be

Пошук

"belsat-music-live-post-47210" Вынікі:
Belsat Music Live

Belsat Music Live

Вяртанне «CherryVata»

Самы паважаны гурт беларускай электроннай сцэны вяртаецца ў музычную прастору праз восем гадоў маўчання – з новым альбомам ды яшчэ з опернай спявачкай на вакале. Музыкі пакажуць свае свежыя песні, у якіх адыходзяць ад свайго звыклага гучання, ды распавядуць, чым будуць завабліваць сённяшнюю аўдыторыю.... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«:B:N:» рушыць наперад

Правераныя гадамі гіты, прэм’ера песні з будучага альбому, экспромты ды нечаканы нават для саміх музыкаў дуэт. Госці новага, 25-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» «:B:N:» – ці не адзіныя з беларускамоўнай плыні рок-гуртоў, утвораных на мяжы стагоддзяў, якія не толькі дажылі... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Пераможцы «Басовішча-2017», гурт «Teleport»

У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – жывы выступ гурта «Teleport», яскравага прадстаўніка беларускай неапсіхадэліі. Хлопцы падзеляцца сваймі высновамі з вядоўцаю Міраю Шульц пасля выступаў у Нямеччыне, адкажуць на закіды ў старамоднасці ды сыграюць магічны сэт з песень з будучага альбому. www.belsat.eu... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Без билета» выклікае лета

Гасцямі 28-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане самы разняволены гурт на беларускай сцэне – «Без билета». Музыкі распавядуць вядоўцы Міры Шульц, як узняць на ногі гледачоў у гарадах, куды даязджае рэдкі беларускі артыст, дадуць пару парадаў, як адпачыць ад штодзённай мітусні ды сыграюць... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Загадкавае «Мутнаевока»

У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – загадкавыя беларускія рокеры з гурта «Мутнаевока». Лідар каманды Яўген Змушка распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра свае недахопы і перавагі, патлумачыць, чым яго натхняе жыццё на мікрараёне і чаму ягоныя песні ставяць на радыё, але не плоцяць за гэта.... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Бакей. Шалёны сэт для «Belsat Music Live»

У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам выступіць надзея беларускага hip-hop’у – Бакей. У размове з Міраю Шульц рэпер распавядзе пра няўдалую спартовую кар’еру, вучобу ў школе, дзяўчыну з кліпа «Vi+ik», выдасць беларускамоўны экспромт ды зладзіць шалёныя танцы. www.belsat.eu ... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Fink у студыі «Belsat Music Live»

Госць 30-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – брытанскі выканаўца Fink. Ды-джэй у мінулым і блюзмен ды індзі-рокер сёння, які мае на рахунку 9 паспяховых рэлізаў. Ягоныя песні гучалі ў саўндтрэках да «Доктара Гаўса» і «Тэорыі хлусні», ён спяваў з Джонам Лэджэндам і напісаў песню для Эмі Ўайнгаўc.... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Вандроўка ў падсвядомае разам з «Port Mone»

Беларускі гурт, які запісвае свае песні ад энергіі сонца і ветру, стаў госцем новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Гэта тыя самыя музыкі, якія не збаяліся прыехаць у Крым, каб падтрымаць украінскіх вайскоўцаў. Яны ладзяць сур’ёзныя міжнародныя праекты і выступаюць па... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Loudscage – ню-мэтал па-беларуску

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – менская ню-мэтал-каманда «Loudscage». У жывым сэце прагучаць найлепшыя песні каманды, а таксама сюрпрызныя трэкі. Песні, якія гучаць у праграме: «Стой і не сыходзь», «Ніколі-назаўжды», «Іншы шлях», «Did my time» (музыка і словы гурта «Korn»)«Забыццё»... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Angst і сябры – эксперыментальны беларускі рэп

