- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя прыхільнікі прыгожага пісьменства, нечаканым падарункам альбо праз доўгія пераборы да Вас у рукі трапіў наш каляндар. Нарадзіўся гэты першы дзвюхмоўны літаратурны каляндар на падставе праекту "Літаратурная кавярня" Ьнстытута нямецкіх даследаванняў у Мінску. Праект мае на мэце ўзаемную прэзентацыю... Болей »
Беларуская літаратура — адна з найважнейшых галін мастац-кай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцверджання. Яе шматвяковая гісторыя — праўдзівы летапіс... Болей »
Пераход ад даўняй да новай літаратуры, заняпад старой сістэмы літаратурных жанраў і працэс фарміравання новай жанравай сістэмы, выпрацоўка новых мастацкіх прынцыпаў і творчых метадаў адбываліся на беларуекіх землях вельмі марудна і расцягнуліся на стагоддзі. Той уздым і росквіт, тыя станоўчыя тэндэнцыі... Болей »
Даследчыкі беларускай літаратуры акрэсліваюць перыяд гісторыі літаратуры 30-40-х гадоў дзевятнаццатага стагоддзя – перыядам Новай літаратуры. Новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты... Болей »
Курс лекцый прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры другой паловы XVI ст. – цікаваму і спецыфічнаму перыяду ў развіцці айчыннага пісьменства, недастаткова асветленаму ва універсітэцкіх падручніках. Асновай для напісання вучэбнага дапаможніка паслужылі аўтару найперш асабістыя даследаванні шматмоўнай... Болей »
На сучасным этапе развіцця беларускага літаратуразнаўства прыкметна ўзмацніліся тэндэнцыі да ўважлівага і ўсебаковага вывучэння паэтыкі літаратуры. Прадметам даследавання ўсё часцей становяцца паэтыка, мастацкая сістэма таго або іншага аўтара. На аснове пашырэння такіх напрацовак, паступовага назапашвання... Болей »
Дапаможнік складаецца з распрацовак урокаў, якія вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Выданне будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў i прыёмаў пры выкладанні i навучанні беларускай літаратуры. Першае выданне пад назвай «Урокі... Болей »
Гісторыя беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў – адна са складковых частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў з кожным годам пашыраюць яе кантэкст. А гэта патрабуе... Болей »
Гісторыя беларускай літаратуры (ХІ–ХIХ стагоддзі) – адна з важных частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні шматмоўнага пісьменства Беларусі, адкрыццё, пераклад на сучасную беларускую мову і публікацыя новых... Болей »
Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі (1893—1938) пакінуў па сабе не толькі некалькі тамоў літаратурна-мастацкай спадчыны (проза, публіцыстыка, драматургія), але і не менш цікавыя і значныя літаратурна-крытычныя і навуковыя працы. У чарговую кнігу з серыі «Спадчына» ўключана «Гісторыя беларускае... Болей »
У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення і развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду (XIV—XVIII ст.), у манаграфічных — творчасць найбольш значных пісьменнікаў — Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Сімяона Полацкага. Асобна... Болей »
Другі том «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ахоплівае літаратурны працэс 1921 — 1941 гг. — час, калі складваліся і замацоўваліся асноўныя ідэйна-эстэтычныя прынцыпы савецкай літаратуры з яе крылатымі ўзлётамі да вышынь сапраўднай мастацкай творчасці і горкімі адступленнямі ад яе гуманістычных... Болей »
Трэці том «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ўключае раздзелы агульнага разгляду літаратурнага працэсу ваеннага часу, першага пасляваеннага дзесяцігоддзя і пазнейшых гадоў дэмакратычнага абнаўлення грамадства да 1965 г., абнаўлення, якое прынята называць «хрушчоўскай адлігай» — паэзіі, прозы... Болей »
Змест кнігі склалі літаратуразнаўчыя даследаванні: артыкулы, эсэ пра надзвычай плённы перыяд развіцця нашага прыгожага пісьменства – пачатак ХХст. – час Адраджэння беларускай культуры, літаратуры. У цэнтры ўвагі аўтара – творчасць Я. Купалы, А. Пашкевіч, М. Багдановіча, Я. Коласа, З. Бядулі і іншых... Болей »
У першы выпуск навукова-літаратурнага зборніка“Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Першых навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуская літаратура ХІ–ХІХ стагоддзяў: Паэтыка–Традыцыі–Кантэкст”, што адбыліся 22–23 снежня 2000 г. у Доме творчасці “Іслач”.... Болей »
У другі выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Другіх навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуская літаратура ХІ–ХІХ стст.: Паэтыка–Традыцыі–Кантэкст”, што адбыліся 22–23 верасня 2001 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя матэрыялы... Болей »
У трэці выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Трэціх міжнародных навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў ХІV–ХІХ стст.”, што адбыліся 6–7 ліпеня 2002 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя... Болей »
Чацвёрты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” падрыхтаваны да 10-ай гадавіны з дня стварэння кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У яго ўвайшлі артыкулы сяброў кафедры, асобныя матэрыялы Другіх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С.Х.... Болей »
У пяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Трэціх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2003), а таксама літаратурныя творы... Болей »
У шосты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Чацвёртых студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2004), а таксама літаратурныя... Болей »