- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бомба пад стабільнасць Падчас святкавання Дня незалежнасці ў Мінску ад выбуху самаробнай бомбы пацярпелі 54 чалавекі. Увесь папярэдні святочнай даце тыдзень краіна жыла ў прадчуванні «вялікага свята». Сцяжкі, транспаранты, парады… Але пасля смак ад Дня незалежнасці аказаўся зусім не такі, як прагназавалі ўлады. Беларусь ліхаманіць ад трагедыі: падчас святочнага канцэрту выбухнула самаробная бомба, нашпігаваная гайкамі і шрубамі. У выніку здарэння пацярпела больш за паўсотню чалавек. Сярод іх — двое дзетак пяці і шасці гадоў, а таксама два грамадзяніна Украіны і адзін — Расіі. У асноўным пацярпелыя звярнуліся да медыкаў з аскепкавымі раненнямі рук і ног, некалькі чалавек мелі раненні грудзей і жывата. За ноч урачы зрабілі дзесяткі аперацый, а самага цяжкага пацыента скончылі аперыраваць каля дзевяці раніцы. Стан здароўя большай часткі пацярпелых урачы расцэньваюць як стабільны.