be

Пошук

"belaruski-svet-post-48739" Вынікі:
Беларускі свет

Беларускі свет

Арганізацыя ў Канадзе дапамагае тым, хто ўцёк з Беларусі, знайсці працу

У Канадзе жывуць 20 тыс. беларусаў, а Згуртаванне беларусаў Канады ўжо адзначыла 70-годдзе. Арганізацыя не толькі падтрымлівае нацыянальныя традыцыі ў эміграцыі, але і дапамагае тым, хто ўцёк ад палітычнага пераследу ў Беларусі, уладкавацца на новым месцы. «Самае цяжкае – знайсці першую працу», – гаворыць... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларус стаў бургамістрам гораду ў Еўразвязе

Бургамістрам польскага гораду, куды ўсе ездзяць на закупы ў краму «Biedronka», стаў беларус. У Бельск-Падляскі, што на беларуска-польскім памежжы, на закупы прыязджае шмат нашых суайчыннікаў. Праваслаўныя беларусы складаюць і значную частку мясцовага насельніцтва. І ўжо другі раз запар бургамістрам абралі... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Не ўсе беларускія праваслаўныя падпарадкоўваюцца Маскве

Праваслаўныя беларусы Таронта шмат гадоў могуць маліцца на роднай мове. У гэтым канадскім горадзе дзеіць Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква, якою кіруе архіепіскап Святаслаў Логін. Царква дзеліць памяшканне і сціпла супрацоўнічае з беларускім грамадска-культурным цэнтрам, а на службы прыходзяць... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Гэтыя людзі прыдумалі беларускую фабрыку зорак за мяжой

Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС) адсвяткавала 30-годдзе дзейнасці. Гэтая арганізацыя, якую заснавалі і да якой належаць нашыя суродзічы з Польшчы, найбольш актыўна дзеяла ў часе палітычных пераменаў – пералому 1980-х і 1990-х гадоў. Яе сябры клапаціліся пра гістарычную спадчыну беларусаў Польшчы... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Галандцы спяваюць беларускі фальклор

Былая віцяблянка Алеся ван Ноўрдэнбюрх жыве ў Нідэрландах і кіруе хорам славянскай праваслаўнай песні «Бізантыўм». Нашая суайчынніца эмігравала ў ліпені 2003-га года, вывучыла тамтэйшую мову, сустрэла каханне і нарадзіла дваіх дзяцей. Апрача таго знайшла працу паводле спецыяльнасці – дырыжорам хору славянскай... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Пра што баліць галава ў беларусаў, якія кіруюць польскім паветам?

З кастрычніка Гайнаўскім паветам у Падляскім ваяводстве кіруюць два беларусы. Гайнаўскі павет – адміністрацыйная адзінка, якая адпавядае нашаму раёну. Мяжуе з Гарадзенскаю і Берасцейскаю вобласцямі. Там жыве 45 тыс. чалавек, сярод якіх – шмат нашых суродзічаў. З кастрычніка пасаду старасты займае Андрэй... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска ладзіць у Мілане калядныя фотасесіі

Жэня Броджы жыве ў Мілане ўжо сем гадоў і працуе фатографам. Напярэдадні Калядаў яна арганізоўвае адмысловыя святочныя фотасесіі. Нашая карэспандэнтка, Кацярына Маркавец, завітала ў імправізаваную фотастудыю, каб даведацца, ці проста зрабіць добры сямейны партрэт. Беларускі патрыёт, дзеяч БНР і таленавіты... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як святкуюць Раство на беларуска-польскай мяжы

У Нараўчанскай гміне Падляскага ваяводства Польшчы, якая беспасярэдне мяжуе са Свіслацкім раёнам Гарадзенскай вобласці, штогод перад святамі Раства Хрыстова беларускія і польскія жыхары Нараўкі ды навакольных вёсак сустракаюцца на супольнай куцці. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Пра святкаванне... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«Я адчула бязмежнае шчасце!» Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пра візіт у Менск

Ці людзі мусяць пакідаць сваё месца нараджэння і вандраваць па свеце ў пошуку шчасця ды рэалізацыі планаў? Чым характэрная беларуская эміграцыя? Адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні мы папрасілі старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонку Сурвілу. Адная з найбольш знаных беларусак ХХ і ХХІ ст.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Пахавалі ў Варшаве пад бел-чырвона-белым сцягам

Гісторык Юры Туронак памёр у Варшаве на 90-м годзе жыцця. Гісторык, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, ментар некалькіх пакаленняў беларусаў. Паніхіду за душу памерлага адслужылі ў грэка-каталіцкай царкве айцоў базыльянаў. Спачыў спадар Туронак на Варшаўскіх праваслаўных могілках. www.belsat.eu ... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска выкладае музыку ад Азорскіх астравоў да Індыі

