- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бомба пад стабільнасць Падчас святкавання Дня незалежнасці ў Мінску ад выбуху самаробнай бомбы пацярпелі 54 чалавекі. Увесь папярэдні святочнай даце тыдзень краіна жыла ў прадчуванні «вялікага свята». Сцяжкі, транспаранты, парады… Але пасля смак ад Дня незалежнасці аказаўся зусім не такі, як прагназавалі... Болей »
«Чорныя лебедзі» беларускай эканомікі У мінулым годзе на старонках «Новага часу» мы пісалі пра тое, як працуе беларуская эканамічная мадэль і якія яна мае перспектывы пасля пераводу цэн расійскіх энерганосьбітаў на новы рэжым. Ва ўладкаванні беларускай эканамічнай мадэлі вялікіх зменаў не адбылося, аднак... Болей »
Далёка каўказская вайна Далёкай, не нашай вайной, а менавіта вайной, што не закранае нас непасрэдна, успрымаецца насельніцтвам Беларусі грузіна-асецінскі ўзброены канфлікт. Так на трагічным зломе чужой бяды гісторыя яшчэ раз сцвердзіла як сам факт незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны, так і яго выключна... Болей »
Палітычны вязень №1Аляксандр Казулін - на свабодзе Аляксандр Казулін вызвалены з турмы, Аляксандр Казулін — на свабодзе! Гэта навіна суботнім днём 16 жніўня з неверагоднай хуткасцю абляцела Беларусь. І не толькі ў яе дэмакратычным сегменце. СМІ на вызваленне Казуліна адрэагавалі літаральна лавінай водгукаў... Болей »
Пра асаблівасці нацыянальнага капіталізму На старонках «НЧ» тэма неэфектыўнасці беларускай эканамічнай мадэлі абмяркоўвалася неаднойчы. На жаль, з нагоды яе сумнай актуальнасці. Эканоміка краіны, якая знаходзіцца ў руках дзяржавы і працуе як пасярэднік па перапрацоўцы імпарту ў экспарт, не выконвае сваіх... Болей »
Нейтралітэт Расійска-грузінская вайна актуалізавала праблемы знешняй палітыкі Беларусі, у тым ліку адзін з яе магчымых чыннікаў — прынцып нейтралітэту. Базавы прынцып, закладзены ў Канстытуцыі Беларусі. Аднак да дня сённяшняга гэты прынцып быў і застаецца не больш чым дэкларацыяй. Знакамітая шматвектарнасць... Болей »
Выбары 2008 у люстэрку СМІ Нягледзячы на тое, што выбарчая кампанія фармальна ўвайшла ў самую актыўную фазу, характар яе асвятлення з 23 жніўня па 5 верасня ў дзяржаўных СМІ істотна не змяніўся. Яны па-ранейшаму акцэнтуюць сваю ўвагу на арганізацыі ды тэхнічных аспектах выбарчага працэсу (дзейнасці ЦВК)... Болей »
Давярай, але правярай Менавіта гэтымі словамі можна сфармуляваць цяперашнюю пазіцыю Еўропы ў адносінах да Беларусі. Цягам апошніх тыдняў афіцыйны Мінск меў шэраг кантактаў з еўрапейскімі палітыкамі: сустрэчы прэм’ер-міністраў Беларусі і Літвы, перамовы міністраў замежных спраў Беларусі і Літвы, візіт... Болей »
Майстэрства лэкарацый Агульная сітуацыя перад выбарамі ў Палату прадстаўнікоў набыла выразна акрэсленыя рысы. Улада дзейнічала па даўно вызначанаму і адпрацаванаму сцэнару, які і рэалізавала з заўсёднай дакладнасцю. Сітуацыя настолькі звыкла ясная, што прадбачыць вынікі галасавання 28 верасня, гэтак... Болей »
Дыялог. Спробы першая і другая Палітвязні — выбары — дыялог. Гэта, бадай, і ёсць ключавая трыяда, якая апошнім часам вызначала дамінанту палітычнага працэсу ў Беларусі. Аднак яго асноўныя мэты і змест парознаму разумеліся асноўнымі дзеючымі асобамі: уладай, Захадам і беларускай апазіцыяй. І вось — выбары.... Болей »
