- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў. Кніга карысная тым, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, жыцьцём эміграцыі і беларускасьцю наогул. У кнігу увайшлі таксама апісаньні сьвяткаваньняў Дня Незалежнасьці Беларусі ў Канадзе, здымкі, паказваючыя паасобныя экспанаты ў “Беларускім кутку” на выставе, што адбылася ў рамках семінару Таварыства вышывальніц Канады “Stitchers Mosaic – 2005”, ды цікавінкі, якія свежым вокам заўважыла аўтарка ў жыцці беларусаў Канады. Апісаньні з вялікай доляй гумару ды напісаныя лёгкай прыемнай мовай дадуць насалоду самаму прыдзірліваму чытачу.