be
pdf

Ніва 2010/39 (2837)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Хто баіцца вайны, той вечна ваюе. Пры гэтым, як не парадаксальна, чалавек можа быць перакананы, што жыве ў міры, і вайной тут нават і не пахне. Найбольш яскравы прыклад — афганская вайна, якую вёў калісь Савецкі Саюз. Дзесяць гадоў гінулі людзі на той вайне, адмысловыя службы прысылалі бацькам у цынкавых трунах іх загінуўшых дзяцей, на вуліцах сталі з’яўляцца маладыя хлопцы з адарванымі рукамі і нагамі... А ў гэты час КПСС і савецкі народ бясконца славілі сваіх кіраўнікоў, дзякуючы за „мірнае неба над галавой”. „Мы, дзякуючы мудрасці нашага кіраўніцтва, ужо больш за пяцьдзесят год жывём без вайны” — сцвярджалі СМІ тых часоў. „Мы можам і бедна жыць, і нават галадаць, абы вайны не было” — распускаюцца ў сённяшнім беларускім грамадстве думкі. Толькі вось вайна ў нас на кожным кроку. У нас не збіраюць зерне і не капаюць бульбу. У нас ідзе бітва за ўраджай. Супраць каго ладзіцца бітва, аж казаць смешна. Змаганне ідзе за зерне, за бульбу, і супраць земляроба. Бо гэта ён, земляроб, можа прайграць гэтую вайну. Таму яго трэба кантраляваць і ў выпадку чаго лупцаваць, каб баі мясцовага значэння былі пераможнымі. Нават калі няма ні пасяўной пары, ні збору ўраджаю, вайна ў так званы мірны час, усядно працягваецца. Улада хоча выйграць вайну ў грамадства. (В. Сазонаў, Вайна без правілаў, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-09-26
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org