- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вулка была пабудаваная яшчэ за царом Гарохам. Вулка — гэта ня хаты з прыбудовамі, не агароджы перад гэтымі хатамі, нават не шчарбаты брук на ёй. Не, яна была сама па сабе: вулка дый вулка! Гэта была адметная зьява чалавечай культуры, бо стваралася не чалавечым розумам, не людскімі рукамі і не сьвядомай... Болей »
Барані Бог, аніякім чынам не раўняюся я, нават не падсуседжваюся да класіка. Проста, як ні стараўся адысьці, адасобіцца ад яго — не магу. Нават не ад яго самога. Усяго толькі ад ягонага захапляючага — не адарвацца! — незабыўнага апавяданьня пад назовам: “Былі ў мяне мядзьведзі”. Нявыдуманага апавяданьня... Болей »
Быў суботні верасьнёўскі вечар. Мы з жонкай, па ўжо даўняй завядзёнцы, корпаліся на лецішчы. Як зазвычай, удваёх, без дзяцей. Не ірвуцца туды сыны — ні старэйшы, ні тым больш малодшы. Старэйшы, каб ня крыўдзіць бацьку з маткай, яшчэ сяды-тады рабіў ласку—прыязджаў, пакуль быў на хаду ягоны стары, дашчэнту... Болей »
Цягнік ішоў на фронт. Як толькі пагрузіліся ў вагон, Сьцяпан Кужэльны залез на верхнюю лаўку, дзе дыхала сьвежасьцю акенца. Ён ні з кім не размаўляў, не зьвярнуў увагі і на землякоў з Петрыкаўшчыны, калі тыя на падлозе ў вядры з пратухлай вадой пачалі размочваць на вячэру дарожны паёк – іржавую салёную... Болей »
Яна вярталася з радзімы. Сядзела ў “маршрутцы” з папяровым скруткам на каленях і пільна ўглядалася ў знаёмыя да болю і да болю родныя краявіды за вакном. Было незразумела, куды едзе, чаму і ці вернецца? Такое адчуванне накрывала яе кожны раз, як па гэтай шашы ад’язджала ад роднага Брагіна. І ў дзяцінстве... Болей »
Герой аповесці М. Ваданосава (нар. у 1923 г.) пражыў доўгае і складанае шыццё, у якім адлюстраваўся лёс цэлага пакалення — калектывізацыя, перадваенны час, вайна, перыяд узнаўлення. Жыццё героя асветлена чыстым, светлым каханнем, якое ён пранёс і захаваў наперакор нягодам... Мікіта Варановіч гераічна... Болей »
Двухтомнік вядомага беларускага пісьменніка Міколы Ваданосава складаюць лепшыя аповесці і апавяданні, напісаныя за многія гады творчай працы. У першы том увайшла аповесць «Пераломнае лета», напісаная на матэрыяле з жыцця нашай моладзі, якая нераступіла парог сталасці і выйшла на прасторы самастойнага... Болей »
Другі том склалі аповесці «Адзінай маці сыны», «Пад чужым паролем», «Жыць, каб змагацца», апавяданні і гумар. У сваіх творах пісьменнік стварыў незабыўныя малюнкі самаадданай барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з фашысцкімі захопнікамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »
Гэтая кніга – працяг выдавецкай серыі «Жаночыя лёсы». Яна пра паяднанне лёсаў і душ, аднак таксама і пра іх раз’яднанне. Пра каханне, як фатум, а не боскі дар, пра нацыянальную свядомасць, якой заўжды бракуе. На прыкладзе жыцця адмыслова ўзятай асобнай сям’і аўтар паспрабаваў адлюстраваць эпоху 1970–1990-х... Болей »
Наша выданне прысвечана асобным старонкам жыцця і творчасці літаратараў Беларусі XVIII–XIX стст. Зважаючы на тое, што найбольшую вартасць заўсёды маюць не нататкі даследчыка пра пісьменніка, а перад усімягоныя творы ды іншыя матэрыялы, якія апавядаюць пра яго, значная ўвага надаецца менавіта публікацыі... Болей »
Планавалася, што ў другі том “Даследаванняў і матэрыялаў”, апрача раздзела Ананімная літаратура, увойдуць тэксты і дакументы, датычныя жыцця і творчасці Яна Чачота, Гераніма Марцінкевіча, Эдварда Жалігоўскага, Аляксандра Ельскага і Альгерда Абуховіча. Аднак спакваля аб’ём першага раздзела павялічыўся... Болей »
У трэці том Даследаванняў і матэрыялаў увайшлі асобныя тэксты, якія датычаць жыцця і творчасці двух літаратараў канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Аляксандра Ельскага і Ядвігіна Ш. Узноўлена тут таксама славутая “Biełarusskaja Chrestomatija” Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Беларускамоўныя творы і матэрыялы падаюцца... Болей »
Пра стварэнне навуковай гісторыі беларускае літаратуры шырока пачалі гаварыць у сярэдзіне 1920-х гг. Вядома, варта памятаць пра першыя крокі ў гэтым кірунку Рамуальда Зямкевіча (1881–1944), Сяргея Палуяна (1890–1910) і Максіма Багдановіча (1891–1917), якія, аднак, былі адно спробамі ахарактарызаваць... Болей »
Мікола Панькоў уяўляе сабой прыклад клясычнага культурніка. Іх праца менш заўважная, пра іх рэдка згадваюць, нават карыстаючы зь іхнага плёну, імёны падмяняюць абагульненым – выдавец, укладач... Але адчувальны прагал, характэрны, бадай, для любога грамадзтва, ня толькі беларускага й ня толькі на эміграцыі... Болей »
Дапаможнік пазнаёміць настаўніка з асаблівасцямі і методыкай канструявання і правядзення нетрадыцыйных па форме заняткаў, фарміравання ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстання асобасна-арыентаваных і інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій. Рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў... Болей »
Мой юны сябар, слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар... Болей »
Wielojęzyczne wydanie "Pieśni o Żubrze jego postaci, dzikości i o polowaniu na niego" powstałe z inicjatywy i pod redakcją Stowarzyszenie UROCZYSKO... Болей »
Кніга з'яўляецца працягам выдадзенага у 2006 г. даведніка «Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны XVI ст. - 1944 г.». Змяшчаецца інфармацыя пра больш за 570 асоб: краязнаўцаў-аматараў, музейных работнікаў, архівістаў, бібліятэкараў, журналістаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і супрацоўнікаў... Болей »
Першае асобнае выданьне па-беларуску кнігі вядомага літаратара, які жыў у Беларусі на пачатку ХІХ ст. Літаратурна-мастацкі твор аўтарства Ігнацыя Ходзькі распавядае пра жыцьцё ліцьвінскай шляхты і магнатэрыі ў апошнія гады Рэчы Паспалітай. Аўтар прадстаўляе твор як старыя ўспаміны аўтарства квэстара... Болей »
Даследчыкі беларускай літаратуры акрэсліваюць перыяд гісторыі літаратуры 30-40-х гадоў дзевятнаццатага стагоддзя – перыядам Новай літаратуры. Новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты... Болей »