be

Пошук

"kryvinka-infarmatsyyna-kulturnaya-gazeta-beshankovitskaga-rayona-4-2005" Вынікі:
Крывінка 10 (274) 2021
pdf

Крывінка 10 (274) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Гісторыя амаль неверагодная, але: Фрыдрых Энгельс даслаў мне электронны ліст, дзе распавядае, што ён (дакладней, ягоны бессмяротны дух) наведаў нашыя Бешанковічы, менавіта вуліцу з назвай «вуліца Ф.Энгельса». Прыводжу дакладны змест ліста ў перакладзе на беларускую мову. Прывітанне, Георгі! Мы з табою... Болей »

Крывінка 11 (275) 2021
pdf

Крывінка 11 (275) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Жнівень – найбагацейшы месяц года. Праўда, селянін у жніўні мае няшмат вольнага часу, але ж затое на сялянскім стале ў жніўні ёсць усё. Вось і на жнівеньскім бешанковіцкім рынку ёсць усё. Пераважвае на ім прадукцыя з уласнага падворка. Сёлета з-за чэрвеньска-ліпеньскай спёкі лясных дароў няшмат, хаця... Болей »

Крывінка 12 (276) 2021
pdf

Крывінка 12 (276) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Верасень падводзіць папярэдні вынік усёй сялянскай працы за год. У верасні ўжо вядома, як селянін перазімуе, што ў яго будзе ўзімку на стале. На Бешанковіцкім рынку ў верасні, як і ў жніўні, прадаецца ўсё. На месца чарніц і брусніц упэўнена прыйшлі журавіны. У нашым раёне іх можна назбіраць і ў Асаўцы... Болей »

Крывінка 13 (277) 2021
pdf

Крывінка 13 (277) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Генадзь Грэбнеў. Па выніках аўкцыёнаў прададзена 66 зямельных участкаў у прыватную ўласнасць для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Гэта ў 1,5 разы перавысіла ўзровень продажаў за першае паўгоддзе... Болей »

Крывінка 14 (278) 2021
pdf

Крывінка 14 (278) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Кастрычнік – першы месяц восені, калі палявыя работы пакрысе затухаюць. І хаця на градках у кагосьці можа яшчэ стаяць капуста, у цяпліцах могуць вісець апошнія памідоры, а ў садзе яблыкі – садавіна і гародніна ўжо ўся ўбраная. І шмат чаго з саду і агарода вязецца на рынак. Кастрычніцкі рынак у Бешанковічах... Болей »

Крывінка 15 (279) 2021
pdf

Крывінка 15 (279) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

У далёкім 2015 годзе газета “Савецкая Беларусь” пісала: “Раён, які раней нічым асаблівым не вызначаўся, даў прырост малака 5 працэнтаў да папярэдняга года і стаў па гэтым паказчыку не толькі адным з лепшых у вобласці, але і ўвайшоў у трыццатку ў рэспубліцы. Дасягненне тым больш прыемнае, што яго забяспечылі... Болей »

Крывінка 16 (280) 2021
pdf

Крывінка 16 (280) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Каля 40 цэнтнераў з гектара збожжа атрымалі сёлета ў “Тэрра Ностра”. Зміцер Саладкоў – галоўны аграном сялянска-фермерскай гаспадаркі “Тэрра Ностра” Бешанковіцкага раёна: "Мы маем паказчыкі вышэй за сярэднеабласныя. У прыватнасці, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых каля 40 цэнтнераў. Азімыя лепш урадзілі... Болей »

Крывінка 17 (281) 2021
pdf

Крывінка 17 (281) 2021

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

У другім нумары часопісу «ARCHE» за 2021 год быў апублікаваны артыкул Алеся Мікуса «Адкуль Бешанковічы». Пра што ён разважаў? Гэты тапонім (назва Бешанковічы) з'явіўся з часоў першай паловы 15-га стагоддзя, калі на рубяжах Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) рассялялі старалітоўскіх памежнікаў, надаючы... Болей »

Крывінка 1 (282) 2022
pdf

Крывінка 1 (282) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

У Бешанковіцкім раёне летась за 11 месяцаў знесена толькі чатыры старыя пустуючыя хаты. Не прададзена ніводнай. «Віцебскія весці» пішуць, што ў Аршанскім раёне знесены 103 пустуючыя хаты, у Сенненскім — 42, Талачынскім і Докшыцкім — па 39, у Лёзненскім — 31. Хаця, на маю думку, ганарыцца... Болей »

Крывінка 2 (283) 2022
pdf

Крывінка 2 (283) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

На сустрэчы-нарадзе з навукоўцамі ў Нацыянальнай акадэміі навук, якая адбылася ў студзені 2022 года, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра беларускую мову ў грамадстве. «Вы павінны разумець, што тое, што нас адрознівае ад іншых — гэта ёсць беларуская мова», — сказаў ён па-беларуску. «Беларуская мова... Болей »

