be

Жаўнеры БНР

Латышонак Алег

Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе падставай стаў пераклад яго кандыдацкай працы пра беларускія вайсковыя фармаваньні ў 1917-1923 гг. апублікаванай на польскай мове ў 1995 г. Наступны блок адкрывае вялікі навукова-папулярны эсэ пра ген. С. Булак Балаховіча. Эсэ дапаўняюць навуковыя артыкулы прысьвечаныя розным аспэктам жыцьця і дзейнасьці генерала. Гэтыя два блокі папоўненыя шматлікімі артыкуламі прысьвечанымі паасобным беларускім фармаваньням у розных арміях і выдатным беларускім вайскоўцам таго часу, а таксама палітычным аспэктам змаганьня за БНР. Асобны блок ствараюць артыкулы прысьвечаныя ўдзелу беларусаў Беласточчыны ў змаганьні за незалежную Беларусь. Чацьвёртае выданьне кнігі папаўняе "Прадмова" прафэсара Варшаўскага Ўнівэрсытэту Юры Грыбоўскага.

Беларускія аўтары: Латышонак Алег
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2024
  • Рэдактар: Пашкевіч Алесь
  • Выдавец: Фонд Kamunikat.org
  • Памеры: 374 с.
  • ISBN: 978-83-67937-14-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Грамадзтва
  • Copyright © Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2009, 2010, 2014, Copyright © Алег Латышонак, 2009, 2010, 2014, 2024, Copyright © Фонд Kamunikat.org, 2024, Вакараў Артур - вокладка, Юры Грыбоўскі - прадмова
  • Кнігазбор: Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org