Шлях у Партугалію піяністкі ды спявачкі з Менску Кацярыны Льдокавай не быў просты. Спачатку яна адправілася працаваць паводле кантракту на Азорскія выспы, дзе давала ўрокі фартэпіяна. Потым выкладала музыку ў Індыі. І ўрэшце асела ў кантынентальнай Партугаліі. Скончыўшы ўніверсітэт у Лісабоне са спецыяльнасцю... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларусы ў Польшчы не хочуць злівацца з большасцю

Ужо чвэрць стагоддзя ў першыя месяцы кожнага года на Беласточчыне адбываецца Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня». Выступаюць некалькі дзясяткаў беларускіх калектываў і хораў з Падляшша. Найлепшыя з іх заспяваюць на гучным Гала-канцэрце 1 сакавіка ў Беластоку. Цяпер адбываюцца раённыя адборы.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Чаму беларус, які жыве ў Вільні, хоча вярнуцца на Радзіму?

Лідчук Дзяніс Кучынскі жыве і працуе ў Вільні. Але, хоць у горадзе над Вяллёю ён адчувае сябе добра, плануе вярнуцца на радзіму. Чым Вільня нагадвае яму Беларусь? Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Як у «Мазґабойню» гуляюць у Берліне. Беларуская скрыпачка з Нідэрландаў. www.belsat.eu ... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

У Польшчы паставяць помнікі загінулым беларусам

Гэта будзе памяць пра жахлівыя падзеі 73-гадовай даўніны, якія закранулі беларусаў Беласточчыны ў Польшчы. На зломе студзеня і лютага 1946 года атрад Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім Буры, спаліў пяць беларускіх вёсак. Загінула 80 чалавек: жанчын... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Латвійская дзяржава дае грошы, каб дзеці ў Рызе вучыліся па-беларуску

Амаль 200 беларускіх дзетак вывучаюць родную мову, культуру і гісторыю ў школе імя Янкі Купалы ў Рызе. Для захавання сувязі маладога пакалення з іхнымі продкамі працуе там пад кіраўніцтвам Ганны Іванэ больш за два дзясяткі настаўнікаў. Як выглядае штодзённая школьная праца, скіраваная на захаванне нацыянальнай... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска стварае сольны музычны праект ў Лос-Анджэлесе

У пошуках «амерыканскай мары» чацвёра сяброў дзяцінства з гораду Бяроза (Берасцейская вобласць) пераехалі ў Каліфорнію і ў 2011-м стварылі поп-рок-гурт «Kiwi Time». Заключылі кантракт з вядомым гуказапісвальным лэйблам, атрымалі спонсарства, а над іхнымі альбомамі працавалі найлепшыя прадзюсары Заходняга... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска стварае сольны музычны праект ў Лос-Анджэлесе

Ужо неўзабаве Вялікая Брытанія можа выйсці з Еўразвязу. Сярод мігрантаў, якія жывуць у Англіі, Шатландыі, Валіі ды Паўночнай Ірландыі ёсць і нашыя землякі. Ці баяцца яны наступстваў брэкзіту і што ўвогуле думаюць пра развод Злучанага Каралеўства з Еўропаю – правяраў у Лондане Рафал Андрасюк. Таксама... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Івонка Сурвіла: жыццё маладой рэспублікі БНР было вельмі актыўным

Гутарым са старшынёй Рады БНР Івонкаю Сурвілай з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння рэспублікі. Спадкаемніца Яна Серады і Язэпа Варонкі распавяла нашаму карэспандэнту Рафалу Андрасюку пра падзеі 1918 года ды іх уплыў на сучаснасць. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Жыхары Кіеву размаўляюць па-беларуску... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Самы стары камп’ютар з беларускай клавіятурай пакажуць у Лондане

Гэты экспанат захоўваецца ў кабінеце, дзе працаваў айцец Надсан – перакладчык, навуковец, беларускі грамадска-культурны дзяяч у Вялікай Брытаніі. Айцец Надсан пакінуў у спадчыну нашчадкам бібліятэку і музей Францішка Скарыны ў Лондане. Глядзіце рэпартаж Рафала Андрасюка. Таксама ў праграме «Беларускі... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларус жыве ў паходах па найпрыгажэйшых месцах Зямлі

Аматар экстрыму ды прыгодаў мянчук Сяржук Місюкевіч распрацаваў аўтарскі праект, з дапамогаю якога адкрывае беларусам свет. Сяржук арганізоўвае ды ачольвае пешыя горныя паходы па найпрыгажэйшых мясцінах нашае планеты. Журналіст Аляксандр Любянчук далучыўся да вандроўнікаў і разам з імі пераадолеў тры... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org