- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Успаміны Галіны Пазьняк (Палачанінай-Вашчанкі) – адна зь першых спробаў асэнсаваньня перыяду нацыянальнага адражэньня Беларусі канца 80-х пачатку 90-х гадоў праз прызму ўласнага досьведу грамадзскай дзейнасьці. На фармаваньне актыўнай грамадзскай пазыцыі аўтаркі паўплывалі знакавыя “Дзяды” 1988 года з якімі яна зьвязвае пачатак сваёй палітычнай дзейнасьці. Галіна Фёдараўна была актыўным удзельнікам усіх значных падзеяў таго часу. Дакумэнты, здымкі меркаваньнісяброў і паплечнікаў, дапаўняюць агульную карціну тых часоў Гэта не проста апісаньне найноўшай гісторыі Беларусі – гэта гісторыя Беларусі вачыма чалавека, які яе перажываў. Змаганьне і паразы, каханьне і эміграцыя – ўсё гэта адлюстравалася на старонках успамінаў Галіны Пазьняк.