be

Пошук

"belsat-music-live-post-58655" Вынікі:
Belsat Music Live

Belsat Music Live

Гукаем вясну разам з гуртом «Воплі Відоплясова»!

Упершыню гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стануць замежныя музыкі – пачынальнікі ўкраінскага рок-руху, гурт «Воплі Відоплясова». Зрэшты, яны ўтульна пачуваюцца на беларускай зямлі. Амаль як дома. У размове з Міраю Шульц Алег Скрыпка распавядзе, як яму ўдалося вылічыць, што ён на 25 % беларус... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Сакрэты маладосці ад «Крамы»

«Крама» на сцэне чвэрць стагоддзя, а сам Ігар Варашкевіч яшчэ на 10-годдзе болей. Пры гэтым музыкі знаходзяцца ў выдатнай форме, у чым пераканаемся ў новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Што трымае іх разам і што натхняе, якія адкрыцці ў сучаснай музыцы яны для сябе зрабілі... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Забароненыя «Dzieciuki» на Дзень Волі

Гасцямі выдання, якое выходзіць у эфір 25 сакавіка, стане фолк-панк фармацыя з Горадні «Dzieciuki». Музыкі, якія пазбаўленыя магчымасці даваць легальна канцэрты на Радзіме больш за год, паразважаюць у размове з Мірай Шульц і Сяргеем Будкіным пра тое, чаму не для ўсіх беларусаў камунізм роўны нацызму... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Сеанс музычнага гіпнозу ад гурта «Петля пристрастия»

Госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане ўлюбёны гурт музычных крытыкаў – «Петля пристрастия», які сыграе жыўцом некалькі сваіх галоўных гітоў. У размове з Мірай Шульц фронтмен адразу дзвюх вядомых камандаў і актор Ілля Чарапко распавядзе, як расстаўляе прыярытэты ў жыцці і як рэагуе, калі ягоную... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Neuro Dubel» – жывейшы за ўсіх жывых!

Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – старэйшыны беларускай панк-рокавай сцэны, гурт «Neuro Dubel». Музыкі жыўцом зайграюць гіты з свайго крайняга альбому «На Марс!», а таксама анансуюць рэліз пад назвай «Першы». Чакаецца прэм’ера песні з яшчэ не выдадзенага дыску!... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Экспрэсія, боль і любоў. «Naka»

Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – рок-гурт «Naka» на чале са спявачкаю і акторкаю Настаю Шпакоўскай. У размове з Міраю Шульц яна паразважае, ці можа музыка паўплываць на развязанне сацыяльных праблемаў, ацэніць 12-гадовы шлях сваёй каманды і патлумачыць, чаму «рускі рок» для яе... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«J:Морс» з фолкавым прысмакам

Госці новага выдання «Belsat Music Live» – гурт, які стала шукае новыя ідэі ў прасоўванні ўласнае творчасці. Уладзімір Пугач у размове з Сяргеем Будкіным і Міраю Шульц распавядзе, ці мае бізнес-план заваявання музычнага рынку, чаму ў апошніх песнях адмовіўся ад камп’ютарнае лексікі, і наагул – як ратуецца... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Volski – жорсткі ды аптымістычны

Госцем новага выдання «Belsat Music Live» меўся стаць гурт «Крамбамбуля», але за некалькі дзён да здымак Лявон Вольскі вырашыў узяць удзел са сваім сольным праектам Volski. Музыка сыграе даволі жорсткі музычны сэт, складзены з песень з альбомаў «Psychasamatyka» і «Hramadaznaūstva», а ў размове з Міраю... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Перфекцыяністы з «Nizkiz»

У 18-м выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна гурт «Nizkiz» пакажа, што такое стадыённы гук. У размове з Мірай Шульц музыкі распавядуць, ці не надакучыла ім быць перфекцыяністамі і ці пакідаюць яны месца для нечаканасці ды імправізацыі, а таксама прыгадаюць дзяцінства ды раскажуць пра свае ўлюбёныя... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Беларуская поп-музыка можа быць стылёвай!

