- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Францішак Скарына не мог абмінуць Вільні – сталіцы сваёй Айчыны. Бо ягоным пакліканнем было несці друкаванае слова людзям паспалітым на роднай мове. Ён заклаў першую друкарню ў Вільні, зарганізаваў яе працу, хоць яшчэ не меў магчымасці ператварыць кнігадрук у даходнае рамяство. Тое зрабілі ягоныя наступнікі... Болей »
Мястэчка на Шчучыншчыне вядомае найперш тым, што з яго наваколля паходзіць Алаіза Пашкевіч. Пасіянарную беларуску і пахавалі непадалёк – у вёсцы Стары Двор. У Астрыне быў пастаўлены першы ў гісторыі помнік Цётцы, а пазней яго адмыслова перанеслі на падворак Астрынскай сярэдняй школы. Аднак у сённяшняй... Болей »
Ордэн бернардынцаў узнік як адгалінаванне больш старажытнага ордэну францішканцаў. З самога пачатку дзейнасці асаблівую ўвагу і высілкі бернардынцы канцэнтравалі на Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, найперш на яе ўсходніх землях. Бо асаблівай іхнаю місіяй была праца сярод праваслаўных. У Горадні бернардынцы... Болей »
Беларусы доўгі час не мелі ўласнае дзяржавы і мусілі прыстасоўвацца да чужое. Каб зрабіць кар’еру, «стаць чалавекам», трэба было дапасавацца да іншае культуры, звычаяў, мовы. Праз некалькі пакаленняў прыстасавання выявіўся сіндром хваробы, якая праяўляецца ў тым, што сваё беларусам апрыёры здаецца горшым... Болей »
Прыклад будзіцеля народа, пасіянарыі, якая ў літаральным сэнсе аддала жыццё для свайго народа. Алаіза Пашкевіч рабіла ўсё для беларушчыны: грала ў тэатры, стварала гурткі, школы і літаратурныя творы. Змагалася за мову беларусаў, «каб не ўмёрлі». Шануецца ў Рэспубліцы Беларусь на афіцыйным узроўні мае... Болей »
Пагорак каля вёскі Беразавец побач з Карэлічамі (Гарадзенская вобласць) мясцовы люд называе замкам Кміты. І гэта той рэдкі выпадак, калі народная памяць аказалася дакладнай. Бо гісторыкі выявілі ў архіўных крыніцах, што тут у пачатку XVII ст. сапраўды знаходзілася ўладанне пана Рыгора Кміты. Па інвентарах... Болей »
Горад над Вяллёю, заснаваны полацкімі крывічамі, на некалькі стагоддзяў зрабіўся сталіцаю буйной еўрапейскае дзяржавы. А ў пачатку ХХ ст. ператварыўся ў галоўны цэнтр беларускага нацыянальнага руху, якім заставаўся і ўвесь міжваенны час. Сённяшняя сталіца Рэспублікі Літва – Вільня – аддзеленая ад Беларусі... Болей »
Манаскі ордэн каталіцкага касцёлу, створаны адмыслова для адукацыі ды выхавання моладзі розных слаёў грамадства, з XVIII ст. закараніўся ў беларускім Шчучыне. Атрымаўшы шчодрыя ахвяраванні ад мясцовай магнатэрыі, айцы-піяры стварылі выдатную школу – калегіум, які паспяхова канкураваў з адукацыйнымі ўстановамі... Болей »
Чалавек-інстытуцыя ці тыповы каралеўскі чыноўнік? Дзяржаўны дзеяч ці апантаны кар’ерыст? Эканаміст-рэфарматар ці самадур-прыгоннік? Усё гэта – характарыстыкі аднае асобы – Антонія Тызэнгаўза. Пратэжэ караля Станіслава Аўгуста, міністр фінансаў і каралеўскі аканом, маючы ў распараджэнні агромністыя сродкі... Болей »
Вільня як адміністрацыйны цэнтр Паўночна-Заходняга краю Расейскай імперыі ў складзе трох губерняў: Віленскай, Гарадзенскай і Ковенскай – стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руху ХХ ст. Кастусь Каліноўскі, Янка Купала, Іван і Антон Луцкевічы, беларускія газеты, тэатры музеі, храмы, магілы. Тое ж працягнулася... Болей »
