be
Нацыянальнасьць - беларус

Нацыянальнасьць - беларус

Латышонак Алег

У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне “Адкуль пайшла беларуская зямля?”, і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца “Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі”, якая была габілітацыйнай працай аўтара, выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе і ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску ў гэтым выданьні. Рэшту кнігі склалі разнастайныя паводле аб’ёму і жанру артыкулы, прысьвечаныя нарманскаму фактару ў старажытнай гісторыі Беларусі, асобным аспэктам беларускай гісторыі падчас яе знаходжаньня ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, зараджэньню ўсьвядомленай беларускай ідэі ў ХІХ ст., некаторым праблемам яе далейшага разьвіцьця і г. д.

Беларускія аўтары: Латышонак Алег
Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут беларусісістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства
  • Месца выхаду: Беласток - Вільня
  • Дата выхаду: 2012
  • Выдавец: Інстытут беларусісістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства
  • Памеры: 659 с.
  • ISBN: 978-83-60456-06-4
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright © 2009 by Інстытут беларусісістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства
  • Кнігазбор: Каталёг БГТ, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: B-3089, 3090#E-3202
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org