- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга ўяўляе сабой зборнік лексікі розных беларускіх гаворак, адлюстроўваюцца іх асаблівасці, прыводзяцца цікавыя фразеалагічныя спалучэнні, даюцца асобныя тэматычныя групы мясцовых народных абазначэпняў, змешчаны таксама артыкулы аб вывучэнні слоўніка жывой народнай мовы. Адрасуецца мовазнаўцам, этнографам... Болей »
У кнізе разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні стварэння навуковай i навукова-тэхнічнай тэрміналогіі на беларускай мове. Найболыиая ўвага ўдзелена разнастайнай мовазнаўчай праблематыцы, звязанай як з тэрмінамі на чыста беларускамоўнай аснове, так і з інтэрнацыянальнымі элементамі ў іх. Разлічана... Болей »
«Беларуска-расійскі слоўнік» быў падрыхтаваны па заданню Інбелкульта ў рэкордна кароткі тэрмін — за чатыры месяцы, аднак друкаванне яго зацягнулася на тры гады (на тытульнай старонцы дата выхаду пазначана 1925 годам, а на вокладцы — 1926). У слоўніку перакладзена звыш 20 тысяч беларускіх слоў. Пераважную... Болей »
Язэпа Лёсіка 17 ліпеня 1930 года падчас адпачынку на Каўказе (Мацэста), куды пісьменнік паехаў паправіць страчанае ў сібірскай ссылцы здароўе, ён быў арыштаваны органамі НКУС. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў міфічным «Саюзе вызвалення Беларусі», пазбавілі звання акадэміка, выслалі ў 1931 годзе на 5 гадоў... Болей »
Да Беларускае Інтэлігенцыі. Усе культурныя народы рупяцца аб чысьціні роднае мовы і працуюць дзеля гэтага ў вадумысловых установах ды выдаючы часапісы, пасьвячоныя чысьціні свае мовы. Беларусам балей чымся якошу іншаму народу трэба праца над чысьцінёй роднае мовы. Належым да народаў, што палітычна й... Болей »
Карль Вільгэльм Барон фон Гумбольдт (1767-1835), нямецкі філёзаф i гаспадарсьцьвены муж, брат Аляксандра фон Гумбольдта, радзіўся ў Потсдаме. Ягоная адукацыя зь дзіцячых гадоў даручанаю была прыватным карэпэтытарам. Тры вышэйшыя школы — Бэрлінскі ўнівэрсытэт, у Готтынгэн i Ене, дзе, пад даглядам выдатных... Болей »
У беларускай, як і ў любой іншай мове, ёсць свае цяжкасці. Нямала іх узнікае пры напісанні і вымауленні агульных і ўласных імёнаў, пры пастаноўцы націску, пры выбары слоў, формаў канструкцый з варыянтным кіраваннем. Яны і з’яўляюцца асноўным аб’ектам увагі ў Слоўніку. Пры неабходнасці нормы абгрунтоўваюцца... Болей »
Чытачам прапануецца чарговая кніга серыі «Беларуская мова. гісторыя і сучаснасць» — выпуск якой ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рэспубліканскай праграмай «Родная мова». У зборнік увайшлі артыкулы, прысвечаныя беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі. Адрасуецца настаўнікам і ўсім тым, хто цікавіцца лёсам... Болей »
Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі... Болей »
Тэматычны дадатак да «ARCHE» № 11 (98) — 2010. (Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы). Друкуецца паводле выданьня Інстытуту Беларускай культуры. Менск. 1922.... Болей »
Тэматычны дадатак да «ARCHE» № 11 (98) — 2010. Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы). Друкуецца паводле выданьня Інстытуту Беларускай культуры. Менск. 1927.... Болей »
Тэматычны дадатак да «ARCHE» № 11 (98) — 2010. Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы). Друкуецца паводле выданьня Інстытуту Беларускай культуры. Менск. 1929.... Болей »
Тэматычны дадатак да «ARCHE» № 11 (98) — 2010. Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы). Друкуецца паводле выданьня Інстытуту Беларускай культуры. Менск. 1927.... Болей »
Польская мова, як з гістарычнага, так і з практычнага гледзішча, не чужая беларусу. На працягу стагодцзяў яна была адной з моў зносін, адной з літаратурных моў, што ў той ці іншай меры ўжываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Паралельнае функцыянаванне беларускай і польскай моў прыводзіла да ўзаемных... Болей »
Падпісное выданпе ў 5 тамах. Выпускаецца ўпершыню ў рэспубліцы. У Слоўніку каля 100 тысяч лексічных і фразеалагічных адзінак. Па свайму характару ён нарматыўны. Разлічаны на настаўнікаў і студэнтаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў і навуковых работнікаў, працаўнікоў друку, радые і тэлебачання... Болей »
Том змяшчае 19269 слоў і 1946 тэрміналагічных і фразеалагічных словаспалучэнняў сучаснай беларускай літаратурнай мовы на літары Г—К. Разлічаны на настаўнікаў і студэнтаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў і навуковых работнікаў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачання — на ўсіх тых, хто цікавіцца... Болей »
Том змяшчае 16 609 слоў і 762 тэрміналагічныя і фразеалагічныя словаспалучэнні сучаснай беларускай літаратурнай мовы на літары Л — П. Разлічаны на настаўнікаў і студэнтаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў і навуковых работнікаў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачання — на ўсіх тых, хто цікавіцца... Болей »
Граматыка падрыхтавана з улікам моўнай практыкі двух апошніх дзесяцігоддзяў і вопыту раней выдадзеных граматык. Яна мае нарматыўную накіраванасць: паказаны нормы беларускай літаратурнай мовы 70—80-х гадоў, існуючыя варыянты і адхіленні, іх крыніцы і месца ў літаратурнай мове. Разлічана на спецыялістаў-мовазнаўцаў... Болей »
Граматыка падрыхтавана з улікам моўнай практыкі двух апошніх дзесяцігоддзяў і вопыту раней выдадзеных граматык. У 2-й частцы яе пададзены ўсе асноўныя раздзелы сінтаксісу сучаснай беларускай мовы. Граматыка мае нарматыўную накіраванасць і можа быць выкарыстана як для сістэматычнага вывучэння асветленых... Болей »
Язэп (Іосіф) Юр’евіч Лёсік нарадзіўся 6 лістапада 1884 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Мінскага павета Мінскай губерні. Беларускі мовазнавец і пісьменнік. З сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. За ўдзел у рэвалюцыі 1905 года сасланы ў Сібір (1906). Вярнуўшыся пасля Лютаўскай рэвалюцыі... Болей »