- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачынаем новую аўтарскую літаратурную перадачу. Яна цалкам будзе прысвечана творчасці і жыццёваму шляху беларускай легендарнай паэткі Ларысы Геніюш, чыё стагоддзе адзначаецца сёлета, 9 жніўня. З тае нагоды на леташнім з’ездзе беларусаў свету ў Мінску 2010 год быў абвешчаны Годам Ларысы Геніюш. Сённяшнюю... Болей »
Люты не быў багаты на мерапрыемствы ў гонар Ларысы Геніюш. Як сказаў старшыня аргкамітэту па ўшанаванні памяці легендарнай паэткі з Зэльвы Міхась Скобла, зараз ідзе падрыхтоўчая праца. Рыхтуецца да друку зборнік твораў Ларысы Геніюш ў двух тамах, таксама падрыхтаваныя да друку два тамы эпісталярнай спадчыны... Болей »
У 2005 годзе пабачыла свет кніга эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш “Каб вы ведалі”, якую ўклаў і падрыхтаваў да друку паэт Міхась Скобла. Але гэта, як кажа Міхась, толькі невялікая частка з эпісталярнага архіву паэткі. Ім ужо падрыхтаваны яшчэ дзве кнігі лістоў Ларысы Геніюш. Архіў паэткі захоўваецца... Болей »
Многія беларускія грамадскія арганізацыі, рэдакцыі газет і часопісаў, радыёстанцыі запланавалі ў 2010 годзе правесці шэраг мерапрыемстваў у гонар паэткі Ларысы Геніюш, 100-годдзе якой сёлета адзначае Беларусь. Рыхтуюцца годна сустрэць гэты юбілей і беларускія выдавецтвы. У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны... Болей »
На сёння кніг Ларысы Геніюш выйшла не так шмат. Бадай самая лепшая з іх – гэта том “Выбраныя творы”, які пабачыў свет у 2000 годзе у мінскім выдавецтве “Беларускі кнігазбор”. Зборнік уключае ў сябе вершы паэткі і прозу, у тым ліку славутыя мемуары “Споведзь”, а таксама лісты да беларускіх пісьменніках... Болей »
Лейбл “Беларуская музычная альтэрнатыва” напачатку 21 стагоддзя заснаваў серыю «Беларускі Музычны Архіў». Серыя была распачата з мэтай захавання і выдання архіўных і рарытэтных запісаў, вяртання забытых імёнаў у беларускі музычны кантэкст. Асобна стаяць у серыі дыскі прысвечаныя паэтам Ларысе Геніюш... Болей »
Беларускі ПЭН-цэнтр абвесціў творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны семінар і майстар-класы ў Мінск, дзе змогуць... Болей »
Творчая прастора BYBOOKS у Год Ларысы Геніюш распачала вершаваную флэш-акцыю пад назвай «+1 ГеніюшВерш». Акцыя адбываецца штонядзелю ў менскай кнігарні “Ў” і прысвечана яна 100-гадоваму юбілею з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Па словах дырэктаркі кнігарні Аляксандры Дынько, паўдзельнічаць у акцыі ўжо... Болей »
Сёлета 21-й раз на Беласточчыне пад Гарадком адбудзецца фестываль беларускай моладзевай музыкі “Басовішча”. Арганізатары музычнага фэсту вырашылі таксама прычыніцца да ўшанавання 100-годдзя Ларысы Геніюш і вызначылі адну з умоваў для канкурсантаў – выканне песні на словы славутай паэткі // 7 красавіка... Болей »
Да друку рыхтуецца новае самае поўнае выданне твораў Ларысы Геніюш. Укладальнік гэтага тома Міхась Скобла кажа, што выдадзенае на сёння – гэта толькі 10 адсоткаў ад усёй літаратурнай спадчыны паэткі, якая захавалася да нашых дзён. Нядаўна Міхась Скобла пазнаёміў беларускую літаратурную грамадскасць з... Болей »
