- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прычыны, якія стрымлівалі мяне ад выдання гэтай працы на працягу больш чым двух гадоў, на жаль, дзейсныя да гэтага часу. Мяне стрымлівала тая абставіна, што некаторыя пытанні нашай старажытнейшай гісторыі, у сваёй аснове, яшчэ не распрацаваны, не праяснены; і, менавіта, тыя пытанні, якія блізка звязаны з гісторыяй нашага Паўночна-Заходняга краю; гэта пытанні аб скандынаўскіх сагах, у якіх не аднойчы згадваецца імя Полацка і Смаленска, як крыніца для нашай гісторыі, аб адносінах крывічэй да наўгародзкіх славян, аб крывічскай каланізацыі ў вобласьці вугорскіх і літоўскіх плямён і інш.