- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вырашыў зрабіць невялічкую кніжачку ў адпаведнасці са сваімі фінансавымі магчымасцямі. У яе ўвайшлі найбольш цікавыя артыкулы напісання ў гэтым годзе, як раз напярэдадні 7 жніўня, а таксама спіс маіх публікацый. Дарэчы, ніколі не думаў, што на складанне гэтага спісу пойдзе некалькі месяцаў. Аднак ён... Болей »
Алег Трусаў па бацьку – расейскага паходжання, але сваёй рупліваю працаю ён паказвае, якім павінен быць сапраўдны беларус. І справа нават не ў тым, што Алег Трусаў размаўляе па-беларуску і кіруе Таварыствам беларускае мовы. Ён – адзін з найбольш адданых абаронцаў беларушчыны. І бароніць ён усё беларускае... Болей »
У кнігу ўвайшлі выбраныя публіцыстычныя артыкулы, напісаныя аўтарам на працягу амаль 30-ці гадоў – з пачатку 1980-х да 2008 г. – пра жыцьцё беларусаў Беласточчыны, пра паездкі на Беларусь, пра становішча беларускай эміграцыі, пра падзеі сусьветнай важнасьці, пабачаныя вачамі прадстаўніка беларускай нацыянальнай... Болей »
У кнізе асвятляецца гісторыя аднаго з найцікавейшых мястэчак Беларусі. Менавіта тут адбываліся падзеі, што вызначылі лёс краіны на многія стагоддзі. Чытач даведаецца пра напаўлегендарную Нальшанкую зямлю, пра своеасаблівасць Крэўскага замка — улюбёнай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх, атрымае звесткі... Болей »
У зборнік увайшло па пяць празаічных і вершаваных твораў праваслаўнага аўтара, прызначаных для чытання дзецям. Разлічана на самы розны ўзрост. Напрыклад, Умывайкай, Лятайкай і лічылкамі дарослыя, нібы своеасаблівай гульнёй, могуць цешыць ужо немаўля, развіваючы пасіўнае маўленне. Прозу слушна (хаця... Болей »
Мне, як будучаму беларускаму гісторыку, вельмі пашанцавала. Латышонкі любілі гісторыю і шанавалі традыцыю, прытым гэта была традыцыя нацыянальная, а не народная. Сьпяваць ніхто з Латышонкаў не сьпяваў; нават шкада, бо бацьку не атрымоўвалася прасьпяваць парадачна хоць бы толькі "Мы выйдзем шчыльнымі... Болей »
У зборнік увайшло па пяць празаічных і вершаваных твораў праваслаўнага аўтара, прызначаных для чытання дзецям. Разлічана на самы розны ўзрост. Напрыклад, Умывайкай, Лятайкай і лічылкамі дарослыя, нібы своеасаблівай гульнёй, могуць цешыць ужо немаўля, развіваючы пасіўнае маўленне. Прозу слушна (хаця... Болей »
Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе падставай стаў пераклад яго кандыдацкай працы пра беларускія вайсковыя фармаваньні ў 1917-1923 гг. апублікаванай на польскай мове ў 1995 г. Наступны блок адкрывае вялікі навукова-папулярны... Болей »
У другой запар беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у... Болей »
Апавядаецца пра багатую гісторыю унікальнага помніка старажытнасці — Лідскага замка, своеасаблівага ваенна-абарончага збудавання XIV—XVII стагоддзяў, пра яго сённяшні дзень і далейшы лёс. Адрасуецца масаваму чытачу.... Болей »
Сябры! Вы пачынаеце вывучэнне новага раздзела школьнага курса біялогіі. З яго вы даведаецеся, як пабудаваны і функцыянуе арганізм чалавека. Зразумееце, што чалавек мае мноства анатамічных і фізіялагічных прымет, якія аб’ядноўваюць яго з іншымі млекакормячымі. Аднак не ўсе якасці і здольнасці чалавека... Болей »
У Хойнікі прыехалі апоўдні, а там палівачка ездзіць і палівае бясконца пляц перад райкамам. Ездзіць па коле, як завадная, пырскае і пырскае вадой. І больш нікога. Прыехалі на поле калгаснае, здымаем, як цёткі капусту садзяць. Сядзяць на баразне, што за трактарам, у павязках марлевых, і торкаюць у барозны... Болей »
Сонца жарыла як у апошні дзень. Стаяла такая задуха, што без вады было не абысціся. Мы сабраліся і душэўнай кампаніяй паехалі на Цну. Я, Віця, Кася, Сева і Гена. Па шляху здарыўся піўбар «Фрэгат», пасля зайшлі ў краму і павольна пасунуліся, шукаючы зручнага месца для прыпынку на беразе вадасховішча.... Болей »
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне “Адкуль пайшла беларуская зямля?”, і... Болей »
На мяжы студзеня і лютага 1946 г. аддзел польскага ўзброенага падпольля PAS NZW, якім камандаваў капітан Рамуальд Райс „Буры”, спаліў 5 беларускіх вёсак. Згарэлі Залешаны, Шпакі, Зані, Волька Выганоўская і Концавізна. Разам з вазакамі, забітымі каля Пухалых Старых, у гэты час загінула больш за 80 мірных... Болей »
У садзе, падчэпленая да галінаў старой грушы, вісіць вялізная кабанова туша. Пад ёю на сьнезе стаіць міска, куды сьцякае кроў. Дзед Ян падстаўляе пад струменьчык крыві медную конаўку. Побач, у запэцканым крывёй ватніку, стаіць дзядзька Міша. Настылая на марозе медзь пакрысе запаўняецца чырвоным. Ад конаўкі... Болей »
«Краіна талера» - кніга новай прозы Алега Мінкін. Беларускі пісьменнік, які жыве ў Літве, больш вядомы як паэт і перакладчык. Быў ляўрэатам прэміі «Гліняны Вялес» а таксама прэміі «Міхася Стральцова». На гэты раз ён прапануе чытачу сваю цікавую прозу розных гадоў.... Болей »
Даведнік прысвечаны гісторыі нонканфармізму і грамадскай думкі ў Беларусі ў другой палове XX ст. і распавядае пра персаналіі, арганізацыі, незалежныя выдавецкія ініцыятывы. Храналагічныя рамкі даведніка даволі выразныя: 1953—1985 гады. Сама гэта эпоха не аднародная і змяшчае ў сабе перыяд пераходу ад... Болей »
У кнізе ўпершыню ў Беларусі падаецца падрабязная характарыстыка ўзнікнення і развіцця мясцовых будаўнічых матэрыялаў, арганізацыя ў сярэднявеччы будаўнічай працы, прасочваецца эвалюцыя будаўнічых кансірукцый і малых архітэктурных формаў. Выданне праілюстравана арыгінальнымі фотаздымкамі. Адрасавана архітэктарам... Болей »