- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Таварыства аховы помнікаў накіравала ў Міністэрства культуры прапанову аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці тым мясцінам, якія звязаныя з жыццём Ларысы Геніюш. У першую чаргу, гэта падмуркі дома на хутары Жлобаўцы Ваўкавыскага раёна, дзе нарадзілася выбітная беларуская паэтка. Сам дом у 1948 годзе быў разабраны і перавезены ў Ваўкавыск. Згодна заканадаўству, з моманту падачы прапановы да яе разгляду павінна быць не больш за 30 дзён. Па словах Антона Астаповіча, на практыцы гэты працэс зацягваецца на 2-3 месяцы. У любым выпадку, да 9-га жніўня, калі будзе адзначацца 100-гадовыю юбілей Ларысы Геніюш, Міністэрства культуры павінна даць свой адказ.