- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жнівень – найбагацейшы месяц года. Праўда, селянін у жніўні мае няшмат вольнага часу, але ж затое на сялянскім стале ў жніўні ёсць усё. Вось і на жнівеньскім бешанковіцкім рынку ёсць усё. Пераважвае на ім прадукцыя з уласнага падворка. Сёлета з-за чэрвеньска-ліпеньскай спёкі лясных дароў няшмат, хаця... Болей »
Верасень падводзіць папярэдні вынік усёй сялянскай працы за год. У верасні ўжо вядома, як селянін перазімуе, што ў яго будзе ўзімку на стале. На Бешанковіцкім рынку ў верасні, як і ў жніўні, прадаецца ўсё. На месца чарніц і брусніц упэўнена прыйшлі журавіны. У нашым раёне іх можна назбіраць і ў Асаўцы... Болей »
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Генадзь Грэбнеў. Па выніках аўкцыёнаў прададзена 66 зямельных участкаў у прыватную ўласнасць для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Гэта ў 1,5 разы перавысіла ўзровень продажаў за першае паўгоддзе... Болей »
Кастрычнік – першы месяц восені, калі палявыя работы пакрысе затухаюць. І хаця на градках у кагосьці можа яшчэ стаяць капуста, у цяпліцах могуць вісець апошнія памідоры, а ў садзе яблыкі – садавіна і гародніна ўжо ўся ўбраная. І шмат чаго з саду і агарода вязецца на рынак. Кастрычніцкі рынак у Бешанковічах... Болей »
У далёкім 2015 годзе газета “Савецкая Беларусь” пісала: “Раён, які раней нічым асаблівым не вызначаўся, даў прырост малака 5 працэнтаў да папярэдняга года і стаў па гэтым паказчыку не толькі адным з лепшых у вобласці, але і ўвайшоў у трыццатку ў рэспубліцы. Дасягненне тым больш прыемнае, што яго забяспечылі... Болей »
Каля 40 цэнтнераў з гектара збожжа атрымалі сёлета ў “Тэрра Ностра”. Зміцер Саладкоў – галоўны аграном сялянска-фермерскай гаспадаркі “Тэрра Ностра” Бешанковіцкага раёна: "Мы маем паказчыкі вышэй за сярэднеабласныя. У прыватнасці, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых каля 40 цэнтнераў. Азімыя лепш урадзілі... Болей »
У другім нумары часопісу «ARCHE» за 2021 год быў апублікаваны артыкул Алеся Мікуса «Адкуль Бешанковічы». Пра што ён разважаў? Гэты тапонім (назва Бешанковічы) з'явіўся з часоў першай паловы 15-га стагоддзя, калі на рубяжах Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) рассялялі старалітоўскіх памежнікаў, надаючы... Болей »
У Бешанковіцкім раёне летась за 11 месяцаў знесена толькі чатыры старыя пустуючыя хаты. Не прададзена ніводнай. «Віцебскія весці» пішуць, што ў Аршанскім раёне знесены 103 пустуючыя хаты, у Сенненскім — 42, Талачынскім і Докшыцкім — па 39, у Лёзненскім — 31. Хаця, на маю думку, ганарыцца... Болей »
На сустрэчы-нарадзе з навукоўцамі ў Нацыянальнай акадэміі навук, якая адбылася ў студзені 2022 года, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра беларускую мову ў грамадстве. «Вы павінны разумець, што тое, што нас адрознівае ад іншых — гэта ёсць беларуская мова», — сказаў ён па-беларуску. «Беларуская мова... Болей »
24-га лютага Расія напала на Украіну, у тым ліку і з беларускай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні разгарнуліся на вялізнай лініі фронту – ад Чорнага мора, уздоўж усёй расейска-украінскай мяжы і з нашага Палесся. Пуцін, які аддаў загад на вайну, кіраваўся нейкімі дзіўнымі матывамі. Нібыта ўладу на Ўкраіне захапілі... Болей »
