- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другі том «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ахоплівае літаратурны працэс 1921 — 1941 гг. — час, калі складваліся і замацоўваліся асноўныя ідэйна-эстэтычныя прынцыпы савецкай літаратуры з яе крылатымі ўзлётамі да вышынь сапраўднай мастацкай творчасці і горкімі адступленнямі ад яе гуманістычных задач пад націскам вульгарна-спрошчаных патрабаванняў афіцыёзнай палітыкі ў галіне мастацтва. Тым не менш у другім томе выяўляецца і аналізуецца ўсё таленавітае і жывое, што ўзбагачала літаратурнае развіццё таго складанага і трагічнага перыяду ў гісторыі нацыянальнай духоўнай культуры. Даюцца асобныя характарыстыкі творчасці К. Крапівы, К. Чорнага, М. Лынькова, П. Броўкі, У. Дубоўкі, М. Зарэцкага, А. Мрыя, Л. Калюгі і іншых пісьменнікаў. Разлічаны на шырокае кола чытачоў, студэнтаў і спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культурнай дзейнасці.