс... Болей »
Пераход ад даўняй да новай літаратуры, заняпад старой сістэмы літаратурных жанраў і працэс фарміравання новай жанравай сістэмы, выпрацоўка новых мастацкіх прынцыпаў і творчых метадаў адбываліся на беларуекіх землях вельмі марудна і расцягнуліся на стагоддзі. Той уздым і росквіт, тыя станоўчыя тэндэнцыі... Болей »
Дасьледваньне аўтарства Зьмітра Сасноўскага – першая грунтоўная спроба адсачыць уплыў беларускага музычнага мастацтва на на сусьветную музычную культуру. Дзякуючы плённай працы Зьміцер Сасноўскі – сам прафесійны музыка – вяртае ў нашу сьвядомасьць багацьце і значнасьць музычнага даробку беларусаў. Само... Болей »
Даследчыкі беларускай літаратуры акрэсліваюць перыяд гісторыі літаратуры 30-40-х гадоў дзевятнаццатага стагоддзя – перыядам Новай літаратуры. Новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты... Болей »
Курс лекцый прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры другой паловы XVI ст. – цікаваму і спецыфічнаму перыяду ў развіцці айчыннага пісьменства, недастаткова асветленаму ва універсітэцкіх падручніках. Асновай для напісання вучэбнага дапаможніка паслужылі аўтару найперш асабістыя даследаванні шматмоўнай... Болей »
Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі раскрыты гістарычныя перадумовы і заканамернасці працэсу нацыянальнагасамавызначэння беларускага народа; адлюстраваны шлях ад узнікнення ідэі дзяржаўнасці дафарміравання нацыянальнага самавызначэння; раскрыты шлях ад выспявання ідэі дзяржаўнасці і станаўлення нацыянальнага... Болей »
Пасля ўтварэння БССР (1919) літаратура Савецкай Беларусі актывізавалася ў 1920-я г. з палітыкай беларусізацыі і развівалася вельмі бурна. У яе прыйшлі маладыя таленавітыя творцы: Янка Маўр,Міхась Чарот, Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Кузьма Чорны, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Анатоль Вольны... Болей »
Тэматычна і храналагічна сістэматызаванае выкладанне гісторыі беларускай музыкі ад старажытных музычных прылад да музычнай культуры ХVIII ст. Упершыню ўзняты тэмы вайсковай, сігнальнай і эпічнай музыкі, жыццё і дзейнасць на Беларусі заходнееўрапейскіх кампазітараў эпохі барока, класіфікацыя беларускіх... Болей »
Гісторыя беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў – адна са складковых частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў з кожным годам пашыраюць яе кантэкст. А гэта патрабуе... Болей »
Другі том чіяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР» ахоплівае перыяд з 1861 г. да Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. уключна. Пачатак новай, капіталістычнай фармацыі ў Расіі звязаны з правя-дзеннем рэформы 1861 г., калі было адменена прыгоннае права. Вызначальнай асаблівасцю тут з’яўлялася... Болей »
Трэці том «Гісторыі Беларускай ССР» ахоплівае адзін з найболын важных перыядаў у гісторыі беларускага народа — ад падрыхтоўкі і правядзення Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі да пабудовы сацыялізму ў нашай краіне. Сацыялістычная рэвалюцыя ў Расіі, здзейсненая рабочым класам і бяднейшым сялянствам... Болей »
У чацвёртым томе «Гісторыі Беларускай ССР» разглядаюцца падзеі, якія адбыліся ў жыцці беларускага народа напярэдадні і ў гады Вялікай Айчьіннай вайны Савецкага Саюза. Яны ахопліваюць параўнальна невялікі, але багаты гістарычным зместам перыяд — з 1938 да 1945 г. Том складаецца з двух частак. У першай... Болей »
Гэты том завяршае пяцітомнае выданне «Гісторыя Беларускай ССР». Ён прысвечаны перыяду, які характэрны велізарнымі здзяйсненнямі беларускага народа ва ўсіх галінах сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця. Пад сцягам марксізму-ленінізму, пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі рабочы... Болей »
Гісторыя беларускай літаратуры (ХІ–ХIХ стагоддзі) – адна з важных частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні шматмоўнага пісьменства Беларусі, адкрыццё, пераклад на сучасную беларускую мову і публікацыя новых... Болей »
У інтэлектуальнай глухаце, прамаўляючы на хвалях самага свабоднага радыё, можна абвясціць [як Валер Булгакаў] ледзьве не ўсяму свету, што беларусы не стварылі ўлітаратуры нічога вартага прэміі Нобеля; і гэтым безадказным пасажам (ці не свядома!) далучыцца да слоў таго самага палітыка, які сцвярджае... Болей »
Першы том даследавання прысвечан разгляду беларускай літаратуры, пачынаючы ад літаратуры Кіеўскай Русі, агульнай паэтычнай творчасці трох братніх народаў — рускага, украінскага і беларускага—і заканчваючы літаратурай XVIII ст. У кнізе ўпершыню шырока разглядаецца арыгінальная і перакладная літаратура... Болей »
Другі том даследавання прысвечан разгляду новай беларускай літаратуры ад пачатку XIX ст. да перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У аглядных раздзелах даецца агульная характарыстыка асноўных этапаў развіцця новай беларускай літаратуры. Асобна разглядаецца творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча... Болей »
Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі (1893—1938) пакінуў па сабе не толькі некалькі тамоў літаратурна-мастацкай спадчыны (проза, публіцыстыка, драматургія), але і не менш цікавыя і значныя літаратурна-крытычныя і навуковыя працы. У чарговую кнігу з серыі «Спадчына» ўключана «Гісторыя беларускае... Болей »
У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення і развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду (XIV—XVIII ст.), у манаграфічных — творчасць найбольш значных пісьменнікаў — Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Сімяона Полацкага. Асобна... Болей »