be

Пошук

"sertsa-zyamlya-maya-geniyush-larysa" Вынікі:
Там, дзе сэрца маё
pdf

Там, дзе сэрца маё


Варабей Ірына

Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных... Болей »

То майго сэрца любая Айчына

То майго сэрца любая Айчына

Да 200-годдзя з дня нараджэння А. Міцкевіча
Ткачова В. А.

Адам Міцкевіч... - імя гучнае і вядомае, велічнае і трагічнае, знаёмае з дзяцінства. Адзін з паэтычных геніяў чалавецтва - наш вялікі суайчыннік! Ён тутэйшы, ліцьвін! Так называлі сябе да канца мінулага стагоддзя нашы продкі, так ён сам сябе называў. Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое: Не... Болей »

Свята для сэрца
pdf epub

Свята для сэрца

Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Бензярук Анатоль

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту... Болей »

Край беларускага сэрца
pdf

Край беларускага сэрца

Мядзельшчына
Пракаповіч Ігар

У геаграфічным становішчы раёна за апошняе стагоддзе адбыліся значныя змены. Вельмі складаным яно было ў часы войнаў, асабліва Першай сусветнай, калі амаль тры гады лінія фронту падзяляла тэрыторыю раёна на дзве часткі. У 20–30‒я гады ХХ стагоддзя Мядзельшчына знаходзілася на ўскраіне Польшчы ў складзе... Болей »

Там, дзе сэрца
pdf

Там, дзе сэрца

Вершы, проза
Латышкевіч Маргарыта

Гэта кніга вершаў. І прозы. Бо, напэўна, у жыцці так і бывае: вершы мяшаюцца з прозай, праўда з выдумкай, радасць з сумам. З драбочкаў успамінаў выкладзена каляровая мазаіка — вершамі і сціслымі празаічнымі замалёўкамі. Можа быць, асобныя драбочкі прыгадаеце як нешта сваё, перажытае. Можа быць, у асобных... Болей »

Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Ірына Халіп – мужнае сэрца
Халіп Ірына

Вострыя публікацыі гераіні фільму, журналісткі Ірыны Халіп, неаднаразова станавіліся косткаю ў горле ўладаў. На яе нават заводзілі крымінальную справу. Але дзякуючы сваёй мужнасці, прафесійнасці і таленту Ірына набыла ў змаганні толькі вядомасць. Яе ўшанавалі прэміяй «Герой Еўропы» ў намінацыі «Мужнае... Болей »

Аб аргументах ад роздуму i аб аргументах ад сэрца

Аб аргументах ад роздуму i аб аргументах ад сэрца

З цыкла «Штодзённыя думкі»
Цвікевіч Аляксандр

Беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст Аляксандр Цвікевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1883 года ў Брэсце. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1912). Служыў прысяжным павераным у Брэсце і Пружанах. У 1917 годзе паехаў у Маскву, дзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. Удзельнічаў... Болей »

Сэрцам пачуты звон

Сэрцам пачуты звон

Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка
Гарун Алесь

Творчасць Алеся Гаруна (Прушынскага Аляксандра Уладзіміравіча, 1887—1920) — адна з самых выдатных і адначасна трагічных старонак у гісторыі беларускай літаратуры. У гэтай кнізе сабрана ўся знойдзеная на гэты час творчая спадчына Алеся Гаруна — таленавітага і самабытнага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста.... Болей »

Сэрцам роднага слова краніся

Сэрцам роднага слова краніся


Змешчаная падборка вершаваных твораў падае вобраз аднаго з самых вялікіх культурных здабыткаў беларускага народа — роднай мовы. Адрасуецца вучням старэйшых класаў, выкладчыкам і ўсім прыхільнікам беларускай мовы.... Болей »

Такія сэрцы ў нас
pdf

Такія сэрцы ў нас

вершы
Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва, Старадарожскага раёна, Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў сярэднюго школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна. У студэнцкія гады К. Цвірка актыўна выступае на старонках рэспубліканскага... Болей »

Што ў сэрцы
html pdf

Што ў сэрцы

Вершы
Саўчук Уладзімір

Уладзімір Саўчук нарадзіўся ў 1956 годзе ў Кузаве на Падляшшы. Першыя словы па-беларуску напісаў у Пачатковай школе ў мястэчку Чаромха. Па прафесіі - тэхнік-энэргетык. Друкаваўся ў Ніве і калектыўным зборніку Плыву морам майго жыцця. Жыве ў Беластоку. Сябра Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня Белавежа.... Болей »

