be
pdf

Крывінка 11 (292) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Яшчэ сем з паловай гадоў таму школа працавала. Дзеткі з Рубяжа, Ганкавічаў, Верхняга Крывіна і іншых навакольных вёсак атрымоўвалі тут веды, вучыліся ў цёплым, утульным будынку. Па рашэнню нашай улады школа была закрытая, а двухпавярховы будынак школы плошчай звыш 2 тысяч квадратных метраў быў выстаўлены на аукцыён і прададзены за смешную цану на знос. Разам з ім былі знішчаны і ўсе камунікацыі: цеплавыя, водныя, электрычныя. Між тым, дзве суседнія вёскі Рубеж І Ганкавічы нават сёння цяжка назваць выміраючымі. Згодна сацыяльна-эканамічнага пашпарту, на 01.01.2022 года ў вёсцы Рубеж Бешанковіцкага раёна пражывала 82 чалавекі, у тым ліку сямёра дзяцей, 35 пенсіянераў і 40 чалавек у працаздольным узросце. Яшчэ большая вёска Ганкавічы, якая знаходзіцца побач, за нейкі кіламетр ад Рубяжа. Тут на 01.01.2022 года пражывала 102 чалавекі, у тым ліку 23 дзіцяці, 29 пенсіянераў і 50 чалавек у рацаздольным узросце. Больш дзяцей, чым у Ганкавічах толькі ў трох вёсках Верхнякрывінскага сельскага Савета: 26 — у Семянцове, 42 у Верхнім Крывіне і 51 у Ржаўцы. Усіх гэтых дзетак сёння звозяць аўтобусамі ў адзіную школу, якая працуе на тэрыторыі сельскага савета — Ржаўскую дзіцячы сад-базавую школу. Прычым з Верхняга Крывіна да Рубяжа на пару кіламетраў бліжэй, чым да Ржаўкі. Дакладна: ад адміністратыўнага будынка Верхнякрывінскага сельсавета да ліквідаванага будынка Рубежскай школы крыху больш сямі кіламетраў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2022-07
  • Copyright: © 2022 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org