Крывінка 3 (284) 2022
pdf

Крывінка 3 (284) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

24-га лютага Расія напала на Украіну, у тым ліку і з беларускай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні разгарнуліся на вялізнай лініі фронту – ад Чорнага мора, уздоўж усёй расейска-украінскай мяжы і з нашага Палесся. Пуцін, які аддаў загад на вайну, кіраваўся нейкімі дзіўнымі матывамі. Нібыта ўладу на Ўкраіне захапілі... Болей »

Крывінка 5 (286) 2022
pdf

Крывінка 5 (286) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Напрыканцы мінулага года выявілася, што ўсе апошнія гады перавоз праз Дзьвіну ў Бешанковічах ажыццяўляўся самаробнай драўлянай лодкай. Пракуратура такі перавоз забараніла. Па даследванню пракуратуры, лодка, якой перавозілі людзей, не адпавядала патрабаванням бяспекі. Прычым, згодна з наяўным суднавым... Болей »

Крывінка 6 (287) 2022
pdf

Крывінка 6 (287) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Калі размаўляю з людзьмі пра вайну, адразу пытаюся: "Дык хто на каго напаў?" Людзі часта спрабуюць сысьці ад прамога адказу, але, калі я настойваю, то ўсё ж адказваюць. І часта я чую такое: "Україна на Расію". Пытаюся далей: "А хто такія бандэраўцы?" І чаго толькі ні чую ў адказ. А калі просяць адказаць... Болей »

Крывінка 7 (288) 2022
pdf

Крывінка 7 (288) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

У слынным Астроўне, дзе некалі нарадзіўся сам Леў Сапега, сярэдняй школе прысвоілі імя Канстанціна Абазоўскага. Зразумела, што лепшай памяццю для лётчыка было б наданне ягонага імя той школе, дзе ён сам калісьці працаваў. Але Плісская школа сёньня ўжо закрытая. Адкрытым застаецца толькі пытанне: чаму... Болей »

Крывінка 8 (289) 2022
pdf

Крывінка 8 (289) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

«Ёсць вёсачка Русілкі, дзівосны край такі. У чэрвені — касілкі, у ліпені — стагі. Дзяўчат русавалосых, хоць шмат, а нарасхоп. А хлопцы — у пракосах, а хлопцы — каля коп...» Вось гэтыя радочкі з верша «Русілкі» Барыса Беляжэнкі, прысвечанага гэтай вёсцы, круціліся ў мяне ў галаве, пакуль я круціў педалі... Болей »

Крывінка 9 (290) 2022
pdf

Крывінка 9 (290) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

19 чэрвеня 98-ы дзень народзінаў Васіля Быкава. «Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Аповед пойдзе пра адну з самых буйных постацяў у беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, народнага пісьменніка Беларусі — Васіля Быкава. Васіль Быкаў... Болей »

Крывінка 10 (291) 2022
pdf

Крывінка 10 (291) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Новыя 30-мятровыя пажарныя аўтадрабіны (“автолестница”) ў кастрычніку папоўняць парк ратавальнікаў у Вушачах і Бешанковічах. Аб гэтым 6-га ліпеня на брыфінгу да Дня пажарнай службы, які адзначаецца 25-га ліпеня, паведаміў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, перадае карэспандэнт... Болей »

Крывінка 11 (292) 2022
pdf

Крывінка 11 (292) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Яшчэ сем з паловай гадоў таму школа працавала. Дзеткі з Рубяжа, Ганкавічаў, Верхняга Крывіна і іншых навакольных вёсак атрымоўвалі тут веды, вучыліся ў цёплым, утульным будынку. Па рашэнню нашай улады школа была закрытая, а двухпавярховы будынак школы плошчай звыш 2 тысяч квадратных метраў быў выстаўлены... Болей »

Крывінка 12 (293) 2022
pdf

Крывінка 12 (293) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Выйшла ў свет навукова-папулярная кніга «Нарысы Бешанковіцкага краю». Выпуск выдання прымеркаваны да 575-гадовага юбілею Бешанковіч. Над яе стварэннем працавала вялікая колькасць аўтараў: Анатоль Крачкоўскі, Максім Чарняўскі, Станіслаў Леаненка, Аляксандр Вашанаў, Міхась Чарняўскі і Марына Бірукова.... Болей »

Крывінка 13 (294) 2022
pdf

Крывінка 13 (294) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Многія жыхары Бешанковіцкага раёна працуюць у Сенненскім раёне. Яно і зразумела: паміж райцэнтрамі ўсяго 30 км добрай асфальтоўкі. Дабрацца да Сянна з Бешанковічаў можна за нейкіх 20 хвілін. Мы паглядзелі вакансіі, якія прапануе Сенненскі раён. Яны ўсе размешчаныя на сайце раённай газеты “Голас Сенненшчыны”... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org