І родныя сэрцу мясціны…
pdf

І родныя сэрцу мясціны…

некалькі нарысаў па гісторыі горада Шклова
Грудзіна Аляксандр

Бадай кожны горад на Беларусі цяпер мае кнігу "Памяць", дзе сабраны гістарычныя звесткі пра дадзеную мясцовасць. Але, на жаль, гэтыя выданні характарызуюцца вялізнай увагай выключна да падзей Вялікай Айчыннай вайны (бо нават не Другой сусветнай). Таму, з'яўленне гістарычнага нарысу горад Шклова, пад... Болей »

Беларусь у сэрцы
pdf

Беларусь у сэрцы


Пазьняк Галіна

Успаміны Галіны Пазьняк (Палачанінай-Вашчанкі) – адна зь першых спробаў асэнсаваньня перыяду нацыянальнага адражэньня Беларусі канца 80-х пачатку 90-х гадоў праз прызму ўласнага досьведу грамадзскай дзейнасьці. На фармаваньне актыўнай грамадзскай пазыцыі аўтаркі паўплывалі знакавыя “Дзяды” 1988 года... Болей »

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
pdf epub

Чалавек з брыльянтавым сэрцам

фантастычны раман
Дайнека Леанід

Зазваніў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькі што прарэзаліся рожкі. Гай Дубровіч узяў трубку. — Спадар Гай,— прыглушана сказалі на тым канцы,— табе тэлефануе Радзівіл Сіротка. Які ў цябе крывяны ціск і што ты бачыў у апошнім сне? Такой была форма... Болей »

З Бацькаўшчынай у сэрцы
mp3

З Бацькаўшчынай у сэрцы

20 гадоў Згуртавання беларусаў сьвету Бацькаўшчына

20 гадоў Згуртавання беларусаў сьвету Бацькаўшчына. Больш за сто арганізацыяў з 25 краінаў аб’ядноўвае Згуртаванне беларусаў сьвету Бацькаўшчына, якое ўжо 20 гадоў каардынуе сувязь беларусаў замежжа з метраполіяй. Намаганнямі беларускай інтэлігенцыі ў 1990 годзе паўстала згуртаванне беларусаў сьвету... Болей »

Смыком па сэрцы
pdf

Смыком па сэрцы


Геніюш Юрка

Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва Ваўкавыскага павета ў сям'і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, бацькі Юркі эмігравалі ў Чэхаславакію, у Прагу. Там прамінула яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом... Болей »

Графіці на сэрцы
pdf

Графіці на сэрцы

вершы
Дашына Ярына

Вершы Ярыны Дашынай, змешчаныя ў гэтай кнізе, уражваюць арыгінальнасцю мастацка-паэтычнага адкрыцця з першых радкоў. Гэта гаворыць аб тым, што як сама паэтка, так і яе лірычная гераіня — неардынарныя асобы, якія пастаянна знаходзяцца ў экзістэнцыяльным пошуку. Імправізуючы на струнах душы, мастачка слова... Болей »

„Пагоня” ў сэрцы тваім і маім

„Пагоня” ў сэрцы тваім і маім


Многія граматныя і напаўграматныя людзі, з доктарскімі ступенямі і без ступеняў зачастую летазлічэнне, зачатак нацыі пачынаюць... з уласнага роду. Спрачацца з такімі невукамі, беларускага заводу ці прыблуднага роду — што сеяць на каменне. Асабліва цяжка даказвацца перад няведкамі і няўмекамі па праблемах... Болей »

Бог накрэсліў на маім сэрцы Беларусь

Бог накрэсліў на маім сэрцы Беларусь


Вранава Святлана

Кніжка аб тым, што можа стацца, калі чалавек скажа “ТАК” Божаму пакліканню і дасць яму здзейсніцца. Прысвечана Міхаілу, Вользе (пасмяротна) і Валеру з Наташай, якія насцеж адчынілі для мяне дзверы сваіх сэрцаў і Беларусі, а таксама іншым дарагім (Зеларусам: Антонію з Наташай, Паўлу з Вольгай, Аляксею... Болей »

Відзьмо-невідзьмо Выданне 114:«У сэрцы мора» – прэм’ера. Экранізацыя «Мобі Дыка»

Відзьмо-невідзьмо Выданне 114:«У сэрцы мора» – прэм’ера. Экранізацыя «Мобі Дыка»


Праграма «Відзьмо-невідзьмо» – інфармацыйна-забаўляльны агляд асноўных тэндэнцыяў у міжнароднай індустрыі забаваў, іх культуралагічны аналіз у кантэксце эканомікі, палітыкі, гісторыі. Праграма Сяргея Філімонава, паводле сацыялагічных апытанняў, ачольвала рэйтынг папулярнасці на Беларускім тэлебачанні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org