Сёлета свой традыцыйны літаратурны конкурс Беларускі ПЭН-цэнтр прысвяціў памяці Ларысы Геніюш. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся творцы ад 15 да 26 гадоў. Да разгляду журы прымаліся вершы, кароткая проза, эсэістыка, пераклады. І вось журы ўскладзе: Уладзіміра Арлова, Марыі Мартысевіч, Барыса Пятровіча... Болей »
Таварыства аховы помнікаў накіравала ў Міністэрства культуры прапанову аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці тым мясцінам, якія звязаныя з жыццём Ларысы Геніюш. У першую чаргу, гэта падмуркі дома на хутары Жлобаўцы Ваўкавыскага раёна, дзе нарадзілася выбітная беларуская паэтка. Сам дом... Болей »
Побач з Міхасём Скоблам адным з галоўных папулярызатараў творчасці Ларысы Геніюш з’яўляецца паэт Сяргей Панізнік. Менавіта дзякуючы яму мы маем сёння запіс голасу Ларысы Антонаўны і менавіта Сяргей Панізнік мае ў сваім архіве шмат фотаздымкаў паэткі. Спадар Сяргей лічыць, што сёлета трэба выдаць зборнік... Болей »
Як мы паведамлялі раней, грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сёлета правяло конкурс на лепшы праект мемарыяльнай дошкі, якая зойме месца на доме ў Празе, дзе жыла Ларыса Геніюш з 1943 па 1948 гады. Гэты конкурс выйграў менскі скульптар Гэнік Лойка. Мы пацікавіліся ў яго... Болей »
За апошнія гады неаднойчы беларуская інтэлігенцыя накіроўвала калектыўныя звароты ў розныя дзяржаўныя інстанцыі з просьбай рэабілітаваць паэтку Ларысу Геніюш. Але па сённяшні дзень гэта не было зроблена. Калі адмаўлялі ў рэабілітацыя за савецкім час, дык гэта можна яшчэ неяк зразумець. Бо Ларыса Антонаўна... Болей »
У мінскай "Кнігарні Ў галерэі"адбылося ўрачыстае ганараванне фіналістаў і прызёраў конкурсу маладых літаратараў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Падчас цырымоніі 34 аўтары ў веку да 27 год з усёй краіны атрымалі дыпломы і памятныя дарункі. Кіраўніком журы конкурса быў старшыня... Болей »
15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася 18-ая міжнародная канференцыя «Санкт-Пецярбург і беларуская культура». Арганізатарамі яе выступае Расійская нацыянальная бібліятэка і Санкт-Пецярбургская асацыяцыя беларусістаў. Сёлета канференцыя была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння славутай беларускай... Болей »
26 чэрвеня на хутары Жлобаўцы Ваўкавыскага раёну адбылася Усебеларуская талака па добраўпарадкаванні сядзібы Ларысы Геніюш. Талака прымеркаваная да юбілею паэткі, якой 27 ліпеня споўніцца 100 гадоў. На талаку прыехалі людзі з Гародні, Слоніма, Свіслачы, Мінска, Ваўкавыска і Зэльвы. Арганізатарам талакі... Болей »
Вечарыны, прысвечаныя 100-годдю Ларысы Геніюш адбываюцца не толькі ў сталіцы, але і ў невялікіх гарадах і мястэчках Беларусі. 30 чэрвеня такая музычна-паэтычная вечарына адбылася ў Ракаве Валожынскага раёну. На сустрэчу з вандроўнікамі прыехалі паэт і даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла... Болей »
У Зэльве завяршаецца збор подпісаў за прапанову перайменаваць вуліцу Савецкая у вуліцу імя Ларысы Геніюш. Ініцыятарам гэтай акцыі з'яўляецца грамадскі актывіст, сябра партыі БНФ Яўген Скрабутан. У сувязі з 100-годдзем сваёй славутай зямлячкі, паэткі Ларысы Геніюш, Яўген накіраваў у міністэрства культуры... Болей »