- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У ранейшых нашых перадачах мы неаднойчы паведамлялі, што грамадскі арганізацыйны камітэт, які быў створаны з нагоды 100-годдзя Ларысы Геніюш, заснаваў да юбілея адмысловы медаль і узнагародзіў ім шэраг грамадзянаў, пераважна беларускіх дзеячаў культуры, якія шмат зрабілі для папулярызацыі імя Ларысы... Болей »
У перадачы «Мой лён і сон» працягваем распавядаць пра тых культурных дзеячоў, якія атрымалі памятны медаль да стагоддзя Ларысы Геніюш. Сярод найбольш блізкіх людзей, якія былі пры жыцці побач са спадарыняй Ларысай, была гарадзенская паэта Данута Бічэль. Аб гэтым сведчыць і багатае ліставанне, якое доўгія... Болей »
У Беларусі існуе толькі адзін помнік славутай паэтцы Ларысе Геніюш. Ён быў усталяваны ў 2003 годзе ў Зэльве на дзядзiнцы побач з мясцовай праваслаўнай царквой. Дазвол на яго ўстаноўку даў сам мітрапаліт Феларэт. Сярод тых людзей, якія прычыніліся да з'яўлення помніка быў і старшыню мінскага клубу «Спадчына»... Болей »
У перадачы «Мой лён і сон» працягваем расказваць пра тых людзей, якія атрымалі памятны мэдаль да стагоддзя Ларысы Геніюш. Сярод блізкіх да паэткі людзей быў і вядомы гарадзенскі літаратуразнаўца, прафесар Аляксей Пяткевіч. Аб гэтым сведчыць багатае ліставанне, якое доўгія гады доўжылася ў яго з Ларысай... Болей »
Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гімназіі, а друкавацца пачала ў 1939 у беларускіх перыядычных выданнях «Раніца», «Беларускі работнік», «Новы шлях» і інш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі. Пісала вершы і ў зняволенні. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У... Болей »
У бібліятэцы нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі адбылася імпрэза ў рамках святкавання 100-годдзя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што цягам усяго году шэрагам мерапрыемстваў і падзей святкуецца па ўсёй Беларусі. Абмінуўшы ўсе перашкоды, імпрэзу ў афіцыйнай дзяржаўнай установе ўдалося арганізаваць старшыні... Болей »
Лістапад -- асаблівы месяц у народным календары беларусаў, калі ўспамінаюцца продкі, дзяды і прадзеды. З гэтай нагоды традыцыйны дзядоўскі вечар прайшоў у гміннай бібліятэцы ў Крынках на Падляшшы. Тут дзяліліся ўспамінамі і пра Ларысу Геніюш. Гэтая памяць асабліва важная – адзначае пісьменнік Сакрат... Болей »
У Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі адбылася імпрэза, прысвечана 100-годдзю Ларысы Геніюш, падчас якой прайшла прэзентацыя збору твораў паэткі ў двух тамах і біяграфічнага альманаха “Асоба і час”. У імпрэзе ўдзельнічалі вучні Гудзевіцкай школы, а правёў літаратурную сустрэчу даследчык творчасці... Болей »
Працягваем расказваць пра дзеячаў беларускай культуры, якія атрымалі медаль, заснаваны да 100-годдзя Ларысы Геніюш. Узнагароджаны гэтым медалём і краязнаўца з Гудзевіч Алесь Белакоз - заснавальнік тамтэйшага краязнаўчага музэя. Менавіта Белакоз стварыў першую ў Беларусі музейную экпазыцыю, прысвечаную... Болей »
Бадай асноўнай падзеяў у год Ларысы Геніюш стала выданне двухтомніка твораў паэткі. Укладальнікам выдання з'яўляецца даследчык творчасці Ларысы Антонаўны Міхась Скобла. Але, як высветлілася, першапачаткова было падрыхтавана да друку 3 тамы твораў Ларысы Геніюш. На жаль, прыватнае выдавецтва «Лімарыюс»... Болей »
Сёлета, у год стогадовага юбілею Ларысы Геніюш, многія дзеячы беларускай культуры, якія асабіста ведалі паэтку, выступаючы на розных імпрэзах, дзяліліся сваімі ўспамінамі. Цікава, што Ларыса Геніюш уплывала сваім аўтарытэтам не толькі на літаратараў, але і на мастакоў, этнографаў, кінадакументалістаў... Болей »
У зэльвенскую хату Ларысы Геніюш госці ехалі з усіх куткоў Беларусі. Але, трэба меркаваць, найбольш было іх напярэдадні навагодніх і калядных святаў. Заўжды пры сяброўскіх сустрэчах гучалі вершы Ларысы Антонаўны. Якія, нярэдка, гасцямі запісваліся і яны хадзілі ў рукапісах з рук у рукі. Вось і філолаг... Болей »
Прычыны, якія стрымлівалі мяне ад выдання гэтай працы на працягу больш чым двух гадоў, на жаль, дзейсныя да гэтага часу. Мяне стрымлівала тая абставіна, што некаторыя пытанні нашай старажытнейшай гісторыі, у сваёй аснове, яшчэ не распрацаваны, не праяснены; і, менавіта, тыя пытанні, якія блізка звязаны... Болей »
Зборнік прысвечаны 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча і актуальным праблемам польска-беларускага ўзаемадзеяння ў галіне моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Яго складаюць артыкулы, заслуханыя ў якасці навуковых дакладаў і выступленняў на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-польскія... Болей »
У беларускім фальклёры ёсьць назвы ўсіх гістарычных суседзяў Беларусі. Як беларусы да іх ставіліся і якія характарыстыкі ім давалі? Наколькі вялікія беларусы ксэнафобы і як яны пазначаюць сваю прастору? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту... Болей »
У Беларусі тры гад дзейнічае закон аб генацыдзе беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны пэрыяд. За адмаўленьне такога генацыду заводзяцца крымінальныя справы. Пачаліся нават суды над памерлымі ўдзельнікамі генацыду. Хто ж і супраць каго насамрэч праводзіў палітыку генацыду ў... Болей »
Таварышы дэлегаты! Паважаныя госці! Амаль сем дзесяцігоддзяў Камуністычная партыя Савецкага Саюза ўпэўнена вядзе краіпу па шляху, указанаму вялікім Леніным. Асаблівае месца ў гераічнай гісторыі партыі і народа зойме XXVII з’езд КПСС. Яму суджана вызначыць стратэгію руху нашай Радзімы наперад на вельмі... Болей »
У том уключаны лепшыя ўзоры беларускіх песень пра каханне, якія ўзяты з друкаваных крыніц і розных архіўных фондаў. Разлічан на фалькларыстаў. зтнографаў, выкладчыкаў, студэнтаў. Песні могуць быць выкарыстаны калектывамі мастацкай самадзейнасці, прафесійнымі хорамі, салістамі, музычнымі і культурна-асветнымі... Болей »
«Sustrečy» - časopis biełaruskich studentaǚ u Polščy. Redakcyja nie viartaje rukapisaǚ. Redakcyja pakidaje taksama za saboju prava da skaračeńniaǚ i redahavańnia materyjałaǚ pazaštatnych karespandentaǚ.... Болей »
«Sustrečy» - časopis biełaruskich studentaǚ u Polščy. Redakcyja nie viartaje rukapisaǚ. Redakcyja pakidaje taksama za saboju prava da skaračeńniaǚ i redahavańnia materyjałaǚ pazaštatnych karespandentaǚ.... Болей »