Афіцыйныя сустрэчы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на гэтым тыдні сталіся працягам палітыкі балансавання паміж Усходам і Захадам. У панядзелак кіраўнік Беларусі сустракаўся з кіраўніком ураду Расіі Уладзімірам Пуціным, а ў аўторак — са старшынёй Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, міністрам... Болей »
13 кастрычніка Рада Еўрасаюзу на 6 месяцаў прыпыніла дыпламатычныя санкцыі для беларускіх чыноўнікаў. 36 уладным асобам на чале з Аляксандрам Лукашэнкам, якія значыліся ў ранейшым спісе неўязных, дарога на Захад адкрытая. У спісе засталіся толькі пяцёра. Прозвішчы чатырох з іх — Уладзіміра Навумава... Болей »
Мінулай восенню прадпрымальнікі распачалі акцыі пратэсту супраць прэзідэнцкага Указа № 760, які абмяжоўвае выкарыстанне наёмных работнікаў. Лідэры прадпрымальніцкага руху, не шкадуючы мегафонаў і галасавых звязак, заклікалі калег кансалідавацца і кінуць усе сілы на адстойванне сваіх правоў. Але прыгожыя... Болей »
Пачалося з Дзядоў. У пэўных колах стала папулярнай думка, паводле якой падзеі ў Беларусі 1990–1991 гадоў (найперш, аднаўленне незалежнасці) былі, з большага, праявай агульнай дэмакратычнай тэндэнцыі ва Усходняй Еўропе і ў СССР («хваля несла»), і БНФ на чале з Пазьняком толькі «ўдала скарыстаў» шанец.... Болей »
Разам станем за журналістамі. Цяперашняя рэальнасць вельмі зручна ўладкавана для шмат каго з тых, хто знаходзіцца ў руля краіны. Кожны ўчынак, факт, любое дзеянне лічацца неіснуючымі, калі пра гэта не распавялі журналісты, не напісалі газеты. Не было ў прэсе — значыць не было наогул. Не было і няма дзедаўшчыны... Болей »
Зноў з чыстага ліста. На пачатку лістапада Мінск наведала дэлегацыя Еўрапейскай камісіі. Мэтай візіту дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях Еўракамісіі Х’юга Мінгарэлі было абмеркаваць перспектывы развіцця адносіны паміж ЕС і Беларуссю. Візіт адбываўся... Болей »
Недаглядзелі. У чыноўніцкім асяродку буйным цветам квітнее карупцыя. У Беларусі чарговы карупцыйны скандал. На гэты раз публічную «лупцоўку» атрымалі прадстаўнікі пракуратуры і судоў. Ад займаемых пасад па даручэнню прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі звольненыя намеснік генпракурора Мікалай Купрыянаў і... Болей »
Два ў адным. Дзве падзеі апошнім часам мелі дастаткова шырокі грамадскі розгалас. Першая — стварэнне грамадскіх камісій пры ўладных структурах з запрашэннем у іх склад апазіцыянераў. Другая — прызыў у войска трох апазіцыйных моладзевых лідэраў: Франака Вячорку, Івана Шылу і Зміцера Хведарука. Адно, па... Болей »
На шлях дыялога. Тэрміны “дыялог”, “лібералізацыя”, здаецца, прыжыліся не толькі на старонках незалежных, але і дзяржаўных СМІ. Больш таго, яны ўсё лягчэй і часцей зрываюцца з вуснаў чыноўнага люду, прычым не толькі высокапастаўленага. Пакаціліся яшчэ крамольныя слоўцы і ўніз па прыступках вертыкалі.... Болей »
Дзень і год Ірыны Казулінай. 23 лютага 2008 года. Трагічны дзень для Ірыны Казулінай. Апошні дзень яе зямнога жыцця. Трагічны для яе мужа Аляксандра Казуліна, палітычнага змагара. Трагічны тым больш, што ён не мог быць побач з ёю, бо па несправядліваму прысуду знаходзіўся за калючым дротам калоніі. Трагічны... Болей »