- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі пятнаццаць гадоў таму ў беларускіх дзеячаў васьмідзесятых гадоў з’явіліся дзеткі, неабходным стаў беларускі садок у Беластоку. Гэты першы крок быў зроблены перш за ўсё дзеля стварэння магчымасці нармальнага жыцця і развіцця ў сваёй роднай культуры. Давялося здзейсніць планы і мары. Пачаткова звязаныя... Болей »
— Сёлетні Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2010” пачнецца з выдатнага, невыпадковага канцэрта — Вяртаемся да традыцыі, калі фестываль пачынае мінулагодні лаўрэат. Так складаецца, што стала ім адна з самых лепшых у Расіі Дзяржаўная капэла імя Юрлова. Выканае яна „Кіеўскую літургію” Рамуальда... Болей »
Спадзяюся, што атрымаем запрашэнне і паедзем таксама ў Канаду, — пажартаваў архіепіскап Іакаў, адкрываючы ў мінулую нядзелю ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку выстаўку „Новая Воля папросту”. Выстаўка на шляху ўжо чарговы раз. Раней паказвалася, зразумела, у Новай Волі, Міхалове, Геранімове, Супраслі... Болей »
У сонечную нядзелю 23 мая 2010 года сціхлі на пару гадзін шумлівыя фантаны ў беластоцкім парку каля палаца Браніцкіх, задуманым магнатамі як „англійскі”. Штодзень тут поўна наведвальнікаў, адпачываючых на лавачках паўз алеек, а адмысловыя фантаны святочнымі вечарамі гараць каляровым агнямі. На вялізнай... Болей »
Такія артыкулы пішуцца альбо на добрым падпітку, альбо ў крайнім адчаі, альбо ад няма чаго сказаць. Няхай даруе мне шаноўны чытач, але не знаходжуся ні ў водным вышэйадзначаным стане, але нешта карціць, баліць і смыліць. Відаць, назбіралася ўсяго патроху. А можа ўсяго занадта шмат. Чытаю прэсу, інтэрнэт... Болей »
У час агульнага сходу членаў аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы”, які адбыўся 11 чэрвеня ў музейнай кіназале, большасць дыскусіі тычылася прапановы змены назвы аб’яднання на „Цэнтр беларускай культуры”, з якой выступіла музейная ўправа. Дыскусія ў гэтай справе была вельмі эмацыянальная... Болей »
Пра славу беларускага садка ў Беластоку нашая грамадскасць гаворыць з пазітыўным недаверам: — А ці гэта праўда, што там не ўсе могуць дастацца? — спытае нас некалькі гадзін да юбілею настаўніца беларускай мовы з Дубін. Калі пачуе нашае „так”, спачатку не можа паверыць. Гэты момант усведамляе нам прэстыж... Болей »
Пяцігоддзе Згуртавання „Залукі над Супраслю”, завяршэнне праекта Гарадоцкага цэнтра культуры, новыя, выкананыя паводле „тутэйшых” узораў строі калектыву „Каліна” ну і, вядома, карагод ды пусканне вянкоў на раку Супрасль звярнулі ўвагу ў час сёлетняга купальскага фэсту ў Залуках Гарадоцкай гміны. Гэтым... Болей »
„Басовішча-2010”. Гарадок перад усім. Размова з Кацярынай Кузьміч і Норбертам Васілюком — арганізатарамі ХХІ Фестывалю „Басовішча-2010”. Ніва: — Дзе БАС? Ад мінулагодняга „Басовішча” ніхто нічога пра вас не чуў. Кацярына Кузьміч: — БАС шукае сам сябе, згубіўся. Трэба ўсё нанава пачаць. За апошнія гады... Болей »
Некаторыя людзі нават васьміногу Паўлю, які адгадаў хто стане чэмпіёнам свету па футболе, не вераць і ўсё спісваюць на звычайную выпадковасць. Маўляў, па законе вялікіх лічбаў ён яшчэ не набраў неабходнай колькасці сваіх гаданняў. Ёсць і такія, якія сцвярджаюць, што ўсё гэта махлярства. Усе прадказанні... Болей »
