- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другi том «Шляху па прамой часу. Да гiсторыi беларускай лiтаратуры Польшчы. 2008–2018 гг.», якi аддаем у рукi шаноўнаму чытачу, з’яўляецца своеасаблiвым падсумаваннем шасцiдзесяцiгадовай творчай гiсторыi Беларускага лiтаратурнага аб’яднання «Белавежа». Трэба адзначыць, што на працягу «белавежскага» перыяду (1958–2018) зацiкаўленасць творчасцю беларускiх пiсьменнiкаў Польшчы выказала цi не звыш сотнi даследчыкаў. У першым томе «Шляху па прамой часу» (2007 г.), прысвечаным 50-годдзю БЛА «Белавежа», было змешчана 29 артыкулаў. Звыш дваццацi асоб спрычынiлiся тады да асэнсавання феномену iснавання беларускай лiтаратуры ў Польшчы.