На здымкі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітаў Юзары з жывым бэндам – нетыповы прадстаўнік беларускай поп-музыкі, які прайшоў выпрабаванне вялікімі конкурсамі, фестывалямі і тэлешоу ў Беларусі і за мяжой. Спявак распавядзе ў размове з Міраю Шульц, чаму вырашыў спяваць выключна... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Зміцер Вайцюшкевіч ды «WZ-orkiestra»

Зміцер Вайцюшкевіч у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» спраўляе 16-годдзе свайго «WZ-orkiestra». У жывым сэце пачуем як прэм’еру, гэтак і песні, з якіх усё пачыналася. Чаму цяпер сонечнае рэгі гучыць, як смутны блюз? Чаму важна жыць тут і якою можа быць ідэальная Беларусь?... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Беларускі космас ад этна-трыа «Троіца»

У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітае этна-трыа «Троіца». Іван Кірчук, Юры Дзмітрыеў і Юры Паўлоўскі паразважаюць у размове з Міраю Шульц пра тое, каму патрэбная іхная творчасць, распавядуць пра крыніцы натхнення, патлумачаць, чаму іхныя дзеці не будуць працягваць іхнай... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Mikita» закрывае першы сезон «Belsat Music Live»

У 22-ім выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна дэбютуе праект «Mikita». Мікіта Ігнаценка з’ехаў з роднай Горадні ў Расею, дзе скончыў ГИТИС, узяў удзел у якасці актора ды музыкі ў мюзіклах і тэлешоу, але пастанавіў вярнуцца на Радзіму, каб рабіць «глыбокую электронную музыку» па-беларуску. Малады... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Беларускія фестывалі

Рэдакцыя «Belsat Music Live» наведала самыя адметныя беларускія фэсты гэтага лета, патусавалася на сцэне, у фан-зоне і за кулісамі, пагутарыла з зорнымі гасцямі ды гледачамі, каб найбольш поўна і яскрава перадаць беларускае музычнае жыццё. «Басовішча», «Viva Braslav», «Рок за баброў», «Mirum Festival»... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Вяртанне «CherryVata»

Самы паважаны гурт беларускай электроннай сцэны вяртаецца ў музычную прастору праз восем гадоў маўчання – з новым альбомам ды яшчэ з опернай спявачкай на вакале. Музыкі пакажуць свае свежыя песні, у якіх адыходзяць ад свайго звыклага гучання, ды распавядуць, чым будуць завабліваць сённяшнюю аўдыторыю.... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«:B:N:» рушыць наперад

Правераныя гадамі гіты, прэм’ера песні з будучага альбому, экспромты ды нечаканы нават для саміх музыкаў дуэт. Госці новага, 25-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» «:B:N:» – ці не адзіныя з беларускамоўнай плыні рок-гуртоў, утвораных на мяжы стагоддзяў, якія не толькі дажылі... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Пераможцы «Басовішча-2017», гурт «Teleport»

У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – жывы выступ гурта «Teleport», яскравага прадстаўніка беларускай неапсіхадэліі. Хлопцы падзеляцца сваймі высновамі з вядоўцаю Міраю Шульц пасля выступаў у Нямеччыне, адкажуць на закіды ў старамоднасці ды сыграюць магічны сэт з песень з будучага альбому. www.belsat.eu... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

«Без билета» выклікае лета

Гасцямі 28-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане самы разняволены гурт на беларускай сцэне – «Без билета». Музыкі распавядуць вядоўцы Міры Шульц, як узняць на ногі гледачоў у гарадах, куды даязджае рэдкі беларускі артыст, дадуць пару парадаў, як адпачыць ад штодзённай мітусні ды сыграюць... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Загадкавае «Мутнаевока»

У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – загадкавыя беларускія рокеры з гурта «Мутнаевока». Лідар каманды Яўген Змушка распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра свае недахопы і перавагі, патлумачыць, чым яго натхняе жыццё на мікрараёне і чаму ягоныя песні ставяць на радыё, але не плоцяць за гэта.... Болей »

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Бакей. Шалёны сэт для «Belsat Music Live»

У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам выступіць надзея беларускага hip-hop’у – Бакей. У размове з Міраю Шульц рэпер распавядзе пра няўдалую спартовую кар’еру, вучобу ў школе, дзяўчыну з кліпа «Vi+ik», выдасць беларускамоўны экспромт ды зладзіць шалёныя танцы. www.belsat.eu ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org