- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам грае «Союз», які стварылі вядомыя прадстаўнікі менскага андэграўнду. Такой музыкай мусіць ганарыцца ўвесь свет! Гэтак лічыць выдавец альбомаў гурта, украінскі музыка і прадзюсар Іван Дорн. ... Болей »
Новая беларуская музыка – у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. Яны паспяхова прайшлі тры этапы конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-6», і цяпер іх чакае апошняе выпрабаванне – жывы выступ у тэлеэфіры. І менавіта ад гледачоў залежыць, хто з гэтых чатырох выканаўцаў атрымае адну... Болей »
Гурт Shuma грае ў студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна абраныя песні са свайго свежага альбому «Me, Mother». Здымкі праграмы адбыліся 15 сакавіка, на дзень народзінаў Русі, у коле сяброў і прыхільнікаў Shuma. Гэта апошняе выданне BML Premium, якое мы паспелі зняць з гледачамі. ... Болей »
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live з жывым сэтам выступае «Haina» – рок-гурт, які прынцыпова не выкарыстоўвае электрагітараў, а драіў перадае з дапамогаю баяна, скрыпкі ды бубнаў. Песні, якія гучаць у праграме (музыка гурта Hainа, словы Іллі Паплёўкі) ... Болей »
137 выданняў за тры з паловаю года ў эфіры! І гэта далёка не ўсё, што мы хацелі паказаць. Так што падпісвайцеся на наш канал на YouTube і чакайце працягу! Перад сыходам «Belsat Music Live» у летні адпачынак аўтар праграмы Сяргей Будкін прапануе паслухаць падборку песень, якія прагучалі ў студыі, але... Болей »
Belsat Music Live падрыхтаваў баявую падборку гітоў беларускай рок-музыкі розных часоў. Гэтыя кампазіцы былі зайграныя жыўцом у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна. ... Болей »
Беларускія пост-панк ды індзі-гурты добра вядомыя за мяжой. Іх найлепшыя кампазіцыі, выкананыя жыўцом у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна, Belsat Music Live склаў у адмысловы сэт. ... Болей »
Зборнік песень беларускіх рок-гуртоў, які прэзентуе розныя кірункі беларускага року. Тут і маладыя таленты, і ветэраны сцэны. Усе 25 песень – запіс жывых выступаў выканаўцаў у аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Якія песні дадалі б вы – пішыце ў каментарах на YouTube. ... Болей »
Найлепшы фолкавы гурт Беларусі грае ў руінах царквы ў першым выданні новага сезону аўтарскага праекту Сяргея Будкіна! Праграму здымалі ў вёсцы Беразавец ля Карэлічаў. Тут у 1863 годзе паўстала драўляная Троіцкая царква, пазней перабудаваная ў мураваную бажніцу, якую разбурылі падчас Першай сусветнай... Болей »
Госці другога выдання «Belsat Music Live» – гурт «Akute», які нядаўна выдаў альбом «Plastyka». Стас Мытнік і Рома Жыгараў зладзяць экскурсію для Сяргея Будкіна па нефармальным Магілёве ды распавядуць Міры Шульц, чаму яны дасюль не з’ехалі з роднага гораду, а таксама паразважаюць, ці ёсць групіз у беларускай... Болей »
Госці трэцяга выдання «Belsat Music Live» – гурт «Дай дарогу!» з Берасця. Гранічна шчыры Юры Стыльскі распавядзе Міры Шульц пра тое, як адкрыў для сябе беларускую мову, ці свабоднае ягонае сэрца ды як выжыць музыку за кошт сваёй творчасці. У жывым сэце прагучыць першая беларускамоўная песня гурта за... Болей »
Госці чацвёртага выдання «Belsat Music Live» – «Naviband». Вядоўца Міра Шульц закране ў размове з Арцёмам Лук’яненкам і Ксюшай Жук тэмы, нашмат важнейшыя і цікавейшыя за «Еўрабачанне». Як музыкам удаецца гарманічна пачувацца і ў афіцыйным і ў незалежным медыяполі? Ці важна ім, для каго выступаць, і ад... Болей »
Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучаснасці. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок-класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы – неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з... Болей »
У новым выданні «Belsat Music Live» – Паліна Рэспубліка, якую называюць галоўным адкрыццём у беларускай музыцы апошніх гадоў. Спявачка выступіць у зусім новым для сябе фармаце – без гітары і жывога бэнду. Прагучаць як зусім свежыя творы, гэтак і вядомыя песні ў іншых аранжыроўках. У размове з Міраю Шульц... Болей »
Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гонар беларускай рок-сцэны, гурт «Re1ikt», які атрымаў усе магчымыя ўзнагароды ў Беларусі і заслужыў пахвалу музычных экспертаў за мяжою. Музыкі распавядуць у размове з вядоўцай Мірай Шульц пра тое, як дасягнуць прызнання і як магчыма канвертаваць... Болей »
Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Intelligency» – прызнаныя адкрыццём 2016 года ў беларускай музыцы паводле версіі парталу «Tuzin.fm». Усевалад Доўбня і Юры Тарасевіч распавядуць Міры Шульц, як на іх паўплываў удзел у фэстах «Басовішча», «Halfway» ў Польшчы і «Джаз Коктебель»... Болей »
У адмысловым пашыраным выданні «Belsat Music Live» размова пойдзе пра таямніцы «Народнага альбому». Удзельнікі супольнага музычнага праекту перад прэм’ераю 20 гадоў таму пастанавілі выдаць свае песні за народныя. Выдуманае наклалася на рэальнае і зблыталася між сабою. Сяргей Будкін пагутарыць з аўтарам... Болей »
Упершыню гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стануць замежныя музыкі – пачынальнікі ўкраінскага рок-руху, гурт «Воплі Відоплясова». Зрэшты, яны ўтульна пачуваюцца на беларускай зямлі. Амаль як дома. У размове з Міраю Шульц Алег Скрыпка распавядзе, як яму ўдалося вылічыць, што ён на 25 % беларус... Болей »
«Крама» на сцэне чвэрць стагоддзя, а сам Ігар Варашкевіч яшчэ на 10-годдзе болей. Пры гэтым музыкі знаходзяцца ў выдатнай форме, у чым пераканаемся ў новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Што трымае іх разам і што натхняе, якія адкрыцці ў сучаснай музыцы яны для сябе зрабілі... Болей »
Гасцямі выдання, якое выходзіць у эфір 25 сакавіка, стане фолк-панк фармацыя з Горадні «Dzieciuki». Музыкі, якія пазбаўленыя магчымасці даваць легальна канцэрты на Радзіме больш за год, паразважаюць у размове з Мірай Шульц і Сяргеем Будкіным пра тое, чаму не для ўсіх беларусаў камунізм роўны нацызму... Болей »