У час, калі ў нас, на Беласточчыне, меншае колькасць навучэнцаў беларускай мовы, маладыя людзі розных прафесій, адукацыі і зацікаўленняў са Злучаных Штатаў Амерыкі, Германіі і Францыі, якія ў большасці нават не маюць беларускіх каранёў, спаткаліся ў Гайнаўцы, каб пачаць амаль ад асноў вучыцца беларускай... Болей »
Да пачатку перапісу насельніцтва ў 2011 годзе засталося толькі восем месяцаў. Гэты час павінен быць прызначаны на распрацоўку прамоцыі гэтай важнай падзеі, таму старшыня Галоўнай статыстычнай установы паклікаў на сустрэчу ў Варшаву тых, для якіх прамоцыя, актыўны і свядомы ўдзел у перапісе мае вырашальнае... Болей »
На адных „Трыялогах” Сакрат Яновіч сказаў так: „Усе вялікія ідэі трымаюцца на адной галаве”. Так было да часу, калі ён сам так-сяк спраўляўся са сваімі хваробамі, і калі семінары трымаліся на яго галаве. Кожны выпуск „Трыялогаў” быў самай інтэлектуальнай і свежай падзеяй у нашым беларускім свеце, меў... Болей »
Кожны селянін нашага ваяводства можа далучыцца да акцыі дапамогі. Не адзін раз нашым сельскім гаспадаркам дапамагалі земляробы з усёй краіны, таму зараз маем магчымасць аддзячыць і дапамгчы патрабуючым. Саюз вясковых гмін склікаў свой чарговы форум, каб сарганізаваць і скаардынаваць дапамогу пацярпелым... Болей »
Для мяне існавала толькі Радзіма... Адчайны бой з адзічэлымі сіламі рэакцыі, не, не за сябе, але за Радзіму, за нашу праўду, за зняволены-пераняволены наш народ... Я не ведала, што йсці на смерць за Радзіму так святочна... У суботу 7 жніўня творчая інтэлігенцыя Беларусі — літаратары, гісторыкі, прыхільнікі... Болей »
Як кожны год, Святая Гара Грабарка запоўнілася тысячамі вернікаў. Як заўсёды на свята Праабражэння Гасподня з усёй Польшчы прыйшло сюды шмат паломнікаў. Сёлетнія ўрачыстасці у найбольшым праваслаўным санктуарыі мелі адмысловы характар — якраз 300 гадоў таму на Грабарцы здзейсніўся першы цуд. У 1710 годзе... Болей »
Вяселле — самы багаты і самы цікавы наш абрад і таму ахвотна паказваюць яго на сцэне ў час фальклорных мерапрыемстваў. Сёлета арганізатары VІ Вясельнай бяседы, якая 29 жніўня адбылася ў гарадскім амфітэатры ў Гайнаўцы, рашыліся пакарыстацца вядомай белавежскай маркай. Сваё асноўнае мерапрыемства назвалі... Болей »
Апошнія настойлівыя намаганні Міністэрства асяроддзя пад кірункам міністра Анджэя Крашэўскага ў справе пашырэння тэрыторыі Белавежскага нацыянальнага парку далі канкрэтныя рэзультаты. Нядаўна былі падпісаны дамоўленасці паміж Ваяводскім фондам аховы асяроддзя і воднай гаспадаркі ды самаўрадамі Гайнаўскага... Болей »
Цяпер ужо пэўна не, але калісьці наш ліцэй называлі „манастыром”, — кажа нясмела Пётр Божка, старшыня Арганізацыйнага камітэта VІІ З’езда выпускнікоў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. — Дырэктар Карпюк, якога дарэчы вельмі паважаю... Болей »
Хто баіцца вайны, той вечна ваюе. Пры гэтым, як не парадаксальна, чалавек можа быць перакананы, што жыве ў міры, і вайной тут нават і не пахне. Найбольш яскравы прыклад — афганская вайна, якую вёў калісь Савецкі Саюз. Дзесяць гадоў гінулі людзі на той вайне, адмысловыя службы прысылалі бацькам у цынкавых... Болей »