Віцебскае абласное ўпраўлене статыстыкі апублікавала статыстычныя даныя за першы месяц 2022 года. Гэтыя даныя шмат могуць паведаміць, напрыклад, пра стан жывёлагадоўлі на Віцебшчыне. Першы паказчык датычыцца вытворчасці малака па раёнах вобласці. Тут на першым месцы Віцебскі раён, дзе на малачнотаварных... Болей »
Напрыканцы мінулага года выявілася, што ўсе апошнія гады перавоз праз Дзьвіну ў Бешанковічах ажыццяўляўся самаробнай драўлянай лодкай. Пракуратура такі перавоз забараніла. Па даследванню пракуратуры, лодка, якой перавозілі людзей, не адпавядала патрабаванням бяспекі. Прычым, згодна з наяўным суднавым... Болей »
Калі размаўляю з людзьмі пра вайну, адразу пытаюся: "Дык хто на каго напаў?" Людзі часта спрабуюць сысьці ад прамога адказу, але, калі я настойваю, то ўсё ж адказваюць. І часта я чую такое: "Україна на Расію". Пытаюся далей: "А хто такія бандэраўцы?" І чаго толькі ні чую ў адказ. А калі просяць адказаць... Болей »
У слынным Астроўне, дзе некалі нарадзіўся сам Леў Сапега, сярэдняй школе прысвоілі імя Канстанціна Абазоўскага. Зразумела, што лепшай памяццю для лётчыка было б наданне ягонага імя той школе, дзе ён сам калісьці працаваў. Але Плісская школа сёньня ўжо закрытая. Адкрытым застаецца толькі пытанне: чаму... Болей »
«Ёсць вёсачка Русілкі, дзівосны край такі. У чэрвені — касілкі, у ліпені — стагі. Дзяўчат русавалосых, хоць шмат, а нарасхоп. А хлопцы — у пракосах, а хлопцы — каля коп...» Вось гэтыя радочкі з верша «Русілкі» Барыса Беляжэнкі, прысвечанага гэтай вёсцы, круціліся ў мяне ў галаве, пакуль я круціў педалі... Болей »
19 чэрвеня 98-ы дзень народзінаў Васіля Быкава. «Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Аповед пойдзе пра адну з самых буйных постацяў у беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, народнага пісьменніка Беларусі — Васіля Быкава. Васіль Быкаў... Болей »
Новыя 30-мятровыя пажарныя аўтадрабіны (“автолестница”) ў кастрычніку папоўняць парк ратавальнікаў у Вушачах і Бешанковічах. Аб гэтым 6-га ліпеня на брыфінгу да Дня пажарнай службы, які адзначаецца 25-га ліпеня, паведаміў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, перадае карэспандэнт... Болей »
Яшчэ сем з паловай гадоў таму школа працавала. Дзеткі з Рубяжа, Ганкавічаў, Верхняга Крывіна і іншых навакольных вёсак атрымоўвалі тут веды, вучыліся ў цёплым, утульным будынку. Па рашэнню нашай улады школа была закрытая, а двухпавярховы будынак школы плошчай звыш 2 тысяч квадратных метраў быў выстаўлены... Болей »
Выйшла ў свет навукова-папулярная кніга «Нарысы Бешанковіцкага краю». Выпуск выдання прымеркаваны да 575-гадовага юбілею Бешанковіч. Над яе стварэннем працавала вялікая колькасць аўтараў: Анатоль Крачкоўскі, Максім Чарняўскі, Станіслаў Леаненка, Аляксандр Вашанаў, Міхась Чарняўскі і Марына Бірукова.... Болей »
Многія жыхары Бешанковіцкага раёна працуюць у Сенненскім раёне. Яно і зразумела: паміж райцэнтрамі ўсяго 30 км добрай асфальтоўкі. Дабрацца да Сянна з Бешанковічаў можна за нейкіх 20 хвілін. Мы паглядзелі вакансіі, якія прапануе Сенненскі раён. Яны ўсе размешчаныя на сайце раённай газеты “Голас Сенненшчыны”... Болей »