Мастак, навуковец, настаўнік, творца беларускага космасу Язэп Драздовіч усё жыццё вандраваў, але ўсе ягоныя падарожжы кіраваліся сцежкамі роднага краю. Ён стварыў серыю неверагодна цікавых і таямнічых касмічных твораў. Распісваў людзям дываны ды шафы дзеля ўдзячнасці за прытулак і кавалак хлеба. Прызямліўся... Болей »
Капаны-перакапаны археолагамі Мірскі замак, здавалася б, ужо ніякіх таямніцаў не абяцае. Але не, трохі воддаль за капліцаю пахавальняй апошніх уладальнікаў ізноў нешта трапляецца, ды такое, што прымушае капаць далей. І ў выніку даволі істотна змяняць нашыя ўяўленні пра тапаграфію замкавае ваколіцы ды... Болей »
Даўняя публіцыстычная плынь, узнікшая пад панаваннем царскай Расеі, ставіла сваёй мэтай даказаць адвечную прыналежнасць беларусаў да «русскага племені». Этнічныя асаблівасці беларускага народа тлумачыла згубным уплывам палякаў і ксяндзоў. Найноўшае адраджэнне заходнерусізма ў Беларусі адбылося пад уладай... Болей »
У сярэднявечнай Беларусі стагоддзямі складвалася ўнікальная рэлігійная сітуацыя. Спачатку ў VI–VII стст. на яе тэрыторыі сустрэліся славянскія каланісты-язычнікі з тутэйшымі язычнікамі-балтамі. З канца X ст. з асяродкаў у Полацку і Тураве паступова пачало распаўсюджвацца хрысціянства паводле візантыйскага... Болей »
Раённы цэнтр Віцебскай вобласці, горад, які пераняў ролю галоўнага гораду павету ад старажытнае Дзісны. Даўняе прыватнае мястэчка, падзеленае паміж двума ўладальнікамі, сёння мае два гістарычныя цэнтры. Адметнасці Глыбокага – гораду над азёрамі – не толькі прыродныя, але і архітэктурныя: у помніках віленскага... Болей »
На перадпраглядзе: Антоні Тызенгауз (1733-1785) на фоне Горадні з ілюстрацыі 1860-х гадоў аўтарства Напалеона Орды. Калаж з выкарыстаннем выяваў з wikipedia.org Цэласны архітэктурны ансамбль калісьці на ўскраіне, а сёння ў цэнтры Горадні матэрыяльнае ўвасабленне буйнога гаспадарчага эксперыменту XVIII... Болей »
Незвычайная гісторыя беларускае гімназіі ў міжваеннай Польшчы, сярэдняе беларускае школы, якая здолела пратрымацца 20 гадоў, не зважаючы на неспрыяльную палітыку ўладаў. Утрымалася адная з шасці, што існавалі ў Заходняй Беларусі. Амаль штодзённае змаганне за выжыванне, збіранне грошай усёю беларускаю... Болей »
Чаму Варшава стала трэцім месцам ягонага пахавання? Чаму Сталін перадаў палякам у 1938 г. труну з парэшткамі караля? Чаму яе павезлі не ў каралеўскі Вавель у Кракаве а ў Воўчын, каля Берасця? Што ўвосень 1987 г. убачылі археолаг Міхась Ткачоў, выкладчык Аляксандр Мілінкевіч з сынам і мастак-рэстаўратар... Болей »
Сённяшняя Рэспубліка Беларусь – сапраўдная краіна парадоксаў. Гэтаксама ў ідэалогіі, як у гісторыі і культуры. Даўно няма афіцыйнай камуністычнай ідэалогіі, а помнікі і вуліцы ў гонар яе заснавальнікаў у краіне лічацца тысячамі. Як у сталічным метро, дзе пад зямлёй знаходзіцца станцыя «Плошча Леніна»... Болей »
Чаму буйны палескі землеўладальнік пайшоў супраць плыні і звязаў сябе з беларускім нацыянальным рухам калі амаль уся даўняя беларуская шляхта лічыла сябе палякамі і змагалася за новую польскую дзяржаву? Чаму Раман Скірмунт не ратаваўся ад «Чырвонай арміі» у верасні 1939 г.? Чаму яго не абараніў мясцовы... Болей »