Сёння ў студыі “Belsat Music Live” сабраліся музыкі, якія гатовыя засведчыць, наколькі крута можа гучаць рэп па-беларуску. Сустракаем праект Angst музыкі і паэта Віталя Рыжкова. Песні, якія гучаць у праграме: Zvier Angst, Ximera Angst feat. Уладзь Лянкевіч (Max Eiton prod.), Думалі Angst feat. SP Kava... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Закон Гука»: як музыка змяняе жыццё

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» грае гурт «Закон Гука», які працягвае справу пачынальнікаў беларускага року. У жывым сэце гучаць галоўныя песні каманды, прэм’ерная кампазіцыя, а таксама твор на словы Вацлава Ластоўскага «Пішы», які ўвайшоў у рэйтынг «60 беларускамоўных... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Як беларускі пост-панк скарыў сусвет

У прэміум-выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступае гурт «Молчат дома». Музыкі сёлета далі 35 канцэртаў у межах еўрапейскага туру, у іх запланаваныя паездкі па Мексіцы і ЗША, іхную музыку выкарыстаў у прома адзін з сусветных брэндаў адзення. У жывым сэце гурт зайграе свае... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Аня Шаркунова здзіўляе ў жывым сэце

Такой Ані Шаркуновай вы яшчэ не чулі! Для выступу ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» поп-спявачка разам са сваім жывым бэндам падрыхтавала нечаканы плэй-ліст. Будуць беларускамоўныя кампазіцыі, уласная апрацоўка песні «Воины света» і дуэт са Змітром Вайцюшкевічам. ... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Pomidor/off»: галоўныя гіты

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» свае найлепшыя песні грае гурт «Pomidor/off». Песні, якія гучаць у праграме: «Вітальная» (музыка і словы Аляксандра Памідорава), «Стан» (музыка Сяргея Канановіча і Змітра Харытановіча, словы Аляксандра Памідорава), «Спёка» (музыка і словы... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Фінал «Заспявай-6»

Новая беларуская музыка – у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. Яны паспяхова прайшлі тры этапы конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-6», і цяпер іх чакае апошняе выпрабаванне – жывы выступ у тэлеэфіры. І менавіта ад гледачоў залежыць, хто з гэтых чатырох выканаўцаў атрымае адну... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Новае вымярэнне беларускага фольку

Гурт Shuma грае ў студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна абраныя песні са свайго свежага альбому «Me, Mother». Здымкі праграмы адбыліся 15 сакавіка, на дзень народзінаў Русі, у коле сяброў і прыхільнікаў Shuma. Гэта апошняе выданне BML Premium, якое мы паспелі зняць з гледачамі. ... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Союз» – супергурт, які грае фэйк-джаз

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам грае «Союз», які стварылі вядомыя прадстаўнікі менскага андэграўнду. Такой музыкай мусіць ганарыцца ўвесь свет! Гэтак лічыць выдавец альбомаў гурта, украінскі музыка і прадзюсар Іван Дорн. ... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Haina – рок у новым фармаце

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live з жывым сэтам выступае «Haina» – рок-гурт, які прынцыпова не выкарыстоўвае электрагітараў, а драіў перадае з дапамогаю баяна, скрыпкі ды бубнаў. Песні, якія гучаць у праграме (музыка гурта Hainа, словы Іллі Паплёўкі) ... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Крамбамбуля, Pomidor/off, Super Besse, Nürnberg

137 выданняў за тры з паловаю года ў эфіры! І гэта далёка не ўсё, што мы хацелі паказаць. Так што падпісвайцеся на наш канал на YouTube і чакайце працягу! Перад сыходам «Belsat Music Live» у летні адпачынак аўтар праграмы Сяргей Будкін прапануе паслухаць падборку песень, якія прагучалі ў студыі, але... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Рок па-беларуску

Belsat Music Live падрыхтаваў баявую падборку гітоў беларускай рок-музыкі розных часоў. Гэтыя кампазіцы былі зайграныя жыўцом у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна. ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org